|
Галоўная » Архив материалов
« 1 2 ... 4 5 6 7 8 ... 45 46 »
Вынікі новага даследавання дэманструюць, што ўсё больш амерыканскіх жанчын набліжаюцца да завяршэння рэпрадуктыўнага ўзросту, так і не нарадзіўшы ніводнага дзіцяці. У дакладзе, апублікаваным незалежнай даследчай групай "Pew Research Center”, гаворыцца, што амаль кожная пятая жанчына ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў ні разу не нараджала. Аказалася, што найбольш часта бяздзетнымі застаюцца белыя амерыканкі і жанчыны з высокім узроўнем адукацыі. Аўтары дакладу кажуць, што вынікі адлюстроўваюць істотныя змены, якія адбыліся ў Злучаных Штатах за апошнія тры дзесяцігоддзі. Яны сцвярджаюць, што доля амерыканак ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў, якія ніколі не нараджалі, вырасла на 80% у параўнанні з 1
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
716
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.09.2010
|
|
Як паведаміў сайт www.latindex.ru, ваенізаванае крыло картэля наркабарона Вісентэ Карылья Фуэнтэса, якое дзейнічае на мяжы Мексікі і ЗША, вярбуе маладых і прыгожых дзяўчат, каб выхоўваць з іх бязлітасных забойцаў. Пра гэта распавёў падчас допыту адзін з членаў злачыннай арганізацыі, схоплены паліцыяй. Адпаведнае відэа, запісанае супрацоўнікамі Федэральнага міністэрства грамадскай бяспекі, з’явілася ў Інтэрнеце. Паводле слоў 27-гадовага Рахеліа Амайі, які называе сябе сябрам групоўкі "Лінія”, гаворка ідзе прыкладна пра 20 – 30 "прыгожых дзяўчын” ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. "Большая
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
704
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
|
Урад Японіі падрыхтаваў новыя рэкамендацыі для паляпшэння балансу паміж працай і асабістым жыццём грамадзян. Дакумент ставіць цэлы шэраг розных мэтаў. У прыватнасці, рэкамендуецца павысіць да 2020 года працэнт рабочых, якія бяруць адпачынкі для догляду за дзецьмі, з цяперашніх 1,23 адсотка да 13%. Дакумент таксама прадугледжвае павелічэнне часу, які таты прысвячаюць выхаванню дзяцей і хатняй працы, з цяперашніх 60 хвілін у дзень да дзвюх з паловай гадзін.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
633
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
|
Падчас нядаўняга апытання больш за 85% рэспандэнтаў выказаліся за тое, што праца ў офісе і сям’і павінна падзяляцца пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. 80% апытаных не згодныя з тым, што "муж – гэта галава радзіны, а жонка павінна падпарадкоўвацца супружніку”. 60% супраць таго, што мужчына павінен несці адказнасць за сям’ю, зарабляючы грошы, а жанчына мусіць клапаціцца аб доме і радзіне. Па выніках даследавання, 68,4% апытаных не пагаджаюцца з фармулёўкай, што "кожная жанчына павінна нарадзіць прынамсі аднаго хлопчыка для працягу мужчынскай лініі ў сям’і”. 50,1% рэспандэнтаў пагадз
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
712
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
|
Пракуратура перадала ў суд заключэнні па крымінальнай справе колішняга прэзідэнта Машэ Кацава (на здымку ўверсе). У дакуменце гаворыцца, што былы ізраільскі кіраўнік бачыў у падначаленых яму маладых жанчын аб’ект сексуальных жаданняў і ў гэтых мэтах выкарыстаў сваё службовае становішча. У абвінаваўчым заключэнні, якое зараз дазволена публікаваць, сцвярджаецца, што ў суд з’явіліся 7 пацярпелых жанчын, але ніводная з іх не рашылася падаць скаргу, баючыся за свой лёс. У мінулым яны перажылі дамаганні ці згвалтаванні з боку былога ізраільскага палітыка. Адна з ахвяраў (на здымку ўнізе) некалькі гадоў назад распавяла, як прэзідэнт патрабаваў сексуальнай блізкасці, "прасіў, каб я нічога не насіла пад спадні
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
762
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2010
|
|
Адной з прычын катастрафічнай дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі ды суседніх краінах з’яўляецца алкагалізацыя насельніцтва. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў Валянцін Талкачоў, старшыня Беларускага грамадскага аб`яднання "Цвярозасць-Аптымаліст”. Ён зазначыў, што здароўе грамадзян і прырост насельніцтва ў паўночных краінах, такіх, як Швецыя і Нарвегія, разам з іншымі фактарамі можна патлумачыць цяжкадаступнасцю алкаголю і яго дарагоўляй. "У Швецыі адзін магазін на ўскраіне горада разлічаны на 29 тысяч насельніцтва і бутэлька гарэлкі каштуе 60 еўра, у нас жа ўсё наадварот: адзін магазін у лёгкадаступным месцы разлічаны на 200 чалавек і цана бутэлькі гарэлкі – 7 тысяч руб
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
705
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2010
|
|
Расійскі прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў прызначыў намесніцай міністра абароны 41-гадовую Таццяну Шаўцову. Да гэтай пары яна працавала дарадчыцай міністра абароны, а яшчэ раней намесніцай кіраўніка Федэральнай падатковай службы. Сёлета ўвесну дарадчыцай кіраўніка расійскага ваеннага ведамства была прызначаная яшчэ адна жанчына – Надзея Сіннікава.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
647
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2010
|
|
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, мэр Рэйк’явіка, сталіцы Ісландыі, адкрыў гей-парад у жаночай вопратцы. На адкрыццё парада сексуальных меншасцяў мэр Рэйк’явіка Йон Гнар, які па прафесіі з’яўляецца камедыйным акцёрам, з’явіўся пераапранутым у жаночую сукенку. Акрамя таго, гораданачальнік надзеў парык светлага колеру, а губы намаляваў яскрава-чырвонай памадай. Дарэчы, Йон Гнар з’яўляецца бацькам пецярых дзяцей. Падчас выступлення ён гаварыў не толькі пра геяў і лесбіянак, але і ўзгадаў актуальныя эканамічныя праблемы краіны. Летась у лютым Ісландыя стала першай у свеце краінай, урад якой узначаліла лесбіянка. А сёлета, пасля легалізацыі аднаполых саюзаў у краіне, прэм’ер Іахана Сігурдадоцір і
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
763
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2010
|
|
Паводле дадзеных Праграмы развіцця ААН, самая высокая сацыяльная няроўнасць назіраецца ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёну. У рапарце арганізацыі адзначаецца, што найбольш востра праблема закранае жанчын, карэннае насельніцтва, а таксама грамадзянаў афрыканскага паходжання. Як лічаць аўтары дакумента, дзеля ліквідацыі прорвы паміж багатымі і беднымі ў гэтых краінах неабходнае правядзенне эфектыўных сацыяльных зменаў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
700
|
Добавил:
viator
|
Дата:
26.07.2010
|
|
18 – 23 ліпеня ў Вене (Аўстрыя) праходзіла XVIII Міжнародная канферэнцыя па СНІД. Гэты форум адбываўся пад лозунгам "Правы чалавека: тут і зараз” і разглядаў розныя аспекты праблемы. У прыватнасці, удзельнікі канферэнцыі актыўна абмяркоўвалі, як прыцягнуць ВІЧ-інфіцыраваных жанчын да прыняцця рашэнняў, што закранаюць іх будучыню. Гэтае пытанне на парадак дня паставілі Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын (UNIFEM) і аб’яднанне жанчын, якія жывуць з ВІЧ. Па выніках канферэнцыі была прынята Венская дэкларацыя. У ёй гучыць заклік да больш рацыянальнай і навукова абгрунтаванай па
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
728
|
Добавил:
viator
|
Дата:
26.07.2010
|
| |
|
Каляндар навінаў |
« Сентябрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
Статыстыка |
|
|