Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 04:58

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 32 33 34 35 36 37 »
Некалькі год у ЗША, Германіі і Японіі выбіраюць найбольш папулярнае “слова года”. Да гэтых краін далучылася і Расія. Найбольш папулярныя словы вызначалі метадам рассылкі электроннага апытання. Больш як тры тысячы расіян склалі спіс з 50 найбольш папулярных словаў. Шляхам галасавання Цэнтр развіцця рускай мовы пры Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры вызначыў, што летась рускім “Словам года” стаў “гламур”. На другім месцы – нізка слоў, якія пачынаюцца з “нана-“ (напрыклад, “нанатэхналогіі”), на трэцім – словы “блог” і “блогер”. Далей месцяцца словы “раскрутка”, “выбары” і, нарэшце, “гендэр”.
 
Наталля Партоліна паводле сайта “Наука и технологии России”
 
Категория: Навіны | Просмотров: 881 | Добавил: viator | Дата: 21.04.2008 | Комментарии (0)

Шведскія навукоўцы вынайшлі сувязь паміж станам здароўя і гендэрнай роўнасцю. Спецыялісты Інстытута сацыялогіі і медыцыны Швецыі апыталі жыхароў 290 муніцыпалітэтаў па 9 паказчыках і прыйшлі да высноваў, што роўнасць палоў скарачае жыццё і жанчын, і мужчын. Мужчыны знаходзяцца ў стане псіхалагічнай траўмы, губляючы традыцыйныя прывілеі, а жанчыны пакутуюць ад празмерна цяжкай працы. Гэта вядзе да развіцця нервовых захворванняў, хваробаў страўніка і сэрца.
Расійскія псіхолагі сумняваюцца, што падобныя высновы абгрунтаваныя, але адзначаюць: такое можа здарыцца, калі ў сям’і прапагандуецца не гендэрная роўнасць, а гіпертрафіраваны варыянт фемінізму.
 
Наталля Партоліна паводле сайта ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 800 | Добавил: viator | Дата: 21.04.2008 | Комментарии (0)

Прыход да ўлады брата Фідэля Кастра – Рауля – сярод іншых крокаў да лібералізацыі і капіталізму прывёў да адраджэння секс-турызму.
Дэ-юрэ сексуальны паслугі яшчэ забаронены, але дэ-факта краіна ідзе да іх легалізацыі. Першым крокам у гэтым напрамку можна лічыць афіцыйную адмену забароны на пражыванне ў адным гатэлі кубінцаў і іншаземцаў.
Зачыніўшы казіно і бардэлі, Фідэль Кастра разбурыў эканоміку краіны, якая ў значнай ступені папаўнялася з гэтых крыніц. Тым часам турыстам па-ранейшаму прапаноўвалі секс-паслугі, але цішком. Сутэнёрамі ў жанчын былі большай часткай іх бацькі, браты, бойфрэнды. Зараз у самых вядомых кубінскіх гатэлях, такіх як “Капакабана”, “Насьяналь”, “Рыў’ера”, прастытуткі атрымалі “зялёна ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 932 | Добавил: viator | Дата: 19.04.2008 | Комментарии (1)

Томас Беаці са штата Арэгон з’яўляецца адзіным у свеце мужчынам, які здолеў зацяжарыць. Амерыканец пайшоў на гэта таму, што ягоная жонка Нэнсі пасля выдалення маткі не мае магчымасці мець дзяцей.
Тома Беаці нарадзіўся дзяўчынкай, і ў юнацтве нават перамагаў на конкурсах прыгажосці. Потым ён зрабіў аперацыю па змене полу, атрымаў дакументы, якія сцвярджаюць, што ён з’яўляецца мужчынам, і ажаніўся. Зацяжарыць Томас змог таму, што, змяняючыся ў мужчыну, рашыўся толькі на выдаленне грудзей ды гарманальную тэрапію, але аперацыю па змене палавых органаў не зрабіў. Мужчына зацяжарыў пасля другой спробы ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 917 | Добавил: viator | Дата: 19.04.2008 | Комментарии (0)

Апытанне, праведзенае часопісам “Playboy”, паказала, што 29 адсоткаў жанчын не жадаюць выходзіць замуж. На сёння сярод дам ва ўзросце ад 30 да 34 гадоў ніколі не бралі шлюб 20 працэнтаў расіянак і 50 працэнтаў амерыканак. Большасць з іх і ў будучым не збіраюцца рабіць гэта, нягледзячы на тое, што многія маюць ці збіраюцца завесці дзяцей. У сувязі са зніжэннем аўтарытэта класічнай шлюбу расце не толькі папулярнасць грамадзянскіх саюзаў і няпоўных сем’яў, але і новых формаў адносінаў. Так, апошнім часам набірае папулярнасць новая тэндэнцыя, калі дзве незамужнія жанчыны жывуць разам, не з’яўляючыся аднаполай сям’ёй. Саюз двух сябровак-кампаньёнак ратуе іх ад адзіноты і дапамагае вырашыць шматлікія жыццёвыя і матэрыяль ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 937 | Добавил: viator | Дата: 19.04.2008 | Комментарии (0)

Цікавае даследаванне было праведзена Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Беларускім рэспандэнтам прапанавалі “прагаласаваць” за кандыдатаў у амерыканскія прэзідэнты. Адказваючы на пытанні, беларусы прадэманстравалі значную гендэрную прагрэсіўнасць: кандыдатка Хілары Клінтан збірае амаль столькі ж сімпатый, як і абодва кандыдаты мужчынскага пола разам.
Так, па дадзеных НІСЭПД, 26,1 працэнта беларусаў прагаласавалі б за тое, каб прэзідэнтам Амерыкі стала Хілары Клінтан. 15 з паловай адсоткаў аддаюць перавагу Джону Макейну, 11,7 – Бараку Абаме. Да таго ж, амаль ва ўсіх дэмаграфічных групах захоўваецца менавіта такая іерархія.
 
Наталля Партоліна паводл ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 864 | Добавил: viator | Дата: 19.04.2008 | Комментарии (0)

У Індыі зарэгістраваны унікальны факт: транссексуал, якога зваць Пуджа, дамогся, каб у яго пашпарце у раздзеле “пол” была пастаўлена літара “Т” (“транссексуал”). Гэта першы ў свеце выпадак афіцыйнага прызнання “трэцяга полу”.
Пуджа жыве ў горадзе Салем (штат Тамілнад, Індыя). Ён выглядае як прыгожая жанчына, але мае мужчынскія палавыя органы. Транссексуал даказаў, што ён не з’яўляецца ні мужчынам, ні жанчынай, а ўяўляе сабой тое і другое адначасова.
Зараз індыйскія ўлады чакаюць нашэсця транссексуалаў, якія жадаюць атрымаць такі ж пашпарт. Па папярэдніх падліках, у гэтай краіне жыве каля 40 тысяч прадстаўнікоў “трэцяга пола”.
 
Наталля Партоліна паводле “Комсомольской правды в ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 846 | Добавил: viator | Дата: 13.04.2008 | Комментарии (0)

Аўстралійскі парламент пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Кевіна Руда змяніў форму некаторых законаў, каб не дыскрымінаваць жанчын. У 88 дакументаў унесеныя 500 паправак, у якіх займеннік “яго” замяняюць словамі “яго ці яе”.
Новаўвядзенні не перайначылі зместу законаў, а толькі зрабілі іх нейтральнымі да полу. Рэформа таксама тычылася назваў пасадаў. Яны былі зменены такім чынам, каб маглі адпавядаць і мужчынам, і жанчынам.
Парламентарыі зазначылі, што гэта толькі першая частка праграмы, накіраванай на змаганне з прывілеямі аднаго полу.
 
Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 847 | Добавил: viator | Дата: 13.04.2008 | Комментарии (0)

У Беларусі пачнуць навучаць жанчын-пілотаў, паведамляе БЕЛТА. Упершыню сёлета на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі пройдзе эксперыментальны набор жанчын. Плануецца выбраць пяць спадарынь, якія будуць вучыцца лятаць на баявых самалётах.
Кандыдаткі мусяць адпавядаць сур’ёзным патрабаванням. У дзяўчын павінна быць не толькі вельмі добрая фізічная падрыхтоўка, але і высокі ўзровень інтэлекту. Перавагу будуць аддаваць жанчынам, якія займаюцца ў авіяклубах і прынамсі агульна арыентуюцца ў авіяцыі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 823 | Добавил: viator | Дата: 13.04.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.