|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 31 32 33 34 35 36 37 »
ААН заклікае нацыянальныя ўрады павялічваць фінансавыя ўкладанні ў абарону жанчын і рэалізацыю палітыкі гендэрнай роўнасці на ўсіх узроўнях – глабальным, рэгіянальным і нацыянальным.
За апошнія дзесяцігоддзі ў слабаразвітых краінах руху ў гэтай галіне надавалася вельмі невялікая ўвага. І гэта, нягледзячы на тое, што глабальная барацьба з беднасцю немагчымая без дасягнення роўнасці палоў.
Няма прагрэсу нават пасля ўключэння задач па дасягненні гендэрнай роўнасці і грамадскага прасоўвання жанчын у ААНаўскія Мэты развіцця тысячагоддзя (МРТ). Фінансаванне застаецца на невысокім узроўні і нават скарачаецца ў апошнія гады. Паводле даклада Аб’яднаных Нацый, “дасягненне МРТ да 2015 года запатрабуе дад
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
934
|
Добавил:
viator
|
Дата:
12.05.2008
|
|
Мужчынскія трусы-“баксёры” выдалі дамам, якія працуюць у пажарнай службе горада Рычманд (правінцыя Квебек, Канада). Такую ж бялізну атрымліваюць іх калегі супрацьлеглага полу. Мясцовыя ўлады матывуюць гэта тым, што ў мужчынскіх трусах жанчыны будуць меней саромецца падчас калектыўнага пераапранання у спецадзенне перад выездам па выкліку, а таксама будуць пэўным чынам абаронены ад “залішняй увагі” з боку мужчынскай часткі пажарнай каманды.
Наталля Партоліна паводле матэрыялаў прэсы
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
772
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.05.2008
|
|
Неўзабаве ў Польшчы ўвойдзе ў жыццё антыдыскрымінацыйны закон. Завяршылася праца адмысловай міжведамаснай камісіі, якая дэталёва разглядала магчымыя выпадкі дыскрымінацыі.
Дагэтуль, акрамя працоўнага кодэкса, у краіне не было закона, які б забараняў нераўнапраўныя адносіны да грамадзян з пункту гледжання на ўзрост, пол, сацыяльны статус, нацыянальнасць, сексуальную арыентацыю і г. д. Антыдыскрымінацыйны параграф уключаны ў дэмакратычную польскую канстытуцыю, але паколькі няма адпаведнага выканаўчага механізму, то дагэтуль было цяжка даказаць факты дыскрымінацыі ды караць за гэтыя дзеянні.
Праца над новым законапраектам працягвалася два гады. Пасля таго, як гэты дакумент прыме парламент, у Польшчы пачне дзейнічаць Нацыянальная праграма супрацьдзеяння дыскрымінацыі. Ахвяры нераўнапраўных адносін змогуць адстойваць
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
775
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.05.2008
|
|
Палітолаг Майкл Рос, які працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, апублікаваў у часопісе “American Political Science Review” неадназначны артыкул “Нафта, іслам і жанчыны”. У ім даказваецца, што, чым вышэй кошты на нафту і чым вышэй прыбыткі краіны-экспарцёра нафты, тым больш ушчамляюцца правы жыхарак гэтай дзяржавы. Па меркаванні аўтара, не іслам, а менавіта нафтавае багацце з’яўляецца прычынай нізкага статусу жанчын у такіх краінах, як Саудаўская Аравія і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У багатым вугляродамі Алжыры ў парламенце засядае нашмат менш спадарынь, чым у Тунісе і Марока, у якіх значных нафтавых радовішчаў няма. Рос грунтуе сваю пазіцыю на даказаных фактах, што чым больш жанчын працуе па-за домам – тым вышэй іх грамадская актыўнасць ды палітычная вага. Напрыклад, у калектыве дамы больш інтэнсіўна абм
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
823
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.05.2008
|
|
“Honda Motor” абвінавацілі ў нянавісці да жанчын з-за надрукаванага ў Японіі кампаніяй “Дапаможніка для жанчын-кіроўцаў”. У ім папулярна і з ілюстрацыямі апісваюцца прыёмы ваджэння ў горадзе, варыянты бяспечнай паркоўкі і працэдура запраўкі аўтамабіля палівам на бензакалонцы. Шэраг жаночых грамадскіх арганізацый тут жа абрынуліся на кампанію з абвінавачваннямі ў падзеле кіроўцаў па палавой прыкмеце, маўляў, фірма намякае, што жанчыны водзяць горш, чым мужчыны, і што дама за рулём уяўляе небяспеку для атачэння. Асцерагаючыся разрастання скандалу і байкоту сваёй прадукцыі, “Хонда” пачала апраўдв
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
858
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.05.2008
|
|
У РФ зменены правілы прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы. Зараз паступаць у сувораўскія, нахімаўскія ваенна-марскія, ваенна-музычныя вучэльні і кадэцкія карпусы змогуць не толькі юнакі, але і дзяўчаты. Не выключана, што ў Расіі пачнуць ствараць ваенныя вучылішчы, дзе будуць займацца выключна дзяўчыны. Але, хутчэй за ўсё, непаўналетніх расіянак пачнуць прыймаць ва ўжо існуючыя сувораўскія, нахімаўскія ды іншыя ваенныя вучэльні: распараджэнне былога прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прадугледжвае прыняцце захадаў па павелічэнні ў сістэмах міністэрстваў абароны і ўнутраных спраў краіны колькасці дзяржаўных навучальных установаў сярэдняй агульнай ды сярэдняй прафесійнай адукацыі з дадатковымі вучэбнымі праграмамі, мэтамі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
837
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.05.2008
|
|
Станоўчыя адносіны да мнагажонства выказалі толькі пяць адсоткаў дагестанскіх жанчын. У той жа час 23,3% мясцовых мужчын лічаць палігамію дапушчальнай. Сярод прычын адмоўнага стаўлення да мнагажонства ў жанчын галоўная – павага да сабе як да асобы. 51,5 працэнта дагестанак жадаюць быць для свайго сужэнца адзінымі і непаўторнымі. 27 адсоткаў дагестанскіх жанчын лічаць мнагажонства разбэшчанасцю. Сярод мужчын толькі 14% апытаных згодны, што мець некалькіх жонак – амаральна. Большасць выказваюцца супраць палігаміі толькі таму, што не маюць матэрыяльных сродкаў, каб утрымліваць некалькіх супружніц.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
872
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.04.2008
|
|
Сайт www.gender.do.am ужо расказваў аб “цяжарным мужчыне”, які насамрэч з’яўляецца жанчынай, якой выдалілі грудзі і для якой правялі курс гарманальнай тэрапіі. Цікава, што цяжарнымі ў розны час абвяшчалі сабе і сапраўдныя мужчыны, якія не былі ні трансвестытамі, ні вар’ятамі. Так, на сайце інавацыйнага Медыцынскага цэнтра Двэйна вядзе on-line-дзённік нехта Лі Мінь-вэй. Гэты спадар абвясціў сабе цяжарным. Наведвальнікі сайта могуць пабачыць фотаздымкі Лі Мінь-вэя з “жывоцікам”, а таксама пацікавіцца яго электракардыяграмай, вынікамі ультрагукавога даследавання й іншымі медыцынскімі ды антрапаметрычнымі паказчыкамі. Паводле спецыялістаў цэнтра Двэйна, яны імплантавалі спадару Мінь-вэю яйцаклетку разам з плацэнтай. Такім чынам мужчына здолеў зацяжарыць. Усё выглядае даволі праўдзіва, але “мужчына-ін
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
786
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.04.2008
|
|
54-гадовы балгарын Стаян Панаётаў на рынку свойскай жывёлы ў Плоўдзіве (цэнтр аднайменнай вобласці на поўдні краіны) памяняў сваю жонку на пародзістую казу. Здзелка была здзейснена прылюдна. Фермер растлумачыў сваё рашэнне тым, што жонка не здолела нарадзіць яму дзяцей. Васьмігадовая каза па мянушцы Алена, наадварот, ужо тройчы прыносіла казлянят. Гаспадар казы прызнаўся Панаётаву, што ўпадабаў яго жонку. Пасля гэтага мужчыны адважыліся на незвычайную здзелку. Яны сцвярджаюць, што папярэдне высветлілі, што жанчына згодная на абмен.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
864
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.04.2008
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|