Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Среда, 22.05.2024, 02:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Архив материалов
« 1 2 ... 11 12 13 14 15 ... 45 46 »
У кубінскай сталіцы Гаване адбываецца V Кангрэс па пытаннях палавога выхавання і тэмах сексуальнай тэрапіі.
Парадак дня форуму ўключае навуковыя канферэнцыі і семінары па праблематыцы палавых зносін, адукацыі і развіцця чалавечага патэнцыялу, сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, якасці жыцця і клінічнай сексалогіі ды некаторых іншых тэмах.
З нагоды кангрэсу Кастра Эспін, дырэктарка Нацыянальнага цэнтра па пытаннях палавога выхавання (CENESEX), патлумачыла на прэс-канферэнцыі, што кубінская праграма па палавым выхаванні мае палітычную падтрымку, нягледзячы на забабоны і супярэчнасці, якія яшчэ захоўваюцца ў грамадстве.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 9010 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў студзень 2010 года перыядам барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі. Кульмінацыяй месячніка стане штогадовае святкаванне Нацыянальнага дня свабоды 1 лютага.
Прэзідэнт Абама называе гандаль людзьмі "сучасным нявольніцтвам” і "зневажаннем нашай агульнай чалавечай годнасці”. "Мільёны людзей ва ўсім свеце вымушаныя займацца прымусовай працай, у тым ліку тысячы – на тэрыторыі Злучаных Штатаў, – гаворыцца ў дэкларацыі Белага дома. – Адзначаючы Нацыянальны месяц барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі, мы прызнаем, што ў сучасную эпоху ўсё яшчэ існуюць некаторыя віды нявольніцтва, і мы зноў абавязваемся спыніць гандляроў людзьмі, якія займаюцца гэтым жахлівым бізнесам”.
Ран ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 658 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Шлюбаў у Беларусі рэгіструецца ўсё больш, а разводаў – менш, паведамілі карэспандэнтцы БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле аператыўных даных, у студзені – лістападзе 2009 года зарэгістравана 75 тысяч 557 шлюбаў (за аналагічны перыяд 2008 года іх было 74149). Такім чынам, новых сямейных саюзаў стала на 1,9 працэнта больш. Дарэчы, за 11 месяцаў мінулага года на 1000 жыхароў краіны прыпадала 8,5 шлюбу, за аналагічны перыяд 2008-га – 8,4.
Колькасць разводаў знізілася на 4,7 працэнта: з 32971 у студзені – лістападзе 2008 года да 31412 у студзені – лістападзе леташняга. Як вынік, за 11 месяцаў мінулага года на 1000 жыхароў краіны прыпадала 3,6 разводу супраць 3,7 за адпаведны пазалеташні ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 695 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Памер аліментаў на непаўналетніх мог бы ў будучыні павялічвацца разам з узростам дзіцяці, інфляцыйнымі зменамі і павышэннем заробкаў. І на гэта не патрабавалася б судовае ўмяшанне.
Да такой высновы прыйшла рабочая група чэшскіх міністэрстваў юстыцыі ды працы і сацыяльных спраў. Суддзям пры налічэнні памеру аліментаў дапамагалі б спецыяльныя табліцы. Адмыслоўцы абмяркоўваюць таксама магчымасць увядзення апеляцыйных сенатаў у краёвых судах, якія б разглядалі позвы на аліменты. Чэхія мае намер узяць на ўзбраенне вопыт Славакіі, Германіі і Аўстрыі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radio.cz
Категория: Навіны | Просмотров: 767 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Большасць жанчын, якія адбываюць тэрміны турэмнага зняволення ў Дамініканскай Рэспубліцы, былі пакараныя за трафік наркотыкаў і злоўжыванне імі. Гэта вынікае са статыстыкі, апублікаванай Галоўным упраўленнем турмаў гэтай лацінаамерыканскай краіны.
Актыўны ўдзел жанчын у гандлі забароненымі рэчывамі тлумачыцца эканамічнай сітуацыяй, беспрацоўем і пагаршэннем матэрыяльнага становішча, што прыводзіць да спакусы зарабіць лёгкія грошы.
Другое злачынства, што часта сустракаецца, – забойства. За яго асуджаныя 21% жанчын, што знаходзяцца ў турмах.
Варта адзначыць, што дамініканскія жанчыны часта становяцца ахвярамі згвалтаванняў, і найбольш сур’ёзным наступствам гэтага з’яўляецца непажаданая цяжарнасц ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 682 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

У Іспаніі мужчыны пратэстуюць супраць дыскрімінацыі па палавой прыкмеце. Калі да ўлады ў каралеўстве прыйшла партыя сацыялістаў на чале з Хасе Запатэра, то вельмі хутка парламентам быў прыняты закон аб супрацьдзеянні сексіцкаму гвалту.
У пятую гадавіну прыняцця гэтага дакумента 71 грамадская арганізацыя краіны выступіла з заклікам адмяніць яго. Прычына – дыскрымінацыя і прэзумпцыя вінаватасці ў дачыненні да мужчынаў. У звароце сказана, што згаданы закон нечакана адчыніў шлях парушэньню правоў тысячаў мужчынаў, якія трапляюць за краты або губляюць уласную рэпутацыю з-за аднаго даносу. Найбольш дыскрымінаванымі адчуваюць сябе іспанскія бацькі, якія амаль заўсёды не атрымоўваюць права апекі над дзецьмі. ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 677 | Добавил: viator | Дата: 31.12.2009 | Комментарии (0)

23 снежня ў судзе Савецкага раёна беларускай сталіцы прайшлі апошнія паседжанні над удзельнікамі пратэсту каля іранскай амбасады ў Менску. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам у 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Ён пакараны паводле часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (КаАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі згаданага мерапрыемства. Ён пакараны паводле ч. 2 арт. 23.34 КаАП і атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (875 тысяч Br).
"Мы выступалі супраць смяротнага пакарання за фізіялагічную асаблівасць, – тлумачыць старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь” Сяргей Андросенк ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 712 | Добавил: viator | Дата: 25.12.2009 | Комментарии (0)

Рускае праваслаўе стрымана ставіцца да далейшага актыўнага супрацоўніцтва з Евангельскаю Царквою Нямеччыны. Гэта выклікана абраннем кіраўнічкай гэтае канфесіі Маргот Кёсман (на здымку). Напрыканцы кастрычніка гэтая 51-гадовая гановерка, маці чатырох дачок, разведзеная, стала на чале рады найбуйнешай пратэстанцкай супольнасці Германіі.
Арцыбіскуп Валакаламскі Іларыён (Алфеяў), старшыня Аддзялення знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата (на фота), выклаў пазіцыю РПЦ у лісце да Евангельскай Царквы Нямеччыны. У пісьме іерарх адзначыў, што нягледзячы на тое, што раней рускае праваслаўе не прызнавала існавання святарства ў пратэстанцкіх супольнасцях, не лічыла іх царквамі ў праваслаўным разуменні, ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 722 | Добавил: viator | Дата: 18.12.2009 | Комментарии (0)

Па дадзеных міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Amnesty International”, да 50 працэнтаў жанчын у Таджыкістане падвяргаюцца фізічнаму, псіхалагічнаму або сексуальнаму гвалту з боку мужа ці яго сваякоў. Аднак, як паведамляе гэтая НДА, таджыкскія ўлады нічога не робяць у сувязі з гэтым, лічачы выпадкі жорсткага абыходжання ўнутрысямейнымі справамі.
Супрацоўніца "Amnesty International”, спецыялістка па Таджыкістану Андрэа Страсер-Каманьі распавядала, што да жанчын адносяцца як да прыслугі або прыватнай ўласнасці сям’і. У адмысловай заяве на гэты конт яна адзначыла, што "гвалт і прыніжэнне” штурхае многіх таджычак на самазабойства.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала ўлад ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 673 | Добавил: viator | Дата: 17.12.2009 | Комментарии (0)

У Віцебску ствараецца рэспубліканскі прафесійны саюз "Разам”, які плануе абараняць правы жанчын-прадпрымальніц. Надоечы прайшоў ягоны ўстаноўчы з’езд, на якім было абрана кіраўніцтва. Старшынёй стала Ірына Яскевіч (на фота), намеснікам – Мікалай Канаш, які з’яўляецца таксама і намеснікам кіраўніка Канфедэрацыі беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў.
Галоўнай мэтай прафсаюз "Разам” лічыць абарону сацыяльных і эканамічных правоў індывідуальных прадпрымальнікаў, галоўным чынам, жанчын. Пра гэта спадарыня Яскевіч паведаміла Польскаму радыё для замежжа: "Першай справай у нас будзе абарона нашых інтарэсаў, асабліва жанчын, якім вельмі цяжка гадаваць сваіх дзяцей, бо яны не маюць магчымасці адпачынку ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 686 | Добавил: viator | Дата: 15.12.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.