|
В категории материалов: 78 Показано материалов: 51-60 |
Страницы: « 1 2 ... 4 5 6 7 8 » |
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Шчыра вітаю вас, шаноўныя сябры! Выказваю сардэчную падзяку ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа, якія прыслалі ў Беларускую службу лісты ў лютым і сакавіку. З некаторымі з гэтых допісаў я вас пазнаёмлю ў сённяшняй перадачы. Рэшта карэспандэнцыі – у тым ліку рапарты – будзе агучана ў наступных выпусках. Наша рэдакцыя працягвае распаўсюджваць сярод слухачоў “Беларуска-польскі і польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Многія нашы прыхільнікі ўжо атрымалі кнігу і адгукнуліся лістамі на гэты прэзент. Напрыклад, сям’я Бярозкіных са Шчучына на захадзе Беларусі. Ці Бярнард Пакульніцкі з Менскай вобласці. Гэты слухач піша: “Шчыра дзякую за цудоўны падарунак ад Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Вельмі добры “Слоўнік для дзяцей...”, прыгожа аформлены, талкова выдадзены і карысны для навучання”. Наш даўні сябра з Берасцейшчыны Алесь Смольскі таксама задаволены кнігай. Але адначасова і здзіўлены тым, што выданне патрапіла да яго. Паслухайма: “Хачу выказаць вам вялікі дзякуй за цудоўны слоўнік, які я ад вас атрымаў. Не зразумела, праўда, з якой нагоды вы мне яго прыслалі, таму што наколькі мне вядома прадугледжвалася, што яго атрымаюць пераможцы моўнага конкурсу, а я ў лік гэтых асоб ня трапіў па тэхнічных прычынах (мой e-mail да вас не дайшоў)”. |
Добрага часу сутак, паважаныя радыёслухачы! Адразу на пачатку хачу падзякаваць ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю. Лістоў нямала, таму ўтварылася чарга. І не малая! Сёння я пачну нашу радыёсустрэчу з працягу вялікага і цікавага ліста Бярнарда Пакульніцкага, нашага слухача з Менскай вобласці. Крыху пазней я агучу варункі нашага рэдакцыйнага конкурсу. Таму раю прыгатаваць паперу, аловак ці асадку. Спадар Пакульніцкі піша: “...спецыялісты ў галіне атамнай энергетыкі сцвярджаюць, што няма бяспечнага ўзроўню радыяцыі для чалавечага арганізма, які б нізкі ён не быў. Згодна з даследаваннямі, праведзенымі ведамствам радыяцыйнай бяспекі ў Нямеччыне, захворванні лейкеміяй сярод дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў сустракаецца тым часцей, чым бліжэй яны пражываюць да адной з 16 дзеючых у краіне АЭС”. На гэтай невялікай вытрымцы спыню цытаванне працы нашага прыхільніка. Працяг – на будучым тыдні. У апошнія тыдні некалькі дзесяткаў слухачоў атрымалі “Польска-беларускі слоўнік для дзяцей”. Некаторыя з нашых прыхільнікаў адгукнуліся на гэта.
|
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя сябры! Мікалай Рыбакоў, жыхар Копысі, што на Віцебшчыне, прыслаў ліст, у якім закрануў некалькі грамадскіх праблем. У полі зроку слухача – дэвальвацыя беларускай валюты, барацьба за цвярозасць. Спынюся на апошняй. На думку спадара Рыбакова, змаганне са злоўжываннем алкагольнымі напоямі не мае сэнсу: людзі ўсё роўна знаходзяць выйсце. Асабліва на мяжы двух абласцей. Слухач прыводзіць наступны прыклад: “... у пасёлку Копысь 6 і 13 лютага былі... дні цвярозасці, забаранілі гандаль гарэлачнымі напоямі. Дык мясцовыя жыхары хто праз мост, хто па лёду праз раку Дняпро пацягнуліся ў “прэзідэнцкую” краму ў вёсцы Александрыя”. Калі ж у Магілёўскай вобласці бываюць дні цвярозасці, то землякі беларускага прэзідэнта бягуць атаварвацца ў Копысь, якая знаходзіцца на Віцебшчыне. Напрыканцы свайго ліста спадар Рыбакоў з сумам канстатуе: “Знікла ў Беларусі паняцце “талака”. Цяпер кожны сам за сябе. Шкада. Але ж рана ці позна адбудзецца адраджэнне традыцый, фальклору, культуры”. Слухач перакананы, што маленькія ўсходы ўжо з’яўляюцца. Цалкам згодны з гэтым меркаваннем. |
Шчыра вітаю вас, паважаныя сябры! Сёння, напярэдадні Міжнароднага дня жанчын, дазвольце сардэчна павіншаваць нашых слухачак з гэтым прыгожым святам і пажадаць цудоўнага веснавога настрою, сонечных усмешак, цеплыні пачуццяў. Адным словам, з Восьмым сакавіка! З нагоды гэтага цудоўнага свята абвяшчаецца конкурс. Ён будзе працягвацца да канца вясны. А цяпер умовы конкурсу. Калі ласка, назавіце самаменш па пяць прозвішчаў славутых беларусак, вядомых полек і знакамітых жанчын з іншых краін. Абгрунтуйце свой выбар. Шаноўныя сябры! Свае прапановы выбітных жанчын дасылайце не пазней за 31 траўня бягучага года на віцебскую абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. У чэрвені будуць падведзеныя вынікі. Пераможцы конкурсу атрымаюць цікавыя прызы. Калі хтосьці не паспеў запісаць конкурснае заданне, не перажывайце. Умовы яшчэ раз прагучаць у наступных двух перадачах “Рэдакцыйнай пошты”. Апроч таго, інфармацыя пра конкурс размешчана на сайтах нашага спонсара ўзнагародаў – міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”: www.schoolgender.do.am i www.gender.do.am. |
Сардэчна вітаю вас, паважаныя радыёслухачы! Пошта прыносіць мноства лістоў ад вас. За лютаўскія тыдні назбіралася нямала цікавых допісаў. У гэтай перадачы я паспрабую прачытаць некаторыя з апошніх вашых водгукаў. Наш сталы сябра – барысаўчанін Алесь Шустоўскі – прыслаў паштоўку. Выглядае на тое, што на яе напісанне слухача падштурхнулі перадачы Беларускай рэдакцыі пра гісторыю. Спадар Шустоўскі перакананы, што зніклы крыж Еўрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расіі. На думку аўтара паштоўкі, падчас вайны любы начальнік чыгункі ці прапускнога пункта ў першую чаргу даваў зялёнае святло санітарным цягнікам і камандам, якія суправаджалі дзяржаўныя каштоўнасці ці важныя архівы. Алесь Шустоўскі прыгадвае словы Панцеляймона Панамарэнкі пра тое, што нкусаўцы давезлі крыж да Магілёва. “Значыць, – робіць выснову барысаўчанін, – крыж Еўрасінні Полацкай узору 1161 года быў эвакуяваны на ўсход РСФСР у адмысловае сховішча Каменнага пояса – Урала ці ў іншы тайнік”. Ірэна Маркевіч, якая жыве ў вёсцы Дзембарава ў Шчучынскім раёне на Гарадзеншчыне, прыслала ліст. У ім адказы на радыйныя анкеты, а таксама словы ўдзячнасці за падарунак. Слухачка атрымала яго за перамогу ў гендэрным конкурсе. |
Сардэчна вітаю вас, паважаныя сябры! Слухач Васіль Завадскі з Маладзечна на Меншчыне прыслаў ліст з нагоды атрымання радыёапаратуры за перамогу ў гендэрным конкурсе. Ён піша: “Прыміце шчырую і вечную падзяку за такі вялікі падарунак як кароткахвалевы прымач “Grundig”. Калі бярэш яго ў рукі, душа радуецца. У гэтага прыёмніка вялікія магчымасці, можна слухаць многа радыёстанцый на любых хвалях. У мяне ён працуе без высунутай антэны, стаўлю ў вакне і слухаю”. Крыху далей наш прыхільнік зноў вяртаецца да тэмы атрыманага прымача: “Чутнасць з яго вельмі добрая, і не трэба прыслухоўвацца ці падстройваць”. У сваім лісце спадар Завадскі прыгадвае свае ўражанні пра абвяшчэнне прызёраў гендэрнага конкурсу: “Вельмі было прыемна слухаць 27 снежня перадачу аб пераможцах радыёвіктарыны, дзе ў эфіры гучала і маё імя”. |
Шчыра вітаю вас, дарагія слухачы! На пачатку хачу падзякаваць тым нашым прыхільнікам, якія цягам апошніх тыдняў павіншавалі Беларускую рэдакцыю Польскага радыё з Калядамі і Новым годам. У прыватнасці, нам прыслалі свае віншаванні на паштоўках і ў лістах Валяр’ян Здановіч з Горадні, Аляксандр Смольскі і Мікалай Волчык з Берасцейшчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва. Словы ўдзячнасці я таксама адрасую тым нашым слухачам, якія прыслалі пацверджанні аб атрыманні падарункаў за перамогу ў гендэрным конкурсе. Прызёр Міхаіл Шавель з Менска напісаў: “З вялікай радасцю паведамляю, што пасылку з радыёпрыёмнікам “Grundig” атрымаў своечасова, у канцы лістапада. Я вельмі ўдзячны табе і Беларускай рэдакцыі Польскага радыё за цудоўны падарунак. Мая мара – выйграць у конкурсе радыёпрыёмнік – збылася. ...7 лістапада я адзначаў свой дзень нараджэння – мне споўнілася 74 гады. А на 75 годзе жыцця я атрымаў з Віцебска і Варшавы такі цудоўны падарунак!!!”. |
Горача вітаю вас, паважаныя слухачы! За апошнія тыдні назапасілася шмат лістоў, якія прыслалі нашы актыўныя слухачы. Аднак сёння я пачну агляд пошты не з допісаў сталых прыхільнікаў, а з карэспандэнцыі слухачоў, якія ўпершыню звярнуліся ў нашу рэдакцыю. Два лісты прыйшлі нядаўна і чымсьці нагадваюць адзін аднаго. Не, гэта – не блізкія па духу выказванні пра нашы праграмы, а падобныя просьбы дапамагчы з адрасамі пэўных устаноў. Звычайна радыёстанцыі ігнаруюць такія пісьмы, але зараз зробім невялікае адступленне ад правілаў. Тым больш, што, можа быць, адказы на гэтыя лісты будуць карыснымі іншым нашым прыхільнікам. Пачну з карэспандэнцыі Фелікса Варвашэвіча з вёскі Макава Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш сябра піша: “...калі-некалі слухаю вашу перадачу. Я сам і мая мама – палякі і католікі. І ў нас да вас вялікая просьба”. Далей наш слухач піша, што яго цікавяць адрасы камісій па правах чалавека ААН і АБСЕ. |
Шчыра вітаю вас, дарагія радыёслухачы! У гэтай перадачы я працягну агляд лістоў, якія прыйшлі на віцебскую скрынку прыблізна з 13 па 20 снежня. Цягам згаданага часу паступіла каля дзесятка допісаў. Пошту ад Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці ды ад Васіля Завадскага са сталічнага рэгіёну я ўжо разглядаў у мінулай перадачы. Зараз чарга лістоў Яўгеніі Цюркінай з Магілёва і Аляксандра Мазго з Віцебска. Пачнём з пісьма майго земляка. Спадар Мазго піша: “...з перадач Польскага радыё слухаю ў суботу толькі “Рэдакцыйную пошту”. Усе астатнія прымаць проста няма сіл: сыходжу рана-ранюсенька, вяртаюся пазней за 6 гадзін. Пасля гэтага нічога няма ахвоты слухаць, тым больш навіны. Затое мой бацька вас прымае, відаць, штовечар з 16.30. Ён у мяне без вестак пражыць не можа”. Аляксандр Мазго – дасведчаны радыёаматар, і таму не можа не напісаць пра чутнасць нашых трансляцый. Паводле яго, а 16.30 менскага часу прыём на абедзвюх частотах до чатырох балаў. Праўда, мацней ідзе 7180 кілагерц. З 17.00 крыху чуюцца перашкоды ад ТрансСусветнага радыё, якое працуе на 7170 кГц. |
Шчыра вітаю вас, паважаныя слухачы! У апошні час на віцебскую скрынку Польскага радыё для замежжа штодня ад нашых слухачоў паступае па аднаму-два лісты. У прыватнасці, цягам тыдня прыйшлі допісы ад Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Мікалая Буснюка з Магілёўскай вобласці, Васіля Завадскага з Меншчыны, Міхаіла Шавеля з беларускай сталіцы, Аляксандра Мазго з Віцебска, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Бярнарда Пакульніцкага з Менскай вобласці. Гэтым разам я толькі пачну агляд апошняй карэспандэнцыі. Ён прагучыць напрыканцы “Рэдакцыйнай пошты”. Больш шырокі агляд нядаўніх лістоў будзе гучаць у найбліжэйшых двух-трох перадачах. Сёння ж я сканцэнтруюся на адной з творчых прац, прысланых на гендэрны конкурс. Яе аўтарка – Наталля Шніпава з Віцебска. Яна піша пра чаканні грамадства ад мужчын. Ім трэба быць і паспяховымі ў кар’еры, і любячымі мужамі, і добрымі бацькамі. Цытую: |
|
|
Статыстыка |
|
|