|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 16 17 18 19 20 ... 36 37 »
26 верасня ў Менску прайшла Пятая міжнародная канферэнцыя сексуальных меншасцяў. Яна была прысвечана супрацоўніцтву беларускага руху лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў (ЛГБТ) з няўрадавымі арганізацыямі ды пераадоленню гамафобіі ў беларускім грамадстве. Мерапрыемства пачалося ў амаль канспіратыўных умовах. Большасць удзельнікаў да пачатку канферэнцыі не ведалі, дзе яна павінна адбыцца. Арганізатары баяліся, што гамафобы перашкодзяць імпрэзе. Форум лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў адбыўся ў прэстыжным гатэлі “Crowne Plaza”.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
846
|
Добавил:
viator
|
Дата:
04.10.2009
|
|
27 ліпеня ў Стакгольме (Швецыя) пачаўся традыцыйны тыдзень сексуальных меншасцей – “Прайд-фестываль”. “Pride” – гэта семінары, канцэрты, “круглыя сталы” ды іншыя імпрэзы, прысвечаныя правам секс-мяншыняў і ўвогуле іх існаванню ў кантэксце сучаснага соцыуму. Самай масавай і найбольш маляўнічай падзеяй тыдня звычайна становіцца “Прайд-парад”, калі ўдзельнікі фестывалю ідуць калонай праз цэнтр шведскай сталіцы. Паглядзець на гэтае цікавае відовішча звычайна збіраецца каля чвэрці мільёна гледачоў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
766
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.08.2009
|
|
Прымушэнне непаўналетніх да палавых зносін з боку сваіх равеснікаў – звычайная справа сярод юных шведаў. Такую выснову зрабілі ў даследаванні навукоўцы Лундскага універсітэта (губерня Сконе, Швецыя). Як адзначыла псіхолаг з Лундскага універсітэта Гісела Прыбе, звычайна ўвага скацэнтравана на дарослых сексуальных злачынцах, таму навукоўцы вырашылі, што важна даследаваць становішча з палавым гвалтам у асяроддзі падлеткаў, бо 40 адсоткаў сексуальных злачынстваў здзяйсняюць непаўналетнія. На думку вучонай, магчыма, што ліберальныя падыходы ў палавой сферы прыводзяць да таго, што моладзь не гатова
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1041
|
Добавил:
viator
|
Дата:
09.06.2009
|
|
Чэшскі міністр па пытаннях меншасцяў і правах чалавека Міхаэл Коцаб (ад партыі “зяленых”) хоча дамагчыся новай версіі выбарчага закона, паводле якога доля ўдзелу жанчын ў палітыцы складала б 1/3. Пра гэта ён заявіў у Празе на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пераадоленню гендэрных стэрэатыпаў: “Зараз існуе сітуацыя, пры якой меншасць дыскрымінуе большасць, бо 51% насельніцтва Чэхіі складаюць менавіта жанчыны”.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
815
|
Добавил:
viator
|
Дата:
04.06.2009
|
|
Палітыкі муніцыпальнага ўзроўню ў Швецыі на практыцы не адпавядаюць сваёй рэпутацыі змагароў за гендэрную роўнасць. Парламенцкая даследчыцкая служба ў сваім рапарце канстатуе, што зараз налічваецца толькі 22 працэнты жанчын ў складзе праўленняў камунальных прадпрыемстваў. І ніводная з муніцыпальных фірм, якія трапілі ў поле зроку даследчыкаў, не адпавядае прынцыпу раўнапраўя абодвух палоў на кіраўнічых пастах.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
837
|
Добавил:
viator
|
Дата:
30.05.2009
|
|
Стакгольмскі музей сучаснага мастацтва пастараўся скарэктаваць гендэрнае прадстаўніцтва ў сваёй экспазіцыі. З гэтай мэтай тры гады назад дырэктар культурнай установы Ларс Нітве пачаў кампанію па набыцці работ, стваральнікамі якіх з’яўляюцца жанчыны. Ён звярнуўся з заклікам да грамадзянаў Швецыі ахвяраваць грошы на гэтую ідэю. Цяпер можна падлічваць плён – у музейнай касе апынулася 42 мільёны крон (звыш 4 млн. €). З іх ад ўраду каралеўства паступіла толькі 5 мільёнаў, рэшта сабраная ад прыватных асоб. На гэтыя грошы ўжо куплена некалькі каштоўных палотнаў, намаляваных мастачкамі, якія працава
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
809
|
Добавил:
viator
|
Дата:
29.05.2009
|
|
У Швецыі біскупам выбрана Эва Бруне, якая ні ад кога не хавае тое, што яна жыве ў любоўным саюзе з іншай жанчынай. Спадарожніца яе жыцця таксама з’яўляецца святаркай. У сусветнай практыцы гэта другі выпадак абрання епіскапам чалавека нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
859
|
Добавил:
viator
|
Дата:
29.05.2009
|
|
Міністэрства прамысловасці Швецыі паведаміла, што значна вырас працэнт прадстаўніц жаночага полу, якія ўзначальваюць праўленні дзяржаўных прадпрыемстваў каралеўства. Калі ў 2006 годзе толькі 22 адсоткі старшыняў гэтых фірм былі жанчынамі, то сёлета – ужо 35%. Сярод чальцоў кіраўнічых органаў згаданых прадпрыемстваў гендэрны баланс амаль поўнасцю вытрымліваецца. У праўленнях гэтых фірм налічваецца 48 адсоткаў жанчын.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
865
|
Добавил:
viator
|
Дата:
27.05.2009
|
|
Гётэборгскі гарадскі мастацкі музей (губерня Вэстэротланд, Швецыя) зладзіў выставу работ беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча (на здымку). Экспазіцыя называецца “У яго жаночае імя”. На фота прадстаўлена штодзённае жыццё беларускай сям’і, якая складаецца з дзвюх жанчын і маленькай дачкі адной з іх. Зразумела, што гэты саюз з’яўляецца вялікім выключэннем. Пераважная большасць геяў і лесбіянак у Беларусі вымушаны хаваць сваю сексуальную арыентацыю і весці падвойнае жыццё.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
800
|
Добавил:
viator
|
Дата:
27.05.2009
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|