Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 16:25

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 17 18 19 20 21 ... 36 37 »
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, летась у Беларусі непаўналетнія маці нарадзілі 1383 дзяцей. 14 дзяцей паявіліся ў 14-гадовых мам, 98 – у 15-гадовых. 16-гадовыя маці нарадзілі 327 малышоў (прычым у 12 маладых мам гэта былі ўжо другія роды).
Спецыялісты шматлікіх ведамстваў – сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі – пагаджаюцца з меркаваннем, што нараджэнне малых непаўналетнімі з’яўляецца сур’ёзнай грамадскай праблемай.
А наогул для Беларусі, падобна як для многіх еўрапейскіх краін, характэрная тэндэнцыя павялічэння сярэдняга ўзросту жанчын, якія нараджаюць першае дзіця. Прыч ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 753 | Добавил: viator | Дата: 26.05.2009 | Комментарии (0)

Пасля таго, як жыхарка горада Эскільстуны (губерня Сёдэрманланд, Швецыя) зрабіла два аборты, даведаўшыся, што чакае дзяўчынак, упраўленне сацыяльнай аховы насельніцтва рыхтуе новую інструкцыю, згодна з якой ультрагукавое даследаванне не можа праводзіцца толькі з мэтай высвятлення полу дзіцяці.
Кіраўнік гэтага ведамства Ёран Хэглунд адзначыў, што шведская сістэма аховы здароўя не павінна прапаноўваць даследаванні, мэта якіх вызначыць пол. Праўда, пакуль невядома, якім чынам гэта будзе сфармулявана.
Розніца з сённяшняй практыкай у тым, што медыцынскі персанал не будзе актыўна займацца атрыманне ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 778 | Добавил: viator | Дата: 23.05.2009 | Комментарии (0)

У красавіку ў Віцебску адбылося першае ў нашай краіне навучанне асновам гендэрнай экспертызы вучэбнай літаратуры для нацыянальнай школы.
Семінар грунтаваўся на польскім, французскім і брытанскім досведзе адукацыі і выхавання з улікам роўнасці палоў. Удзельнікі азнаёміліся з прынцыпамі гендэрнага аналізу школьных навучальных матэрыялаў. На занятках былі выкарыстаны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі на беларускай, украінскай і рускай мовах.  
Мерапрыемства праходзіла ў рамках выканання міжнароднай праграмы “Крок да роўнасці”. У ім узялі ўдзел 10 чалавек. Палова з іх выказалі жаданне ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1459 | Добавил: viator | Дата: 16.05.2009 | Комментарии (0)

Фаварытам прэзідэнцкай гонкі ў Летуве з’яўляецца еўракамісарка па пытаннях бюджэту Даля Грыбаўскайтэ. Нягледзячы на тое, што цягам апошніх двух месяцаў яна страціла 8% падтрымкі, за яе гатовыя аддаць свае галасы 52,9% летувісаў.
Паводле Інстытуту даследавання грамадскай думкі “Spinter tyrimai”, калі ў выбарах возьмуць удзел больш за 50% грамадзян краіны, то Грыбаўскайтэ пераможа ў першым туры галасавання.
Галоўным канкурэнтам Грыбаўскайтэ з’яўляецца старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Альгірдас Буткевічус. За яго гатовыя прагаласаваць 8,1% летувісаў, за былую лідарку сялянскай партыі Казімі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 813 | Добавил: viator | Дата: 16.05.2009 | Комментарии (0)

Пастар Эльза Юнкерман стане чацвёртай у гісторыі Евангелічнай царквы Нямеччыны жанчынай-епіскапам і першай дамай, якая ўзначальвае рэгіянальную рэлігійную арганізацыю на тэрыторыі колішняй ГДР. 51-гадовая Юнкерман была выбрана новай лідэркай Царквы Цэнтральнай Германіі, якая аб’ядноўвае лютэран Саксоніі і Цюрынгіі.
Сваімі асноўнымі задачамі ў якасці біскупа яна бачыць барацьбу за пашырэння ўплыву на сацыяльную сітуацыю ва Усходняй Нямеччыне, якая з’яўляецца праблемным рэгіёнам.
Першай жанчынай-епіскапам у Германіі была Марыя Епсен, выбраная ў 1992 годзе біскупам Гамбургу. Дзесяць галоў назад ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 854 | Добавил: viator | Дата: 07.04.2009 | Комментарии (0)

Усё большая частка мужчынскага насельніцтва Тайваня, якая была звольнена ў выніку эканамічнага крызісу, гатовая да пошуку занятку ў традыцыйна жаночых сектарах рынку працы.
Старшыня тайчжунскай Асацыяцыі па аказанні паслуг дома Хуан Гу-та адзначыў, што рост попыту на хатні абслугоўваючы персанал прыцягвае ўсё большую колькасць мужчын. Яны звяртаюцца, каб прайсці спецыяльнае навучанне з мэтай пошуку працы ў гэтай сферы.
Хуан падкрэсліў, што колькасць мужчын на курсах падрыхтоўкі ў межах асацыяцыі ўжо дасягнула 20% ад агульнай лічбы ўдзельнікаў. Паводле слоў Хуана Гу-та, сярод наведвальнікаў з ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 891 | Добавил: viator | Дата: 20.03.2009 | Комментарии (0)

У пісьмовай заяве з нагоды 8 Сакавіка кіраўнік Кітайскай рэспублікі (КР) Ма Ін-цзю падзякаваў жанчынам за ўнёсак у дабрабыт сваіх сямей і грамадства ўвогуле. Ён паабяцаў стварыць умовы для раскрыцця патэнцыялу тайванек і забеспячэння іх шчаслівага жыцця.
Прэзідэнт адзначыў, што КР знаходзіцца на 22 месцы ў свеце па развіцці гендэрнай палітыкі ды на 24 – па ажыццяўленні роўнасці палоў.
Працягласць жыцця тайванек вырасла з 79 гадоў ў 1998 годзе да 82 – сёлета. Гэта больш, чым сярэдняя даўжыня жыцця мужчын.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў навучальных установах вострава вучыцца больш дзяўчын, чым ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 811 | Добавил: viator | Дата: 18.03.2009 | Комментарии (0)

Цягам усяго мінулага года грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын” (YWCA Belarus) праводзіла кантэнт-аналіз 20 агульнанацыянальных, рэгіянальных і мясцовых выданняў. Былі даследаваны 241 артыкул і заметка па праблеме гендэрнага насілля. У гэтых публікацыях апісаны 226 выпадкаў гвалту.
У асноўным паказаны факты, калі здароўю мужчын, жанчын ці дзяцей робіцца сур’ёзны ўрон (26,8 %  – смерць, 18,6 % – збіццё, 15,6% – раненне,  9,2% – згвалтаванне). YWCA Belarus нагадвае, што насілле мае значныя фізічныя, псіхалагічныя  і сацыяльныя наступствы для ахвяр, ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1351 | Добавил: viator | Дата: 14.03.2009 | Комментарии (0)

На Тайвані (Кітайская Рэспубліка, КР) дзеянне закону пра дапамогу сем’ям з жанчынамі ў цяжкіх абставінах пашырана на адзіночак (бацькоў, бабуль і дзядуль), якія выхоўваюць непаўналетніх, а таксама мужчын, якія пацярпелі ад хатняга насілля. Яны змогуць атрымліваць урадавыя субсідыі на медыцынскую дапамогу, выхаванне і адукацыю дзяцей, а таксама крэдыты на адкрыццё ўласнага бізнеса.                          
У 2004 годзе на востраве было 540 тысяч сямей з адным ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 824 | Добавил: viator | Дата: 12.03.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.