|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 18 19 20 21 22 ... 36 37 »
Павялічваецца колькасць такійскіх сем’яў, дзе працуюць абодва бацькі і якія не могуць адправіць сваіх малых у дзіцячыя дашкольныя ўстановы.
Паводле мясцовых уладаў, сёлета ў раёне Суцінамі лічба заявак на паступленне з красавіка ў яслі перавысіла леташнюю колькасць на 30%. Раён Ітабасі праінфармаваў пра павелічэнне шэрагаў жадаючых на 21%. Афіцыйныя прадстаўнікі кажуць, што ўсё больш мацярок хочуць працаваць, каб дапамагчы сем’ям фінансамі, аднак яслі не спраўляюцца з такім ростам попыту.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
813
|
Добавил:
viator
|
Дата:
12.03.2009
|
|
Міжнародная сетка няўрадавых арганізацый “Social Watch”, якая дзейнічае на карысць сацыяльнага развіцця і гендэрнай роўнасці, б’е трывогу: звыш за палову жанчын на свеце жыве ў краінах, якія не прадэманстравалі аніякага прагрэсу ў галіне раўнапраўя палоў на працягу апошніх некалькіх гадоў. Незалежная статыстыка GEI (Gender Equity Index), сабраная экспертамі “Social Watch” тычыцца такіх аспектаў раўнапраўя, як доступ да адукацыі, становішча на рынку працы ды ўдзел жанчын у палітыцы. І хаця большасць краін гарантуе дзяўчынкам і хлопчыкам роўныя шанцы на адукацыю, ужо на больш познім этапе жыцця жа
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
847
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.03.2009
|
|
З 2 па 13 сакавіка ў Нью-Йорку працуе 53-яя сесія Камісіі ААН па становішчы жанчын.
Гэты орган – функцыянальная частка Сацыяльнай і эканамічнай рады Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Дзейнасць камісіі накіравана на забеспячэнне гендэрнага раўнапраўя. Штогод у лютым-сакавіку прадстаўнікі дзяржаў-чальцоў ААН збіраюцца ў Нью-Йорку для ацэнкі прагрэсу і вызначэння глабальных стандартаў і канкрэтнай палітыкі для прасоўвання роўнасці палоў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
857
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.03.2009
|
|
У некалькіх польскіх гарадах (на здымках – Гданьск, Паморскае ваяводства) адбылася юбілейная – дзесятая па ліку – “Маніфа”. Сёлета яна прайшла пад дэвізам “Любы ўрад падмануць рад” (“Każda ekipa – ta sama lipa”). Адна з арганізатарак агульнапольскай маніфестацыі Эльжбета Карольчык з грамадскага аб’яднання “Пагадненне жанчын 8 Сакавіка” (“Porozumienie Kobiet 8 Marca”) сказала, што сёлета ўдзельнікі маршу прадстаўлялі 10 патрабаванняў, у тым ліку тыя, якія тычыліся барацьбы з гвалтам, паляпшэння сітуацыі жанчын на рынку працы, а таксама права маці на бясплатную анестэзію падчас родаў. Ініцыятары
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
826
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.03.2009
|
|
У Беларусі адукацыйны ўзровень у жанчын больш высокі, чым у мужчын. І такая сітуацыя захоўваецца ўжо працяглы час. Гэта – выснова нацыянальнага статыстычнага камітэта. 55% працуючых беларусак маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Сярод працаўнікоў мужчынскага полу гэты паказчык складае 38 адсоткаў. Жанчыны дамінуюць у асяроддзі служачых. А сярод рабочых, наадварот, – мужчыны. Прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, установы культуры, фінансаў, адукацыі ды аховы здароўя моцна фемінізаваныя. Жанчын у гэтых галінах ад 70 да 86%. Напрыклад, настаўніцы складаюць 85% школьных
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
878
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.03.2009
|
|
Па меры росту беспрацоўя ў ЗША назіраецца новая тэндэнцыя – мужчыны губляюць працу часцей, чым жанчыны. Паводле апошніх статыстычных дадзеных, на мужчын прыпадае 82% звальненняў. Гэта тлумачыцца тым, што ў галінах, на якіх мацней за ўсё адбіўся эканамічны і фінансавы крызіс, – такіх, як будаўніцтва і прамысловая вытворчасць, – працуюць у асноўным мужчыны. З іншага боку, жанчыны заняты галоўным чынам ў менш уражлівых сферах – напрыклад, у адукацыі і ахове здароўя, адзначае Шэрыл Касоун (на здымку), кансультантка па працаўладкаванні: “Адзіная галіна, дзе назіраецца рост колькасці працоўных месцаў – гэта ахова здароўя. У краіне па-ранейшаму не хапае медыцынскіх сёстраў”. Кіроўца грузавіка Джоні Карнел спадзя
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
742
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.02.2009
|
|
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, у Грузіі цягам некалькіх гадоў назіраецца дэмаграфічны рост. Для прыкладу, летась у параўнанні з 2007 годам колькасць узятых шлюбаў павялічылася на 19%. Паводле спецыялістаў, гэта не толькі вынік эканамічнага росту, але і дзейнасці Праваслаўнай царквы. У 2007 годзе патрыярх Грузіі Ілля ІІ сказаў, што будзе хросным бацькам кожнага трэцяга дзіцяці ў сям’і. Гэта, паводле сацыёлагаў, таксама паўплывала на стаўленне грузінаў да стварэння шлюбных саюзаў і павелічэння колькасці дзяцей.  
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
754
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.02.2009
|
|
Звыш 30 актывістак з грамадскага аб’яднання “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” (БАПЖ) прааналізавалі дзейнасць сваёй НДА за мінулы год. Галоўным напрамкам летась была абрана якасць жыцця. Агулам у мерапрыемствах БАПЖ узялі ўдзел больш за 6 тысяч чалавек. У прыватнасці, жаночае аб’яднанне разам з прадстаўнікамі асветнай установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў” у чатырох гарадах правяло ток-шоу “Экалагічны прыгавор”, дзе гучаў заклік пры пакупцы звяртаць увагу на якасць прадуктаў харчавання.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
878
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.02.2009
|
|
Паводле апошніх дадзеных Еўрапейскай камісіі, у Чэхіі знаходзіцца пад апекай прыватных нянечак ці наведвае яслі менш за 3% дзяцей, якія не дасягнулі трохгадовага ўзросту. Гэта самы нізкі паказчык сярод дзяржаў Еўрапейскага Саюза. Некаторыя спецыялісты па дадзенай праблематыцы сцвярджаюць, што ён не перавышае і 1%. Зніжэнне колькасці ясляў, якое адбывалася цягам апошніх 15 гадоў, склала 94%. Па ўсёй краіне іх засталося каля 30. Частка малых, дзякуючы дзеячаму выключэнню, наведвае малодшыя групы дзіцячых садкоў. Паслугамі ясляў могуць карыстацца толькі эканамічна моцныя сем’і, бо штомесячная аплата складае ад 2 да 5 тысяч крон (прыкладна ад 70 да 180 €). У выпадку, калі малое наведвае яслі больш за 5 дзён за месяц, я
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
775
|
Добавил:
viator
|
Дата:
09.02.2009
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|