|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 4 5 6 7 8 ... 36 37 »
Былая прэзідэнтка Чылі Мішэль Бачэлет прызначаная кіраўнічкай новай структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падраздзяленне будзе адказваць за паляпшэнне становішча жанчын. Рашэнне пра стварэнне гэтага органа прыняла Генеральная Асамблея 2 ліпеня гэтага года. Абвяшчаючы аб прызначэнні Мішэль Бачэлет, кіраўнік ААН Пан Гі Мун сказаў, што робіць гэта з пачуццём асаблівага задавальнення: "Займаючы пасаду амаль чатыры гады таму, я быў поўны рашучасці аб’яднаць чатыры падраздзяленні, якія займаюцца жаночым пытаннем, у адзіную магутную, дынамічную і эфектыўную структуру, якая будзе прасоўваць інтарэсы жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце. Спадарыня Бачэлет валодае якасцямі сусветнай лідэркі, тонкім палітычным
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
757
|
Добавил:
viator
|
Дата:
19.09.2010
|
|
Жанчыны па-ранейшаму слаба прадстаўлены ў дзяржаўных органах краін Еўропы. Пра гэта сведчыць апошняе даследаванне Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Доля жанчын у нацыянальных парламентах складае ў сярэднім не больш за 20%. Не лепш з жаночым полам у міністэрствах. Толькі Швецыя змагла дамагчыся амаль поўнай гармоніі: тут жанчыны складаюць амаль палову прадстаўнікоў як заканадаўчай, так і выканаўчай улады. У Арменіі і Украіне доля жаночага полу сярод парламентарыяў не дасягае нават 10 адсоткаў. Эксперты лічаць, што ўдзел жанчын у прыняцці рашэнняў неабходны для таго, каб інтарэсы гэтай часткі грамадства ўлічваліся пры распрацоўцы дзяржаўнай палітыкі.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
754
|
Добавил:
viator
|
Дата:
19.09.2010
|
|
Падатковая інспекцыя Даніі завяршыла шырокамаштабны кантроль бардэляў у сталіцы краіны Капенгагене. Праведзеная акцыя выявіла, што з 24 правераных прастытутак толькі 3 зарэгістраваныя ў якасці прыватных прадпрымальніц. Паводле слоў начальніцы аддзела падатковай інспекцыі Капенгагена Лізбет Хедэлунд, падобная статыстыка паказвае, што фіскальным органам трэба пільна адсочваць пералічэнне прадстаўніцамі секс-бізнеса ПДВ і падаходнага падатку. Акрамя кантролю за зборам падаткаў, інспекцыя правярае, ці не атрымліваюць прастытуткі сацыяльныя выплаты, напрыклад, дапамогу па бес
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
888
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.09.2010
|
|
Упершыню ў гісторыі прафесіяй гандальера авалодала жанчына. Джорджыя Баскола, маці двух дзяцей, паспяхова прайшла гадавы курс навучання ў спецыяльнай школе і афіцыйна атрымала права вазіць турыстаў па вузкіх каналах італьянскай Венецыі. Ёй таксама дадзена права насіць паласатую кашулю – традыцыйнае адзенне гандальера. Джорджыя Баскола працягвае сямейную традыцыю: яе бацька аддаў гандальерству ўсё сваё жыццё. Па словах памочніка мэра Венецыі Сандра Сіміяната, поспех Джорджыі Баскола пакладзе канец "дзевяцісотгадоваму панаванню мужчын” у традыцыйным венецыянскім рамястве.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
864
|
Добавил:
viator
|
Дата:
14.09.2010
|
|
Мужчыны не рвуцца вучыцца ў гэтай ВНУ, а дзяўчат сюды бяруць неахвотна. Прахадныя балы для юнакоў нізкія. Для дзяўчат – наадварот, нябесныя. Сёлета ў акадэмію залічылі толькі 31 дзяўчыну. Гэтая лічба скарочана ў параўнанні з леташнім наборам. Тлумачыцца гэта незапатрабаванасцю жанчын у прафесіі. А вось колькасць жадаючых прымерыць міліцэйскія спадніцы не паменшала. Так, для залічэння на спецыяльнасць "Правазнаўства” следча-экспертнага факультэта для юнакоў дастаткова было набраць толькі 103 балы, а для дзяўчат – 291 (259 з вёскі). А на "Судовую экспертызу” для дзяўчат прахадны бал склаў 365 (169 для юнакоў), што супастаўна з самымі моднымі спецыяльнасцямі Беларускага дзяржаўнага універ
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
823
|
Добавил:
viator
|
Дата:
13.09.2010
|
|
Вынікі новага даследавання дэманструюць, што ўсё больш амерыканскіх жанчын набліжаюцца да завяршэння рэпрадуктыўнага ўзросту, так і не нарадзіўшы ніводнага дзіцяці. У дакладзе, апублікаваным незалежнай даследчай групай "Pew Research Center”, гаворыцца, што амаль кожная пятая жанчына ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў ні разу не нараджала. Аказалася, што найбольш часта бяздзетнымі застаюцца белыя амерыканкі і жанчыны з высокім узроўнем адукацыі. Аўтары дакладу кажуць, што вынікі адлюстроўваюць істотныя змены, якія адбыліся ў Злучаных Штатах за апошнія тры дзесяцігоддзі. Яны сцвярджаюць, што доля амерыканак ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў, якія ніколі не нараджалі, вырасла на 80% у параўнанні з 1
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
733
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.09.2010
|
|
Як паведаміў сайт www.latindex.ru, ваенізаванае крыло картэля наркабарона Вісентэ Карылья Фуэнтэса, якое дзейнічае на мяжы Мексікі і ЗША, вярбуе маладых і прыгожых дзяўчат, каб выхоўваць з іх бязлітасных забойцаў. Пра гэта распавёў падчас допыту адзін з членаў злачыннай арганізацыі, схоплены паліцыяй. Адпаведнае відэа, запісанае супрацоўнікамі Федэральнага міністэрства грамадскай бяспекі, з’явілася ў Інтэрнеце. Паводле слоў 27-гадовага Рахеліа Амайі, які называе сябе сябрам групоўкі "Лінія”, гаворка ідзе прыкладна пра 20 – 30 "прыгожых дзяўчын” ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. "Большая
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
722
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
|
Урад Японіі падрыхтаваў новыя рэкамендацыі для паляпшэння балансу паміж працай і асабістым жыццём грамадзян. Дакумент ставіць цэлы шэраг розных мэтаў. У прыватнасці, рэкамендуецца павысіць да 2020 года працэнт рабочых, якія бяруць адпачынкі для догляду за дзецьмі, з цяперашніх 1,23 адсотка да 13%. Дакумент таксама прадугледжвае павелічэнне часу, які таты прысвячаюць выхаванню дзяцей і хатняй працы, з цяперашніх 60 хвілін у дзень да дзвюх з паловай гадзін.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
651
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
|
Падчас нядаўняга апытання больш за 85% рэспандэнтаў выказаліся за тое, што праца ў офісе і сям’і павінна падзяляцца пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. 80% апытаных не згодныя з тым, што "муж – гэта галава радзіны, а жонка павінна падпарадкоўвацца супружніку”. 60% супраць таго, што мужчына павінен несці адказнасць за сям’ю, зарабляючы грошы, а жанчына мусіць клапаціцца аб доме і радзіне. Па выніках даследавання, 68,4% апытаных не пагаджаюцца з фармулёўкай, што "кожная жанчына павінна нарадзіць прынамсі аднаго хлопчыка для працягу мужчынскай лініі ў сям’і”. 50,1% рэспандэнтаў пагадз
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
729
|
Добавил:
viator
|
Дата:
05.09.2010
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|