|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 6 7 8 9 10 ... 36 37 »
Прэм’ер-міністр Ісландыі Іахана Сігурдадоцір (на першым здымку злева) зарэгістравала шлюб са сваёй сяброўкай – пісьменніцай і журналісткай Янінай Леасдоцір (на першым здымку справа), з якой раней знаходзілася ў грамадзянскім саюзе. Яны заключылі афіцыйны сямейны саюз пасля таго, як 27 чэрвеня ў Ісландыі ўступіў у дзеянне новы закон, які дазваляе аднаполыя шлюбы. 68-гадовая сацыял-дэмакратка Сігурдадоцір прыйшла да ўлады ў лютым 2009 года (гл. другі здымак) – праз сем гадоў пасля рэгістрацыі ў 2002 годзе грамадзянскага шлюбу з Леасдоцір. Такім чынам ісландская прэм’ер-міністр стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які не хавае сваёй сексуальнай арыентацыі.
|
1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Праз дзесяцігоддзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна, у тым ліку і наша. Гэты дакумент стаў адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася суверэнная Беларусь. Гэта адбылося ў 1991 годзе.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
810
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.06.2010
|
|
Міністарка працы Урсула фон дэр Ляйен (на здымку) мае сур’ёзныя шанцы стаць прэзідэнткай Нямеччыны. Канцлерка ФРГ Ангела Меркель назвала яе сваёй фаварыткай. Урсула фон дэр Ляйен лічыцца ўзорнай маці і жонкай: яна мае сямёра дзяцей. У яе жыцці не было ніводнага карупцыйнага ці сексуальнага скандалу. Таму Урсула фон дэр Ляйен з’яўляецца адным з палітыкаў, якія карыстаюцца вялікай сімпатыяй грамадзянаў Германіі. Яе працу на пасадзе міністаркі працы станоўча ацэньваюць 66% немцаў. Нагадаем, надоечы Хорст Кёлер, папярэдні галава германскай дзяржавы, падаў у адстаўку. Федэрал
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
699
|
Добавил:
viator
|
Дата:
14.06.2010
|
|
Сярод краін свету Беларусь займае трыццаць трэцяе месца па спрыянні мацярынству. Гэта вынікае з рэйтынгу "Mothers’ Index” (Матчыны паказчыкі). Яго ў адзінаццаты раз склала міжнародная грамадская арганізацыя "Save the Children” (Ратуйце дзяцей). Крытэры дадзенага рэйтынгу – гэта індыкатары становішча жанчын (здароўе, адукаванасць, палітычны і эканамічны статус) і дзяцей (магчымасць карыстацца медыцынскімі і адукацыйнымі паслугамі). Найлепш мамам жывецца ў скандынаўскіх краінах і ў нашых антыподаў: Нарвегіі, Аўстраліі, Ісландыі, Швецыі, Даніі, Новай Зеландыі, Фінляндыі. У Нарвегіі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
731
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.06.2010
|
|
У Беларусі жыве больш за 1785000 дзяцей. Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе было афіцыйна прызнана, што 19472 непаўналетніх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2008 годзе – 16310). Гэта азначае, што ў сям’і дзіцяці пагражае фізічнае, псіхалагічнае, сексуальнае насілле або неналежны дагляд. Пад дзяржаўную апеку летась трапілі 3838 непаўналетніх – на 417 менш, чым пазалетась. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у школьнікаў, асабліва ў падлеткаў 15 – 17 гадоў, адзначаецца тэндэнцыя росту захворванняў (у тым ліку хранічных). Разам з тым дзіцячая смяротнасць у Беларусі застаецца самай нізкай сярод рэспублік СНД: летась гэты паказчык складаў 4,7 на тысячу народжаных жывы
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
815
|
Добавил:
viator
|
Дата:
10.06.2010
|
|
Пра гэта паведаміў сайт газеты "Наша Ніва”, якая перадрукоўвала вынікі даследавання на тэму "Чым кожная краіна славіцца або з чым асацыюецца”. Інфармацыя змешчана на старонцы www.informationisbeautiful.net. Яна абапіраецца на паведамленні сусветных СМІ. А вось асацыяцыі з іншымі краінамі, якія падае дадзены сайт: Ірландыя вядомая якасцю жыцця, Коста-Рыка – шчасцем, Калумбія – какаінам, Бразілія – цукрам, Эквадор – бананамі, а Парагвай – гідраэлектрастанцыямі. ЗША "праславілася” колькасцю серыйных забойцаў, Аўстралія – аўтамабільнымі злодзеямі, а Іспанія – абрабаваннямі. Канада – спажываннем садавінных сокаў, Нарвегія – кавы, Чэхія – піва, а Папуа-Новая Гвінея – колькасцю моваў у краіне. Нідэрланды
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
821
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.05.2010
|
|
Як вынікае з апытання грамадскай думкі, амаль 70% летувіскіх католікаў з’яўляюцца прыхільнікамі адмены цэлібату для ксяндзоў. Амаль палова рэспандэнтаў станоўча ставіцца да змены адносін Касцёла да пытання разводаў і магчымасці паўторнага шлюбу. Каля 45% удзельнікаў апытання падтрымліваюць выкарыстанне кантрацэптыўных сродкаў, супраць якіх рашуча выступае духавенства. Сярод жыхароў Летувы 85 – 90% католікаў. Тым часам рэгулярна ў касцёл ходзіць толькі каля 15% летувісаў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
687
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.05.2010
|
|
Намеснік старшыні КНР Сі Цзінь-пін заявіў, што Кітай гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі свету ў справе пашырэння сферы дзейнасці жанчын. Пра гэта ён паведаміў 20 траўня падчас сустрэчы з прадстаўніцамі розных дзяржаў, якія прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў Сусветным жаночым форуме. Сі Цзінь-пін сказаў, што кітайскі ўрад надае вялікую ўвагу павышэнню ролі жанчын ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Дасягненне сапраўднай гендэрнай роўнасці вызначана ў якасці асноўнай дзяржаўнай палітыкі Кітая ў галіне сацыяльнага развіцця. Нагадаем, 20 траўня ў Пекіне пачаў сваю працу Сусветны жаночы форум. На ім абмяркоўваецца роля жанчын у эканамічным жыцці XXI стагоддзя.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
746
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.05.2010
|
|
Надоечы ў Менску адбылася другая сустрэча ў межах дыскусійнага праекта "Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры”. Гаворка ішла пра жаночую беларускую прозу. З 2007 года ў серыі "Кнігарня "Нашай Нівы”” выйшлі два зборнікі дамскай прозы – "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” і "Пакахай мяне, калі ласка”. У галерэі "Ў” аўтаркі гэтых кніг, эксперты ды запрошаныя госці дыскутавалі пра тое, што такое сучасная беларуская жаночая проза, у чым яе адметнасць. Пра гэта карэспандэнтка Польскага радыё для замежжа Наталля Грышкевіч гутарыла з кіраўнічкай праекта Аляксандрай Дынько (на здымку). А. Дынько: Нам удалося запрасіць людзей, якія, магчыма, ніколі не задумваліся пра тое, што ёсць жаночая проз
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1010
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.05.2010
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|