|
Галоўная » Навіны
« 1 2 3 4 5 6 7 ... 36 37 »
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і былая першая ледзі Вялікабрытаніі Шэры Блэр абвясцілі аб новай ініцыятыве "mWomen”. Яе мэта -- дапамагчы жанчынам у слабаразвітых краінах набыць мабільныя тэлефоны. Клінтан і Блэр адзначылі, што паводле вынікаў даследаванняў, у гэтых дзяржавах колькасць мужчын, якія маюць мабільныя тэлефоны, на 300 мільёнаў чалавек перавышае лік жанчын. Дзяржсакратар назвала індустрыю тэхналогій мабільнай сувязі найважнейшым партнёрам у межах ініцыятывы, якая плануе забеспячыць сотавымі тэлефонамі 150 мільёнаў жанчын па ўсім свеце. Клінтан адзначыла, што мабільнікамі карыстаюцца для таго, каб дапамагаць каардынацыі дзеянняў па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, атрымл
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
794
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.10.2010
|
|
Узровень беспрацоўя ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна вырас у 2009 годзе на 2%, што кажа аб вялікай праблеме ў рэгіёне. Даклад, прадстаўлены ў Жэневе Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), паказвае, што ў выніку глабальнага эканамічнага крызісу гэты паказчык павялічыўся з 14,3 працэнта ў 2008 годзе да леташніх 16,1. Гэта азначае, што ў канцы 2009 года ў рэгіёне з насельніцтвам у 105 мільёнаў чалавек былі беспрацоўнымі 8,8 мільёна. Згодна міжнароднаму органу, з агульнай колькасці беспрацоўных – 40,6% моладзь. Тымчасам у цэлым гэтая катэгорыя складае 25 адсоткаў
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
968
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.10.2010
|
|
Ва ўрадзе Швейцарыі зараз пераважаюць жанчыны. У верасні нацыянальны парламент абраў Сіманету Самаругу на адно з двух вакантных месцаў у Федэральнай радзе. У выніку вышэйшы кіруючы орган краіны, які складаецца з сямі дарадчыкаў, папоўніўся чацвёртай па ліку жанчынай. Гэта адбылося ўпершыню з тых часоў, калі 40 гадоў таму швейцаркі атрымалі права галасаваць на выбарах. Федэральная рада складаецца з прадстаўнікоў галоўных палітычных партый краіны, якія выконваюць абавязкі міністраў і на працягу года па чарзе займаюць пасаду прэзідэнта. Паводле дадзеных Міжпарламенцкага
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
832
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.10.2010
|
|
Іспанскі парламент (картэсы) забараніў змяшчаць у прэсе аб’явы, датычныя прастытуцыі. Паводле агульных ацэнак, дзякуючы гэткім рэкламам, прэса атрымлівае даход у памеры 40 мільёнаў еўра ў год. Паводле рашэння картэсаў, гэткія аб’явы павінны знікнуць з друкаваных выданняў цягам чатырох найбліжэйшых месяцаў.
Штодня прэса ў Іспаніі змяшчае сотні абвестак эратычнага характару (на ніжнім здымку). Кожная з іх каштуе ў сярэднім 100 еўра. Таму нават ультраправыя выданні не пазбягаюць магчымасці зарабіць на такіх аб’явах. Яшчэ перад вакацыямі іспанскія парламентары заклікалі выдавецкія канцэрны не друкаваць падобную рэкламу. У адказ выдаўцы патлумачылі, што ў сувязі з крызісам не адмовяцца а
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
851
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). З моманту апошняга перапісу ў 1999 годзе, колькасць жыхароў у Беларусі скарацілася на 541 тысячу (5,4%). Змяншэнне насельніцтва назіраецца ва ўсіх абласцях, найбольш істотна ў Віцебскай вобласці. Разам з тым, колькасць жыхароў у Менску павялічылася на 157 тысяч і складае 1,837 млн. Беларусь застаецца адной з самых урбанізаваных краінаў Еўропы, 7 мільёнаў беларусаў жывуць у гарадах, 26% нашага насельніцтва складаюць сяльчане. На 560 тысяч зменшылася колькасць дзяцей да 15 гадоў, гэта звязваюць з падзеннем нараджальнасці ў дзевяностых гадах. Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае павелі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
912
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
ЮНЕСКА паведамляе, што 2/3 краін яшчэ не дабіліся гендэрнага раўнапраўя ў галіне адукацыі. У дакладзе, апублікаваным напярэдадні саміта па Мэтам тысячагоддзя, гаворыцца, што, калі сітуацыя не зменіцца, толькі 85 краін свету да 2015 года дасягнуць роўнага доступу да навучання ў пачатковай і сярэдняй школе. У сусветным маштабе ў дзяўчынак менш магчымасцяў, чым у хлопчыкаў, атрымаць нават пачатковую адукацыю, асабліва ў Азіі і Афрыцы. Пры гэтым, у цэлым, дзяўчынкі радзей кідаюць школу і застаюцца на другі год.
У галіне вышэйшай адукацыі ў такіх краінах, як Эфіопія, Эрытрэя, Гвінея і Нігер на 100 юнакоў прыходзіцца менш за 35 дзяўчат, а вось у Расіі і ЗША адпаведна – 126 і 129. У Ісландыі ва ун
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
712
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
У студзені-жніўні гэтага года ў Беларусі скасавана звыш 22,8 тыс. шлюбаў. У параўнанні з адпаведным леташнім перыядам разводаў стала больш на 2,8%. Паводле статыстычных дадзеных, за восем сёлетніх месяцаў на 1000 шлюбаў прыпадала 459 разводаў, за аналагічны перыяд летась – 427. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў студзені-жніўні бягучага года зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
774
|
Добавил:
viator
|
Дата:
01.10.2010
|
|
Францыя неўзабаве можа стаць першай краінай Еўрапейскага Саюза, дзе ва ўсіх грамадскіх месцах забароняць насіць бурку, паранджу, чадру і нікаб, – мусульманскае жаночае адзенне, якое закрывае твар. Гледзячы на Парыж, некаторыя іншыя заходнееўрапейскія дзяржавы задумоўваюцца, ці не варта ўзяць за прыклад французскі вопыт… А як самі французы прыйшлі да такога юрыдычнага рашэння? У чэрвені 2009 года з ініцыятывай забароны паранджы выступіў дэпутат ад кампартыі Андрэ Жэрэн, былы мэр аднаго з прыгарадаў Ліёна. У парламенце была створана спецыяльная камісія па вывучэнні праблемы. Тады ж кіраўнік Францыі Нікаля Сарказі выступіў з заявай аб тым, што "паранджы не месца” ў Францыі. Паводле меркавання
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
708
|
Добавил:
viator
|
Дата:
27.09.2010
|
|
Колькасць дзяцей, якія паміраюць да пяцігадовага ўзросту, зменшылася на 1/3 на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў: з 12,4 мільёнаў у 1990 годзе да 8,1 мільёна летась. Пра гэта паведаміў Дзіцячы фонд ААН (UNICEF). ЮНІСЕФ канстатаваў, што кожны дзень памірае каля 22 тысяч дзяцей. Гэта на 12000 менш у параўнанні з 1990 годам. Каля паловы гэтых лятальных выпадкаў прыпадае на пяць краін: Індыю, Нігерыю, Конга (Кіншаса), Пакістан і Кітай.
Надалей найбольшая смяротнасць сярод дзяцей назіраецца ў дзяржавах гэтак званай Чорнай Афрыкі (г. зн. на поўдзень ад Сахары), дзе да 5 года жыцця памірае 1/8 усіх дзяцей. Гэта ў дваццаць разоў больш, чым у развітых краінах.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
758
|
Добавил:
viator
|
Дата:
19.09.2010
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|