Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 17:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 7 8 9 10 11 ... 36 37 »
Міністр аховы здароўя Кітая Чэнь Чжу (на здымку) у сваім выступленні ў Жэневе (Швейцарыя) на 63-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя вылучыў чатыры прапановы па паскарэнні рэалізацыі Мэтаў развіцця тысячагоддзя. Ён падкрэсліў, што КНР мае намер падтрымліваць усе намаганні дзеля ажыццяўлення згаданых глабальных планаў.
Па словах Чэнь Чжу, здароўе жанчын і дзяцей павінна стаць цэнтральным зместам сацыяльна-эканамічнага развіцця. Усім краінам варта надаваць большую ўвагу будаўніцтву сістэмы аховы здароўя, даць адпаведныя палітычныя абяцанні, умацаваць прафілактыку, павялічыць маштабы ўкладанняў у ахову здароўя і мабілізаваць сілы грамадскасці для ўдзелу ў развіцці і рэфармаванні адпаведнай сістэмы. < ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 21.05.2010 | Комментарии (0)

60-гадовая жыхарка штата Паўночная Караліна (ЗША) атрымае 9 мільёнаў долараў кампенсацыі ад малодшай на 11 гадоў палюбоўніцы мужа. Жанчына запатрабавала кампенсацыю за тое, што яе саперніца разбіла сям’ю з 33-гадовым стажам.
Сінція Шэкельфорд выкарыстала факт, што Паўночная Караліна з’яўляецца адным з васьмі амерыканскіх штатаў, якія дазваляюць пакінутым мужу ці жонцы звярнуцца ў суд з позвай на асобу, якая разбіла сям’ю. Феміда вырашыла, што Сінціі Шэкельфорд павінны быць выплачаны 9 мільёнаў долараў у якасці кампенсацыі за разбітую сямейную пару і маральны ўрон.
– Я хачу сказаць усім жанчынам, якія хочуць адабраць чужога мужа, каб не разбівалі сем’яў, – заявіла Шэкельфорд тэлевізіі ABC.
Штог ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 826 | Добавил: viator | Дата: 08.04.2010 | Комментарии (0)

Швецыя адмаўляецца ад балаў за пол пры прыёме студэнтаў на навучанне. Гэтая сістэма павінна была зраўнаць шанцы мужчын і жанчын у мясцовых ВНУ. "Але ідэя аказалася безвыніковай, паглынула мільёны крон, а нават адказвае за дыскрымінацыю тысяч чалавек – пераважна жанчын”, – заявілі ўлады краіны. Выявілася, што студэнты, якіх не прынялі з-за полу, пісалі скаргі на навучальныя ўстановы і выйгравалі працэсы.
Нядаўна апеляцыйны суд у Лундзе (лен Сконе, Швецыя) пастанавіў, што мясцовы універсітэт незаконна выкарыстаў балы, прызначаныя для мужчын. Нягледзячы на тое, што ў некалькіх дзесяткаў жанчын ў дыпломе былі лепшыя адзнакі, кіраўніцтва гэтай буйной ВНУ прыняло на вучобу мужчын. 44 жанчыны падалі ў суд на ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 685 | Добавил: viator | Дата: 08.04.2010 | Комментарии (0)

Стэрэатып аб італьянскай шматдзетнай сям’і – гэта ўжо мінулае. Як вынікае з апошніх статыстычных дадзеных, у больш чым палове (53,4%) італьянскіх сямейных параў няма дзяцей.
У дваццаці двух працэнтаў толькі адно дзіця, а ў 20% – двое. Трое дзяцей мае толькі 4,5% сем’яў у Італіі, а чацвёра – менш за 1%.
Большасць бяздзетных сем’яў тлумачыць сваё рашэнне асабістым выбарам. Кожная пятая сям’я адкрыта заяўляе пра не самую лепшую фінансавую сітуацыю. Паводле агульных ацэнак, утрыманне аднаго дзіцяці каштуе ў Італіі 643 еўра ў месяц. Чарговай прычынай свядомай бяздзетнасці з’яўляецца праблема са спалучэннем бацькоўства і прафесійнай кар’еры.
Аглядальнікі падкрэсліваюць, што італьянскія ўлады прызнач ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 761 | Добавил: viator | Дата: 08.04.2010 | Комментарии (0)

Восьмага сакавіка ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. У некаторых дзяржавах ён абвешчаны нацыянальным святам. У іншых – днём барацьбы за раўнапраўе жанчын.
Першы Дзень салідарнасці работніц прайшоў у 1909 годзе ў ЗША. У 1911 годзе больш за мільён жанчын і мужчын Аўстра-Венгрыі, Германіі, Даніі і Швейцарыі ўдзельнічалі ў дэманстрацыях з нагоды першага Міжнароднага жаночага дня. У сённяшніх ЗША ён не ўваходзіць у лік папулярных святаў, хоць цэлы шэраг грамадскіх арганізацый адзначае прагрэс, дасягнуты жанчынамі ў сацыяльнай і іншых сферах.
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе выпусціла заяву, у якой адзначаецца, што "трывалы мір і стабільнасць могуць быць забяспеч ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 879 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

У Данецкай вобласці ў цяперашні час жанчыны складаюць 54,6% усяго насельніцтва рэгіёну: на 1 тысячу жанчын прыпадае 831 мужчына. Агульная колькасць насельніцтва Данеччыны на пачатак 2010 года склала 4 мільёны 466 тысяч 700 чалавек.
Паводле дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі Данецкай вобласці, працягласць жыцця жанчын у рэгіёне ў сярэднім дасягае 73 гадоў, што на 13 гадоў больш за працягласць жыцця мужчын.
Статыстыкі адзначылі, што жанчыны з’яўляюцца эканамічна актыўнай часткай грамадства і складаюць больш за палову (52%) усіх тых, хто працуе ў эканоміцы вобласці.
У аблстатупраўленні канстатавалі, што, нягледзячы на тое, што жанчыны і мужчыны атрымліваюць ва Украіне роўную аплату за аднол ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 674 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Восьмага сакавіка ў Беларусі быў святочны дзень. Гучалі віншаванні жанчынам, якіх у краіне больш, чым мужчынаў. Прадстаўніцы жаночага полу атрымлівалі падарункі і кветкі. Але адзначэнне свята 8 сакавіка першапачаткова было днём барацьбы жанчын за свае правы. Мінула 100 гадоў, і пра гэта ў Беларусі ўжо мала хто памятае. Аднак барацьба за правы застаецца актуальнаю.
8 сакавіка 1857 года ў Нью-Йорку адбылася маніфестацыя работніц швачных і абутковых фабрык, якія патрабавалі 10-гадзіннага працоўнага дня і роўнага заробку з мужчынамі. Жанчыны тады працавалі па 16 гадзін, а мужчынам ужо ўдалося дамагчыся дзесяцігадзіннага працоўнага дня.
У 1910 годзе на Міжнароднай канферэнцыі сацыялістак у Капен ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 788 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Міжнародны жаночы дзень стаў нагодай, каб звярнуць увагу на праблемы жанчын у розных частках свету, напрыклад, паспрабаваць абвергнуць стэрэатыпы, абагульненні і няправільныя ўяўленні аб мусульманках.
Амерыканскі крытык Фаціме Фахрэй лічыць, што, на жаль, гэтыя стэрэатыпы не сыходзяць: "Існуе ўстойлівае ўяўленне аб тым, што мусульманкі з’яўляюцца прыгнечанымі ахвярамі і жанчын у ісламе ўсё часцей прадстаўляюць як небяспечных фурый, якія вядуць падрыўную дзейнасць”.
Фахрэй – рэдактарка сайта "Агляд ісламскіх мас-медыя”, на якім мусульманкі абмяркоўваюць свой імідж у СМІ і поп-культуры, – распавядае аб адным паказальным прыкладзе са Швейцарыі: "Падчас кампаніі за забарону будаваць мінарэты з’ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 835 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

У Беларусі сярод дзяржаўных служачых усіх узроўняў кіравання 67,4% складаюць жанчыны. Як правіла, яны займаюць пасады галоўных, вядучых і іншых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў Віктар Міхно з Белстата.
А вось сярод першых асоб рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іх намеснікаў толькі 19,6% жанчын.
У Беларусі "жаночы твар” маюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, установаў культуры, фінансаў, крэдытавання і страхавання, адукацыі ды аховы здароўя.
Жанчыны складаюць ад 73,9% да 85,7% персаналу ў гэтых галінах. Сярод выкладчыкаў школ традыцыйна пераважаюць настаўніцы. На жаль, жаночы пол дамінуе і ў структуры беспрацоўных. На 1 студзеня 2010 года на ўліку па бе ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 911 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.