Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 22:58

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 8 9 10 11 12 ... 36 37 »
У дакладзе Міжнароднага бюро працы (МБП), які мае назву "Жанчыны на рынку працы: дасягненні і праблемы”, адзначаецца, што гендэрныя забабоны глыбока ўкараніліся ў грамадстве і на рынку працы.
Даклад МБП сведчыць: з 1980 па 2008 год эканамічная актыўнасць жанчын на рынку працы ўзрасла з 50,2 да 51,7 працэнта, а актыўнасць мужчын крыху знізілася – з 82 да 77,7 працэнта. У выніку гендэрны разрыў па гэтым паказчыку скараціўся з 32 да 26 працэнтных пунктаў.
Рост актыўнасці жанчын на рынку працы адзначаны ў большасці рэгіёнаў планеты.
Пры гэтым узрасла доля жанчын сярод наёмных работнікаў – з 42,8 працэнта ў 1999 годзе да 47,3% летась, а іх доля сярод работнікаў з нестабільнай занятасцю за той ж ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 742 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун павіншаваў усіх жанчын свету з Міжнародным жаночым днём і заклікаў актывізаваць намаганні, каб гарантаваць роўныя правы абодвух палоў ва ўсіх краінах.
"Чарнобыль і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын маюць асноватворнае значэнне для выканання глабальнай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – забеспячэння раўнапраўя і павагі годнасці ўсіх”, – гаворыцца ў пасланні генеральнага сакратара, распаўсюджаным у штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку.
Пан Гі Мун звярнуў увагу на значны прагрэс па забеспячэнні правоў жанчын, дасягнуты за апошнія дзесяцігоддзі.
Паводле яго слоў, большасць дзяўчынак у свеце атрымліваюць адукацыю, для ўсё большай колькасці ж ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 713 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2010 | Комментарии (0)

Кіраўнік ўрадавай рады па справах працы Ван Жу-сюань паведаміла, што з канца траўня ў працоўным заканадаўстве вострава плануюцца змены, якія спросцяць для тайваньскіх жанчын афармленне дэкрэтных водпускаў. Аб гэтым было абвешчана на прэс-канферэнцыі міністэрства ўнутраных спраў Кітайскай Рэспублікі. Сустрэча з журналістамі была прысвечана стогадоваму юбілею святкавання 8 Сакавіка.
Па новых правілах, калі цяжарная жанчына прад’явіць даведку ад лекара, то зможа ўзяць на працы адпачынак тэрмінам да аднаго года. Пры гэтым працадаўца не мае права адмовіцца ад афармлення дэкрэту. Нягледзячы на новаўвядзенне, дэкрэтны адпачынак на Тайвані па-ранейшаму не будзе аплачвацца, але дазволіць жанчыне захаваць п ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 696 | Добавил: viator | Дата: 08.03.2010 | Комментарии (0)

У Арменіі агучаны агульныя тэндэнцыі развіцця сям’і.
Як паведаміла журналістам начальніца аддзела перапісу і дэмаграфіі Нацыянальнай статыстычнай службы (НСС) Карыне Куюмджан, летась у краіне было зарэгістравана 18773 шлюбы, што на 1,7% больш, чым пазалетась, і на 3, 7% больш, чым у 2007 годзе. За леташні перыяд у Арменіі зарэгістравана 2929 разводаў. У параўнанні з 2008 годам гэты паказчык скараціўся на 6%.
Па словах члена Навукова-грамадскай рады НСС, сацыёлага Агарона Адыбекяна, павысіўся сярэдні ўзрост нявест і жаніхоў. Раней першым было 20 – 22 гады, а другім – 22 – 24. Сёння, у асноўным, дзяўчыны выходзяць замуж у 24 гады, а хлопцы жэняцца пасля 25. "У гэтым узросце мужчын менш, ч ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 763 | Добавил: viator | Дата: 08.03.2010 | Комментарии (0)

Турэцкія ўлады намераныя працаўладкаваць прадстаўніц старажытнай прафесіі.
Прадстаўнікі ўрадавай камісіі па правах чалавека плануюць правесці сустрэчы з амаль трыма тысячамі путан. Калі па выніках спатканняў высветліцца, што жанчыны працуюць пад прымусам, то ім пасадзейнічаюць у працаўладкаванні. У склад камісіі ўвойдуць псіхолагі і сацыёлагі.
Па афіцыйных дадзеных, у Турцыі налічваецца 56 публічных дамоў. У іх легальна працуюць каля трох тысяч прастытутак. Па афіцыйнай інфармацыі, у цэлым у секс-бізнесе занятыя больш за 15 тысяч жанчын. Паводле іншых ацэнак, прастытуцыяй у Турцыі займаюцца 100 тысяч чалавек, у тым ліку мноства грамадзянак краін былога сацлагера і постсавецкіх рэспублік.
... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 797 | Добавил: viator | Дата: 08.03.2010 | Комментарии (0)

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што ў краіне ў апошнія гады павялічваецца сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў шлюб. Як адзначыў начальнік кіравання па працы з карыстальнікамі статыстычнай інфармацыі Белстата Віктар Міхно, такая тэндэнцыя характэрна для шматлікіх еўрапейскіх дзяржаў.
Маладыя людзі не спяшаюцца злучаць сябе шлюбнай сувяззю. "Так, у 2009 годзе сярэдні ўзрост беларускіх нявест склаў 24,2 гады (у 2008 – 23,9 гады, у 2007 – 23,8, а ў 2000 – 22,8 гады)”, – распавёў прадстаўнік статыстычнага ведамства.
На думку спецыялістаў, павелічэнне сярэдняга ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 846 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын 8 Сакавіка. "Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы выяўляеце свае лепшыя рысы – дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Дзякуючы вам нястомна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт”, – гаворыцца ў віншаванні беларускага лідэра.
"Няхай і ў далейшым вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю большаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатк ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 769 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

З амаль 3 тысяч бытавых злачынстваў, здзейсненых у 2009 годзе ў Беларусі, каля 2,3 тысяч звязаныя з гвалтам у дачыненні да жанчын, – паведаміла старшы інспектар Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вольга Сакалоўская на прэс-канферэнцыі ў Менску.
"Праблема ў тым, што на сёння жанчыны не навучыліся адкрыта казаць пра тое, што ў сям’і не ўсё добра. Супрацоўнікі МУС часцей за ўсё даведваюцца пра праблемы ў сям’і, калі злачынства ўжо здзейснена, ад суседзяў, медыкаў”, – паясніла супрацоўніца Міністэрства ўнутраных спраў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net< ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 756 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Улады японскай прэфектуры Гіфу сталі раздаваць маладым татам даведнік пра тое, як дапамагаць сваім жонкам падчас цяжарнасці і даглядаць за нованароджаным малым, каб аблегчыць працу маладой мамы.
Гэтая кніга для мужчын падобная да даведніка па цяжарнасці і здароўю малышоў, які распаўсюджваецца па ўсёй Японіі і раздаецца будучым мамам.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 692 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.