|
В категории материалов: 48 Показано материалов: 11-20 |
Страницы: « 1 2 3 4 5 » |
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
"Вясна абуджаецца, а мы разам з ёй, – кажа Магда Навацка, арганізатарка акцыі "Жанчыны на ровары”. – Трактары нас ужо не цікавяць. Мы хочам на двух колах прапагандаваць сваю жаночасць і здаровы лад жыцця, а пры нагодзе добра адпачыць”. Вясенні роварны праезд адбыўся 7 сакавіка. Жанчыны праехалі на веласіпедах па Варшаве. Па дарозе затрымаліся ля помніка Агнешкі Асецкай, вядомай у Польшчы паэткі, аўтаркі тэкстаў песень. Амаль адначасова пачалася мірная дэманстрацыя на карысць правоў чалавека. Тысячы полек, маладых і старых, тых, што працуюць, і тых, што не працуюць, выйшлі з нагоды 8 Сакавіка на ХІ варшаўскую дэманстрацыю "Manifa”, або "Вялікі марш салідарнасці жанчын”. Яе зладзілі прадстаўніцы арганізацыі "Пагадненне жанчын 8 сакавіка”. |
У Польшчы сярод беспрацоўных па-ранейшаму лідзіруюць маладыя жанчыны. Полькі надалей маюць праблемы з вяртаннем на працу пасля нараджэння дзіцяці. Сітуацыю не змяніў нават перагляд працоўнага кодэкса. Дыскрымінацыя маладых маці з’яўляецца амаль агульнай з’явай: жанчын перасоўваюць на ніжэйшыя пасады, пазбаўляюць кар’ернага росту альбо ствараюць дадатковыя праблемы, калі тыя бяруць бюлетэні па хваробе дзіцяці. – Даволі часта здараецца так, што маці вяртаецца на працу толькі дзеля таго, каб на наступны дзень быць звольненай, – паведаміў юрыст Вальдэмар Гуйскі, спецыяліст па працоўным кодэксе. |
На гэтае пытанне на старонках выдання "Dziennik. Gazeta Prawna” адказала прафесарка варшаўскай эканамічнай ВНУ Ірэна Катоўска, аўтарка рапарту "Грамадскі дыягназ”. Гэтыя сумныя звесткі звязаны з адменай усеагульнага воінскага абавязку ў Польшчы. Ужо няма пудзіла для адзінокіх ці бяздзетных мужчын, і цяпер у ВНУ стараецца паступіць толькі той, хто сапраўды хоча. Гэта паказвае крохкасць сістэмы, на якой грунтаваўся працэс вышэйшай адукацыі: замест таго, каб вучыцца для сябе і сваёй будучыні, мужчыны масава шлі ў ВНУ толькі таму, каб не трапіць у армію. 2/3 маладых жанчын у Польшчы з’яўляюцца студэнткамі, а больш за палову мужчын выбіраюць працу, а не вучобу. Гэта матэрыяльна выгодна, але на кароткі час. У будучыні мужчыны стануць менш канкурэнтаздольнымі на рынку працы і ў выніку прайграюць ад рашэння не працягваць вучобу. |
Польскія міністэрствы аховы здароўя і працы адмаўляюцца ад жорсткіх прынцыпаў выплаты аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці. Змены загадаў увесці кіраўнік ураду Дональд Туск. Згодна з законам аб сямейнай дапамозе і распараджэннем міністра аховы здароўя, з лістапада 2009 года бацькі, якія хадайнічалі пра аднаразовую дапамогу пасля нараджэння дзіцяці, былі прымушаныя прадставіць пасведчанне, што маці з 10 тыдня цяжарнасці знаходзілася пад кантролем гінеколага і была мінімум на трох лекарскіх аглядах. Але шмат полек не паспелі трапіць да ўрача перад дзесятым тыднем. Ім адмовілі ў выплаце 1 тысячы злотых. |
Міжнародная няўрадавая арганізацыя "Dress for Success” ("Сукенка для поспеху”), якая дапамагае жанчынам вярнуцца на рынак працы, пачала дзейнасць у Польшчы. НДА купляе касцюмы і абутак, плаціць за прафесійны макіяж і наведванне стаматолага, вучыць культурна выказвацца, весці перамовы з наймальнікам, правільна складаць CV (curriculum vitae). Арганізацыя працуе з дзяўчынамі з выпраўленчых устаноў, з жанчынамі, якія выйшлі з турмы, з ахвярамі побытавага гвалту. |
Арыенціровачныя дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць, што летась у Польшчы адбылася рэкордная колькасць разводаў – амаль 72 тысячы. Такая ж лічба ўжо фіксавалася ў 2006 годзе. Тэндэнцыя на паніжэнне, якая назіралася ў 2007 і 2008 гадах, затармазілася. Сучасная сям’я становіцца дагаворам, які мае рысы эмацыйнага кантракта. Калі гаснуць пачуцці і з’яўляюцца праблемы, два чалавекі лёгка ідуць на фармальны развод. Такія прычыны, як неабходнасць выхоўваць дзяцей ці наяўнасць агульнага жытла, не ўплываюць на гэтае рашэнне. Быць маці-адзіночкай ці бацькам-адзіночкам – гэта ўжо не праблема, а часам нават і перавага: напрыклад, яна дае першынство пры залічэнні ў дзіцячы садок. |
…і таму маці не вяртаюцца на сваю ранейшую працу. Толькі два працэнты дзяцей да трох гадоў маюць месца ў яслях. На думку палітыкаў і экспертаў, калі б у Польшчы было больш такіх устаноў, жанчыны, якія нарадзілі дзіця, маглі б прадоўжыць прафесійную кар’еру. Гэта карысна адбілася б на эканоміцы. Вялікая актыўнасць жанчын на рынку працы неабходная не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропе. Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек прапанаваў вярнуцца да ўзораў пяцідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, калі, напрыклад, дзіцячыя яслі былі пры фабрыках. |
Польская моладзь вельмі мала ведае пра секс. Гэта вынікае з падрыхтоўкі да рапарта пра сексуальнае жыццё палякаў. Ягоным аўтарам з’яўляецца нефармальная група сексуальных адукатараў “Пантон” (Grupa Edukatorów Seksualnych “Ponton”). “Лета – гэта час, калі маладыя людзі выязджаюць, ўлюбляюцца ды часта ўваходзяць у рызыкоўныя сексуальныя кантакты,” – гаворыць Альгерд Вейнер, дырэктар фірмы, якая выпускае прэзерватывы. Пасля канікулаў колькасць захворванняў венерычнымі хваробамі вырастае на 15%. Менавіта таму да моладзі была накіраваная адукацыйная кампанія групы “Пантон” пад назовам “Пакаштуй жыцця” (“Smakuj życie”). Улетку ў яе межах у курортных мясцінах па ўсёй Польшчы прайшлі канцэрты, турніры, конкурсы. Падчас імпрэзаў моладзь магла размаўляць з сексолагамі ды атрымліваць бясплатныя прэзерватывы. |
Міністэрства аховы здароўя Польшчы заканчвае распрацоўку распараджэння, якое вызначае новыя стандарты родаў. Павялічэнне ролі акушэркі, магчымасць нараджаць дома ды лепшы догляд за жанчынай і плодам да родаў – гэта толькі некаторыя з палажэнняў, якія змешчаны ў распараджэнні міністра аховы здароўя.
У дакуменце з’віўся новы пункт, у якім гаворыцца, што жанчына мае права вырашаць разам з лекарам, дзе і як яна будзе нараджаць. Такім чынам зменіцца роля рожаніцы: яна не будзе ўспрымацца як аб’ект, а стане суб’ектам. Якія правы мае нараджаючая жанчына? Права на інфармацыю: лекар абавязаны падрабязна абмеркаваць план родаў. |
Аліцыя Тысёнц (на здымку) з задавальненнем успрыняла рашэнне суда па справе, датычнай публікацыі, якая з’явілася на старонках папулярнага каталіцкага выдання “Gość Niedzielny” (“Нядзельны госць”). Жанчына, якая ў Страсбурзе (дэпартамент Ніжні Рэйн, Францыя) дамаглася кампенсацыі за адмову выканаць аборт, адчула сябе пакрыўджанай намёкамі штотыднёвіка, які сцвярджаў, што полька атрымала грошы за тое, што яна “не змагла забіць уласнае дзіця”.
Згодна з рашэннем суду ў Катавіцах (Сілезскае ваяводства, Польшча), выдавец ды галоўны рэдактар часопіса “Gość Niedzielny” павінны папрасіць прабачэння ў жанчыны, а таксама заплаціць ёй 30 тысяч злотых кампенсацыі за маральную шкоду. |
|
|
Статыстыка |
|
|