|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 10 11 12 13 14 ... 36 37 »
Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўстрывожана тым, што медработнікі ўсё часцей ажыццяўляюць так званыя калечачыя аперацыі на жаночых палавых органах. Такія працэдуры ўключаюць частковае або поўнае выдаленне вонкавых геніталій, для якога няма ніякага медыцынскага абгрунтавання. Як правіла, абразанне робіцца дзяўчынкам, маладзейшым за 15 гадоў. Абрад распаўсюджаны ў Афрыцы (на малюнку), у некаторых краінах Азіі і Блізкага Усходу, а таксама сярод імігрантаў у Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Аперацыі на жаночых палавых органах (на здымках) могуць прыводзіць да цяжкіх крывацёкаў і праблем
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
837
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.02.2010
|
|
50% ураду Балівіі складаюць жанчыны. Гэтая паўднёваамерыканская рэспубліка існуе з 1825 года, але нічога падобнага ў ажыццяўленні прынцыпу роўнасці палоў яшчэ не ведала. "Здзейснілася мая вялікая мара. Палову кабінета міністраў складаюць жанчыны, другую – мужчыны”, – заявіў прэзідэнт краіны Эва Маралес на ўрачыстай інаўгурацыі новага ўраду. Сярод кіраўнічак розных ведамстваў ёсць спявачкі, адвакаткі, лідэркі грамадскіх арганізацый, эканамісткі і лекаркі. Акрамя таго, з 10 жанчын у новым ўрадзе Маралеса тры – індыянкі.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
745
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.02.2010
|
|
Эксперты Арганізацыі Аб’яднаных Нацый патрабуюць, каб любое магчымае пагадненне афганскіх уладаў з лідэрамі руху "Талібан” уключала абавязацельствы па абароне правоў жанчын. Члены Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын у адмысловай заяве таксама настойваюць на ўдзеле афганак у любых падобных перамовах. Як вядома, прэзідэнт Хамід Карзай заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з талібамі. Экспертаў непакоіць адсутнасць яснай стратэгіі абароны жаночых правоў. Яны заклапочаныя таксама тым, што гэтак званы "прыгожы пол” не быў прадстаўлены ў Лондане на студзеньскай міжнароднай канферэнцыі па Афганістане. Праваабаронцы ААН заклікаюць кабульскі ўрад перагледзець дыскрымінацыйныя законы і правілы, абапіраюч
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
724
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.02.2010
|
|
Міністэрства сацыяльнага забеспячэння Японіі прапануе беспрацэнтныя пазыкі, каб дапамагчы паслабіць фінансавыя цяжкасці для сем’яў, якім складана аплаціць навучанне дзяцей у поўных сярэдніх школах. Хатнія гаспадаркі, якія не ў стане аплачваць вучобу па эканамічных прычынах, будуць штомесячна атрымліваць да 35 тысяч іен (прыкладна 390$), каб аплаціць пратэрмінаваныя рахункі. Даследаванне міністэрства па справах асветы паказвае, што, па становішчу на леташні сакавік, больш за дзевяць тысяч навучэнцаў у прыватных поўных сярэдніх школах не аплацілі вучобу па эканамічных прычынах.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
748
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.02.2010
|
|
Лаура Чынчылья (на здымку) стане першай жанчынай на прэзідэнцкай пасадзе ў гісторыі Коста-Рыкі. Яе перамога на выбарах азначае, што жыхары гэтай цэнтральнаамерыканскай рэспублікі прагаласавалі за захаванне курсу кіруючай сацыял-дэмакратычнай Партыі нацыянальнага вызвалення. 50-гадовая Лаура Чынчылья падчас свайго чатырохгадовага праўлення збіраецца канцэнтравацца на паляпшэнні якасці аховы здароўя і адукацыі, а таксама на павышэнні грамадскай бяспекі. Будучая прэзідэнтка мае дыплом палітолага. Чынчылья замужам за грамадзянінам Іспаніі. У яе ёсць сын. Выбары галавы дзяржавы і 57 дэпутатаў кангрэса прайшлі без інцыдэнтаў. Міжнародныя назіральнікі назвалі іх узорнымі.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
721
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.02.2010
|
|
8 – 10 лютага ў Еўрапарламенце адбыліся дэбаты і галасаванне па справаздачы па пытаннях роўнасці палоў за 2009 год. Бельгійскі сацыяліст, член камісіі па правах жанчын і раўнапраўю Марк Тарабела заклікаў змяніць адносіны да пераразмеркавання гендэрных роляў, каб "ніхто не здзіўляўся, што жанчына кіруе аўтобусам, а мужчына прасуе рэчы”. Адна з праблем, на якую звярнулі ўвагу дэпутаты, – гэта розніца ў заробках паміж паламі. Паводле дадзеных справаздачы, за тую ж самую працу жанчыны атрымліваюць на 14 – 17% менш, чым мужчыны. Другое пытанне, якім займаліся еўрапарламентарыі, – гэта праблема насілля рознага тыпу. Паводле справаздачы, у Еўрасаюзе 20 – 25% дарослых жанчын з’яўляюцца ахвярамі фі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
634
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.02.2010
|
|
Рэзультаты вывучэння ў Кітаі стану шлюбу і любові паказваюць, што 41,2 працэнта жанчын баяцца не выйсці замуж. А мужчыны, якія асцерагаюцца застацца халасцякамі, складаюць толькі 8,1 працэнта. Вынікі падведзены Кітайскім таварыствам па пытаннях шлюбу і сям’і пры Усекітайскай федэрацыі жанчын супольна з Кітайскай асацыяцыяй па сацыяльнай рабоце і адным з сайтаў знаёмстваў. Цягам трохгадовага апытання было сабрана больш за 2,02 мільёна анкет. Сярэдні ўзрост рэспандэнтаў склаў 30,77 гады. Паводле апытання, 40,1 працэнта жанчын прызналі, што пры выбары жаніха кіруюцца высокімі або параўнальна высокімі крытэрыямі. Пры гэтым 44,1% з іх не маюць намеру зменшыць свае патрабаванні. Дадзеныя паказваюць,
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
691
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.02.2010
|
|
Армянскае грамадскае аб’яднанне "Рэсурсны цэнтр па праблемах жанчын” ладзіць у лютым абмеркаванні на тэмы "Згвалтаванне” і "Псіхалагічнае гвалт у сям’і”. Арганізатары мяркуюць, што падобныя дыскусіі будуць садзейнічаць скарачэнню выпадкаў парушэння правоў жанчын і павышэнню ўзроўню інфармаванасці грамадства аб згаданых праблемах. Асуджаючы гвалт у адносінах да жанчын, мяняючы гендэрныя стэрэатыпы, асацыяцыя імкнецца садзейнічаць фармаванню такога грамадства, у якім усе людзі, незалежна ад іх палавой прыналежнасці, будуць мець роўныя правы і магчымасці. Паводле вынікаў даследавання, праведзенага ў Арменіі ў 2007 – 2008 гадах арганізацыяй "Amnesty International”, 25% мясцовых жанчын хаця б раз падвя
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
939
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.02.2010
|
|
6 лютага двое мужчын у паранджы абрабавалі банкаўскае аддзяленне пошты ў паўднёвым прыгарадзе Парыжа. Служачы, лічачы, што прыйшлі жанчыны, адчыніў дзверы банка. Апынуўшыся ўнутры, узброеныя пісталетамі злачынцы скінулі покрывы ды... абрабавалі служачых і кліентаў на агульную суму 4,5 тысячы еўра. Крымінальная паліцыя пачала расследаванне. Гэтае здарэнне, безумоўна, умацуе пазіцыі прыхільнікаў забароны паранджы ў грамадскіх месцах.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
761
|
Добавил:
viator
|
Дата:
11.02.2010
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|