Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 03:12

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 11 12 13 14 15 ... 36 37 »
Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага японскім урадам, сем’і з дзецьмі ва ўзросце пачатковай школы скарачаюць выдаткі на іх дадатковую адукацыю. Гэта звязваюць з эканамічным спадам у краіне.
З-за гэтай жа прычыны расходы на дадатковую адукацыю скараціліся ў сем’ях з дзецьмі, якія наведваюць дзіцячыя сады ці вучацца ў няпоўных сярэдніх школах.
Раней такія выдаткі заставаліся некранутымі ў сямейных бюджэтах.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 701 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Штогод у Францыі 200 тысяч жанчын робяць аборт. Пры гэтым большасць з іх прымаюць супрацьзачаткавыя сродкі. Яшчэ больш трывожнай з’яўляецца колькасць абортаў сярод непаўналетніх – 30 тысяч у год.
Гэтай тэме газета "Парызьен” прысвяціла свае цэнтральныя палосы. У інтэрв’ю выданню міністарка аховы здароўя Разлін Башло выказалася, што ў школах падлеткаў недастаткова добра інфармуюць аб кантрацэптыўных сродках. Газета ў сваю чаргу лічыць, што такая вялікая колькасць абортаў выклікана тым, што супрацьзачаткавыя сродкі каштуюць вельмі дорага, і іх кошт не кампенсуецца дзяржаўнай базавай медыцынскай страхоўкай.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 718 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Суд улан-батарскага дыстрыкта Сангінахайрхан разгледзеў у закрытым рэжыме справу грамадзяніна Манголіі Ж. Шынэсуха, які абвінавачваўся ў гандлі жанчынамі па-за межамі краіны.
У леташнім снежні пасля года расследавання супрацоўнікі галоўнага следчага ўпраўлення перадалі гэтую справу ў суд. Яны ўстанавілі, што абвінавачваны падманным шляхам вывез восем дзяўчат у Макао, асобы адміністратыўны раён Кітая. Шынэсух абяцаў суайчынніцам, што ўладкуе іх на працу або на курсы.
З-за няяўкі адваката абвінавачанага і пацярпелых паседжанне па гэтай справе некалькі разоў пераносілі. Суд прысудзіў Шынэсуха да 13 гадоў турэмнага зняволення.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 711 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Амерыканская спявачка Мадонна плануе пабудаваць экашколу для дзяўчынак у Лілонгве, сталіцы афрыканскай дзяржавы Малаві. Асноўнай крыніцай энергіі ў навучальнай установе будуць сонечныя батарэі. Зборам сродкаў на стварэнне школы займалася некамерцыйная дабрачынная арганізацыя спявачкі "Адраджэнне Малаві”. Пасля завяршэння будаўніцтва ў 2012 годзе ў школе змогуць навучацца 450 дзяўчынак.
Навучальная ўстанова, якая зойме 46 гектараў, будзе ўключаць бібліятэку, спортзал, аздараўленчы цэнтр, сталовую, 30 класаў і 12 спальняў, а таксама 18 пакояў для абслугоўваючага персаналу.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.maindoor.ru ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 672 | Добавил: viator | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)

Тэма жанчын у палітыцы ў ЗША – не новая. Аднак прэзентацыя новай кнігі Эн Корнблат "Перад новым прарывам: запіскі аб Хілары Клінтан, Сары Пэйлін і пра тое, як жанчынам-палітыкам дасягнуць вяршыні” ("Notes from the Cracked Ceiling: Hillary Clinton, Sarah Palin, and What It Will Take for a Woman to Win”) выклікала вялікае зацікаўленне ў
амерыканскай сталіцы.
Аўтарка піша пра падзеі апошніх 12 гадоў. Яна іх назірала, працуючы палітычнай аглядальніцай газеты "Вашынгтон пост”. Корнблат асвятляла ўсе прэзідэнцкія кампаніі, пачынаючы з 2000 года, прычым пісала не толькі для сталічнай газеты, але і для аўтарытэтных выданняў "Нью-Ёрк таймс” і "Бостан глоб”. Аднак асабліва важнымі для яе кнігі сталі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 813 | Добавил: viator | Дата: 26.01.2010 | Комментарии (0)

Фернанда Валенсія (на здымку) паабяцала зняцца аголенай для папулярнага часопіса ў выпадку сваёй перамогі на сакавіцкіх выбарах у парламент Калумбіі. Кандыдатка ад кіруючай Сацыяльнай партыі нацыянальнага адзінства патлумачыла, што гэта будуць не проста эратычныя фатаграфіі, а "палітычны месідж”.
"Распрананне перад камерай стане для мяне магчымасцю перадаць важнае палітычнае пасланне, якое заключаецца ў тым, што ў кангрэсе я буду змагацца за правы калумбійскіх жанчын”, – заявіла кандыдатка ў эфіры мясцовай радыёстанцыі.
Фернанда Валенсія, якія паходзіць з горада Картахена-дэ-Індыяс (дэпартамент Балівар, Калумбія), з’яўляецца юрысткай па адукацыі. Аднак папулярнасць у паўднёваамерыканскай краіне ёй ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 861 | Добавил: viator | Дата: 21.01.2010 | Комментарии (0)

Абследаванне, праведзенае міністэрствам працы Японіі, паказала, што ў краіне расце колькасць выпадкаў несправядлівых адносін да работнікаў, якія бяруць адпачынак для догляду за дзецьмі.
Японскае працоўнае заканадаўства забараняе кампаніям звальняць служачых або паніжаць іх па службе толькі за тое, што яны бяруць такі водпуск.
Аднак абследаванне міністэрства працы паказала, што з красавіка па верасень 2009 года ў працоўныя бюро па ўсёй краіне паступіла 848 скаргаў на парушэнне гэтага закона. Колькасць падобных зваротаў павялічылася ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам на 336.
Мінпрацы мяркуе, што рост скаргаў на несправядлівае абыходжанне тлумачыцца, хутчэй за ўсё, нядаўнім эканамічным спад ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 727 | Добавил: viator | Дата: 21.01.2010 | Комментарии (0)

Паводле дадзеных часопіса "Economist”, ужо праз некалькі месяцаў большасць на рынку працы ў ЗША складуць жанчыны. Выданне піша, што за апошнія 50 гадоў адбылася сапраўдная рэвалюцыя: "Мільёны амерыканак, якія некалі залежалі ад прыбытку мужчын, сталі гаспадынямі ўласных лёсаў”. Жанчыны сёння займаюць высокія пасады ў прыватным сектары, у акадэмічных колах і дзяржаўных установах.
Прэзідэнт Асацыяцыі жанчын у дакладных навуках і прыродазнаўстве Джоан Херберс сказала "Голасу Амерыкі”: "У дакладных навуках мы атрымалі значныя вынікі ў дасягненні агульнай мэты гендэрнага балансу”. Херберс адзначае, што за апошнія некалькі гадоў значна павялічылася колькасць навучэнак школ, каледжаў і універсітэтаў, якія цік ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 765 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

У Менскай вобласці спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая дзесяць гадоў займалася падборам, вярбоўкаю, перавозкаю і сексуальнаю эксплуатацыяй беларусак у РФ. Да трафіку прыклалі руку беларускія і расійскія грамадзяне. Зараз знойдзеныя восем пацярпелых, праводзіцца далейшае следства ды аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы.
У 2009 годзе супрацоўнікі абласной міліцыі перакрылі дзесяць каналаў вывазу асобаў за мяжу (Расія, Турцыя, Нямеччына і Польшча) ды знайшлі 35 ахвяраў гандлю людзьмі.
У сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі органы ўнутраных спраў высвятлілі 67 злачынстваў, што на 55% больш, чым у 2008 годзе. 18 выпадкаў адносяцца да катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў.
Категория: Навіны | Просмотров: 701 | Добавил: viator | Дата: 19.01.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.