Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 22:07

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 9 10 11 12 13 ... 36 37 »
У беларускай журналістыкі – жаночы твар. Аб гэтым заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў другога рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года”, які зладзіла грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын”.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі аказвала падтрымку конкурсу, ідэя яго правядзення была адобрана кіраўніком дзяржавы.
Паводле слоў Ліліі Ананіч, большасць студэнтаў факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і большасць журналістаў у беларускіх сродках масавай інфармацыі – жанчыны. Яны і склада ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 682 | Добавил: viator | Дата: 07.03.2010 | Комментарии (0)

Міністэрства ўнутраных спраў Кітайскай Рэспублікі (Тайваня) апублікавала статыстыку аб узроўні адукаванасці і пісьменнасці ў краіне.
Дадзеныя сведчаць, што вышэйшую адукацыю атрымалі 35,9% з 19 мільёнаў астраўлянаў, старэйшых за 15 гадоў. За апошнія дзесяць гадоў гэтая лічба вырасла на 18%, ператварыўшыся ва ўстойлівую тэндэнцыю. Хоць сярод людзей з вышэйшай адукацыяй агульны працэнт мужчын (37,6%) перавышае долю жанчын (34,2%), але ў групе да 40 гадоў адукаваных жанчын больш, чым мужчын.
Што тычыцца ўзроўню пісьменнасці на Тайвані, то ён склаў 97,91%.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.rti.org.tw
Категория: Навіны | Просмотров: 808 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Вышэйшая рада па справах радыё і тэлебачання Турцыі прыняла рашэнне аб папераджальным пакаранні для турэцкага серыяла "Unutulmaz” (Незабыўная).
Згодна з меркаваннем кантрольнага органа, фільм (на здымку) супярэчыць прынцыпам турэцкай сям’і. Асновай для такой рэакцыі стаў сцэнарый серыяла, у якім швагерка зацяжарыла ад свайго зяця. Рада па справах радыё і тэлебачання лічыць, што такая сітуацыя не адпавядае нацыянальным і духоўным каштоўнасцям турэцкага грамадства.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.bnr.bg
Категория: Навіны | Просмотров: 741 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Палова прастытутак, якія працуюць у калумбійскай сталіцы Санта-фе-дэ-Багаце, закахана ў сваіх сталых кліентаў, якія, у большасці выпадкаў, з’яўляюцца жанатымі мужчынамі. Гэта вынікае з апытання, праведзенага гарадскім міністэрствам грамадскай інтэграцыі (СІС), супрацоўнікі якога аказваюць сацыяльную падтрымку мясцовым "жрыцам кахання”. Даследаванне ахапіла ўсіх зарэгістраваных прастытутак Багаты – 4,3 тысячы чалавек.
У міністэрстве адзначаюць, што ў сацыялагічным даследаванні таксама прынялі ўдзел 350 мужчын, якія з’яўляюцца пастаяннымі кліентамі тутэйшых публічных дамоў. Па дадзеных СІС, кожны пяты з рэспандэнтаў адказвае сваёй "каханцы” ўзаемнасцю.
Паводле інфармацыі ведамства, усяго ў калумбійс ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 890 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

У сувязі з большай грамадскай актыўнасцю жаночага насельніцтва ў Паўднёвай Карэі павялічылася колькасць заможных жанчын. Паводле дадзеных фіскальных органаў, у 2008 годзе з 3 мільёнаў 564 тысяч чалавек, якія падалі падатковую дэкларацыю, прызначаную для грамадзян з высокім узроўнем даходу, доля жанчын упершыню перавысіла 40%, склаўшы 1 млн. 438 тыс. асоб. Агульная сума даходаў багатых карэянак вырасла з прыкладна 8,5 мільярда долараў у 2005 годзе да 17 млрд. долараў летась.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.world.kbs.co.kr
Категория: Навіны | Просмотров: 2729 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Саудаўская Аравія плануе прыняць закон, паводле якога юрысткі атрымаюць права выступаць у судзе. Упершыню ў гісторыі краіны. Міністр юстыцыі Махамед Эйса заявіў, што адпаведны законапраект прадугледжаны планамі караля Абдулы. Згодна з законам, юрысткі змогуць выступаць у судзе пры разглядзе сямейных спраў (напрыклад, разводу або апякунства).
На сённяшні дзень жанчыны могуць працаваць ва ўрадавых і судовых установах толькі на пасадах, якія прадугледжваюць зносіны выключна з калегамі па працы.
Саудаўкі павінны з’яўляцца на публіцы, закрыўшы свой твар. Яны не маюць права вадзіць аўтамабіль. Адпраўляючыся ў падарожжа, мусульманкі ва ўзросце да 45 гадоў павінны атрымаць дазвол ад мужчыны. У краіне дзей ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 769 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Зрух у кансерватыўнае рэчышча можна заўважыць у новым дапаможніку па сексуальнай адукацыі школьнікаў, які будзе разасланы ў брытанскія школы да сёлетняга верасня. Апошні раз рэкамендацыі на гэтую тэму пераглядаліся 10 гадоў таму.
Як гаворыцца ў дапаможніку, выдадзеным міністэрствам па справах школ, сям’і і дзяцінства, эратычныя выявы даступныя зараз у Інтэрнеце, па мабільнай сувязі ці па тэлевізары. Яны прымушаюць непаўналетніх станавіцца сексуальна актыўнымі значна раней, чым варта, і нават могуць нейкім чынам ствараць у дзіцячай свядомасці палахлівы вобраз будучых інтымных адносін. Менавіта таму настаўнікі павінны разбіваць міфы аб сексе і казаць сваім падапечным, што да пэўнай фізіялагічнай пары ле ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 888 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Колькасць жыхарак Францыі, якія хаваюцца за паранджой, рэзка ўзрасла. Яшчэ некалькі гадоў назад іх было не больш за 300 – 400 чалавек. Зараз прыкладна дзве тысячы.
Салафісты, якія прапаведуюць рыгарыстычнае прытрымліванне запаведзяў Магамета, настойліва рэкамендуюць жанчынам насіць паранджу. Маўляў, гэтая вопратка засцерагае сапраўдную мусульманку ад непрыстойных позіркаў. У выніку ў Францыі расце колькасць жанчын, якія хаваюць свой твар за паранджой.
У апошнія гады ісламскі інтэгрызм значна вырас у Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Нідэрландах. На вуліцах з’явілася больш жанчын у паранджы. І гэта выклікае антаганізм. Напрыклад, у Бельгіі вырасла колькасць нападаў на жанчын у паранджы. Каб пазбегнуць ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 781 | Добавил: viator | Дата: 02.03.2010 | Комментарии (0)

Міністр па правах меншасцяў Міхаэл Коцаб хоча прапанаваць чэшскаму ўраду разглядзець магчымасць усынаўлення/ўдачарэння дзяцей гомасексуаламі, што жывуць у зарэгістраваных партнёрскіх адносінах.
Партыя "зялёных” будзе імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб ажыццявіць праект Коцаба. Пра гэта заявілі старшыня партыі Онржэй Лішка і актывіст Іржы Грамада.
Супраць ідэі міністра выступаюць чальцы Хрысціянска-дэмакратычнай партыі і партыі "ТОР 09”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radio.cz
Категория: Навіны | Просмотров: 797 | Добавил: viator | Дата: 17.02.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.