Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 15:19

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 20 21 22 23 24 ... 36 37 »
Такая асноўная выснова семінара, які адбыўся 22 лістапада ў беларускай сталіцы. На ім дэталёва абмяркоўваўся новы Нацыянальны план па дасягненні гендэрнай роўнасці (2008 – 2010 гг.). У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі жаночых арганізацый і ініцыятыўных груп з Віцебска, Гомеля, Жодзіна, Менска, Магілёва й Оршы.
На семінары разгледжаны прававыя механізмы прасоўвання роўнасці палоў. Нямала ўвагі нададзена гендэрным эканамічным інструментам (у прыватнасці, бюджэтаванню).
У каментарах і дыскусіях удзельнікі закранулі шырокі спектр пытанняў: жаночы рух, здароўе мужчын, сям’я, Дзень бацькі ды інш.
Для замацавання атрыманых ведаў была праведзена групавая праца, падчас якой былі выяўлены сацыял ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 880 | Добавил: viator | Дата: 26.11.2008 | Комментарии (0)

Шведская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын KFUK (YWCA Sweden) ажыццяўляе ў Беларусі новы праект, які тычыцца гендэрнай роўнасці. Падчас яго рэалізацыі ставіцца задача параўнаць стаўленне дзевяцікласнікаў у Швецыі і нашай краіне да ролі жанчыны ў грамадстве і, наогул, да роўнасці між паламі.
У межах праекта пятнаццацігадовыя Арцём Цвікевіч і Юлія Каско са Слоніма (Гарадзенская вобласць, Беларусь) разам са сваёй настаўніцай Наталляй Цвікевіч наведалі каралеўства, каб на свае вочы пабачыць якое месца займае жанчына ў дэмакратычным грамадстве.  
  
< ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 831 | Добавил: viator | Дата: 21.11.2008 | Комментарии (0)

Псіхічныя захворванні былі названыя галоўнай прычынай самазабойстваў сярод тайбэйскіх мужчын за апошнія гады, тымчасам жанчыны развітваюцца з жыццём у асноўным з-за праблем у адносінах з супрацьлеглым полам.
За апошнія некалькі гадоў звыш 12000 тайбэйцаў добраахвотна пайшлі з жыцця.
26% мужчын-самагубцаў схілілі развітацца з гэтым светам псіхічныя захворванні. На другім месцы (23%) праблемы ў адносінах з супрацьлеглым полам. Яшчэ 17% суіцыдаў выкліканы неладамі ў сем’ях.
Сярод жанчын-самазабойц 39% пакончылі з сабой з-за праблем ў адносінах, 29% – з-за цяжкасцей у сем’і, 25% – з-за псіхічных хвароб.
Няўдачы ў асабістым жыцці сталі галоўнай прычынай суіцыдаў ва ўзроставай групе ад 15 да 24 гадоў. У катэ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 944 | Добавил: viator | Дата: 20.11.2008 | Комментарии (0)

Аўстралійскія навукоўцы правялі даследаванне, у якім вызначалі “Спіс шчасця”. У ягоных межах вучоныя апыталі больш за 8,5 тысяч дарослых ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Усё зводзілася да пошуку адказаў на пытанне: што нас робіць шчаслівымі, калі мы адчуваем эмоцыі, якія называюцца шчасцем, што нам дае гэтае пачуццё?
Большасць удзельнікаў апытання паведамілі, што найбольшую прыемнасць ім дае адпачынак і рэляксацыя, а фізічныя практыкаванні ў рэйтынгу “шчаслівых заняткаў” апынуліся на самым апошнім месцы. Такім чынам, даследчыкі прыйшлі да высновы, што аўстралійцаў найбольш радуе не матэрыяльны дабр ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 806 | Добавил: viator | Дата: 17.11.2008 | Комментарии (0)

Японка Наока Ямадзакі здзейсніць свой першы палёт у лютым 2010 года на борце амерыканскага касмічнага чаўнака “Атлантіс”.
11 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Токіо яна паведаміла, што спадзяецца на поспех сваёй місіі, каб апраўдаць чаканні ўсіх, хто дагэтуль аказваў ёй падтрымку. Падчас палёта Ямадзакі будзе правяраць абсталяванне на Міжнароднай касмічнай станцыі.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 3478 | Добавил: viator | Дата: 12.11.2008 | Комментарии (0)

7 лістапада ў буйной стакгольмскай газеце “Свенска дагбладэт”  апублікаваны артыкул шведскай міністаркі па пытаннях па пытаннях інтэграцыі і гендэрнага раўнапраўя Ніамкі Сабуні. У матэрыяле яна прапаноўвае прыняць заканадаўчыя навацыі на карысць жанчын.
У прыватнасці, міністарка патрабуе не дазваляць шлюбы па дамоўленасці бацькоў. Яна таксама лічыць патрэбным скасаваць спецыяльныя дазволы на жаніцьбу (выхад замуж) для моладзі, якая яшчэ не дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту.
Ніамка Сабуні прапануе забараніць медустановам выпісваць даведкі аб цнатлівасці і рабіць малады ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 800 | Добавил: viator | Дата: 10.11.2008 | Комментарии (0)

Дзяржаўная аўтамабільная кампанія Ірана рыхтуе да Дня іранскай жанчыны падарунак. Першыя аўтамабілі, сканструяваныя адмыслова для дам, паступяць у продаж у чэрвені наступнага года. Жаночы аўтамабіль першапачаткова прызначаецца выключна для ўнутранага рынка.
У Ісламскай Рэспубліцы Іран рэзка вырасла колькасць жанчын, якія валодаюць аўтамабілямі і навыкамі кіравання. Такі факт прымусіў кампанію, якая займае ў Іране першае месца па вытворчасці аўтатэхнікі, вывучыць упадабанні і запатрабаванні жаночай групы. Праведзеныя даследаванні дазволілі высвятліць пажаданні жанчын, у адпаведнасці з якімі была ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 799 | Добавил: viator | Дата: 29.10.2008 | Комментарии (0)

27 кастрычніка парламент Паўднёвай Карэі падтрымаў зварот, які заклікае Японію прабачыцца за прымушэнне жанчын да працы ў ваенных бардэлях за часоў Другой сусветнай вайны.    
Гэты крок адбыўся пасля таго, як летась Кангрэс ЗША й Еўрапейскі парламент прынялі рэзалюцыі, што прапаноўваюць Токіо выказаць афіцыйныя прабачэнні па праблеме гэтак званых жанчын-суцяшальніц.    
Заканадаўцы Паўднёвай Карэі таксама запатрабавалі, каб японскі ўрад даў ахвярам кампенсацыю, ды высветліў падзеі мінуўшчыны, уключыўшы разгляд гэтага пытання ў падручнік ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 822 | Добавил: viator | Дата: 29.10.2008 | Комментарии (0)

Улады горада Эйндховена (правінцыя Паўночны Брабант, Нідэрланды) сур’ёзна занепакоены колькасцю жрыц кахання. Чыноўнікамі распрацаваны план скарачэння вулічнай прастытуцыі. Новы падыход да гэтай праблемы прадугледжвае сістэму стымулявання, якая можа зацікавіць жанчын кінуць самую старажытную прафесію.
Дамы, якія вырашылі змяніць занятак і распачаць крокі да больш бяспечнага спосаба жыцця, будуць атрымліваць так званыя “вулічныя балы”, якія яны могуць выкарыстаць, каб набываць мадэльнае адзенне або мэблю.
Сістэмай матэрыяльнага стымулявання прадугледжваюцца адмысловыя ваўчары для кожнага захаду на шляху да вызвалення ад секс-бізнеса. Іх можна абмяняць на наяўныя грошы для ажыццяўлення пакупак.
Калі дзяўчы ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 763 | Добавил: viator | Дата: 28.10.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.