|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 13 14 15 16 17 ... 36 37 »
23 снежня ў судзе Савецкага раёна беларускай сталіцы прайшлі апошнія паседжанні над удзельнікамі пратэсту каля іранскай амбасады ў Менску. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам у 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Ён пакараны паводле часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (КаАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі згаданага мерапрыемства. Ён пакараны паводле ч. 2 арт. 23.34 КаАП і атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (875 тысяч Br).
"Мы выступалі супраць смяротнага пакарання за фізіялагічную асаблівасць, – тлумачыць старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь” Сяргей Андросенк
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
757
|
Добавил:
viator
|
Дата:
25.12.2009
|
|
Рускае праваслаўе стрымана ставіцца да далейшага актыўнага супрацоўніцтва з Евангельскаю Царквою Нямеччыны. Гэта выклікана абраннем кіраўнічкай гэтае канфесіі Маргот Кёсман (на здымку). Напрыканцы кастрычніка гэтая 51-гадовая гановерка, маці чатырох дачок, разведзеная, стала на чале рады найбуйнешай пратэстанцкай супольнасці Германіі. Арцыбіскуп Валакаламскі Іларыён (Алфеяў), старшыня Аддзялення знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата (на фота), выклаў пазіцыю РПЦ у лісце да Евангельскай Царквы Нямеччыны. У пісьме іерарх адзначыў, што нягледзячы на тое, што раней рускае праваслаўе не прызнавала існавання святарства ў пратэстанцкіх супольнасцях, не лічыла іх царквамі ў праваслаўным разуменні,
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
755
|
Добавил:
viator
|
Дата:
18.12.2009
|
|
Па дадзеных міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Amnesty International”, да 50 працэнтаў жанчын у Таджыкістане падвяргаюцца фізічнаму, псіхалагічнаму або сексуальнаму гвалту з боку мужа ці яго сваякоў. Аднак, як паведамляе гэтая НДА, таджыкскія ўлады нічога не робяць у сувязі з гэтым, лічачы выпадкі жорсткага абыходжання ўнутрысямейнымі справамі.
Супрацоўніца "Amnesty International”, спецыялістка па Таджыкістану Андрэа Страсер-Каманьі распавядала, што да жанчын адносяцца як да прыслугі або прыватнай ўласнасці сям’і. У адмысловай заяве на гэты конт яна адзначыла, што "гвалт і прыніжэнне” штурхае многіх таджычак на самазабойства.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала ўлад
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
717
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.12.2009
|
|
У Віцебску ствараецца рэспубліканскі прафесійны саюз "Разам”, які плануе абараняць правы жанчын-прадпрымальніц. Надоечы прайшоў ягоны ўстаноўчы з’езд, на якім было абрана кіраўніцтва. Старшынёй стала Ірына Яскевіч (на фота), намеснікам – Мікалай Канаш, які з’яўляецца таксама і намеснікам кіраўніка Канфедэрацыі беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў.
Галоўнай мэтай прафсаюз "Разам” лічыць абарону сацыяльных і эканамічных правоў індывідуальных прадпрымальнікаў, галоўным чынам, жанчын. Пра гэта спадарыня Яскевіч паведаміла Польскаму радыё для замежжа: "Першай справай у нас будзе абарона нашых інтарэсаў, асабліва жанчын, якім вельмі цяжка гадаваць сваіх дзяцей, бо яны не маюць магчымасці адпачынку
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
730
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.12.2009
|
|
У сусветным рэйтынгу гендэрнай роўнасці Беларусь заняла 34 месца. На постсавецкай прасторы лепшая сітуацыя жанчын назіраецца толькі ў Летуве. Іншыя краіны былога сацлагера апынуліся далёка за Беларуссю. Наша краіна апярэдзіла нават шмат якія высокаразвітыя краіны – такія, як Аўстрыя, Партугалія, Славенія, Польшча, Люксембург, Вугоршчына, Італія, Чэхія (Еўропа), Ізраіль і Японія (Азія). Першыя месцы ў згаданым рэйтынгу традыцыйна трымаюць скандынаўскія краіны: Ісландыя, Фінляндыя, Нарвегія і Швецыя. За апошнія гады сітуацыя з гендэрнай роўнасцю ў Беларусі пагоршылася. У 2007 годзе краіна была на 23 месцы, а летась апынулася на трыццаць трэцім. Справаздача складзеная на падставе паказчык
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
666
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.12.2009
|
|
15 лістапада У Чэнчжэнь афіцыйна заняла пост настаяцелькі манастыра Чанчуньгуань ў горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Кітай), стаўшы першай жанчынай, якая кіруе манахамі за ўсю 1800-гадовую гісторыю мясцовага даасізму. У Чэнчжэнь нарадзілася ў 1957 годзе. Яна мае ступень магістра Навукова-тэхналагічнага універсітэта Цэнтральнага Кітая. На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічалі віцэ-дырэктар Кітайскай дзяржаўнай адміністрацыі па рэлігійных справах Цы Сяо-фэй, старшыня Усекітайскай асацыяцыі даасізму Жэнь Фа-жун ды іншы
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
773
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.11.2009
|
|
Апытанне грамадскай думкі, праведзенае беларускай сацыялагічнай лабараторыяй "Новак” па замове расійскага праваабарончага ЛГБТ-праекта GayRussia.Ru, выявіла, што 42% жыхароў Менска не супраць правядзення прадстаўнікамі сексуальных меншасцяў публічных мерапрыемстваў у падтрымку сваіх грамадзянскіх правоў. Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым не супраць падобных акцый траціна апытаных. Вынікі даследавання паказалі, што сярод жыхароў Менска 25,9% лічаць, што гомасексуалы павінны мець права на правядзенне публічных мерапрыемстваў, а яшчэ 16,5% рэспандэнтаў ставяцца да такіх імпрэз з абыякавасцю, абраўшы варыянт адказу "мне ўсё адно”. Сярод жыхароў Беларусі ў цэлым колькасць прыхільнікаў публічных акцый геяў і лесбіяна
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
779
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.11.2009
|
|
Паводле дадзеных, якія агучыла на "круглым стале” "Жаночая канвенцыя ў Беларусі” дырэктарка асветніцкай установы "Цэнтр прававой інфармацыі” Вольга Смалянка, на 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі налічвалася ўсяго толькі 32 жаночыя арганізацыі (ва ўсялякім выпадку, у статуце гэтых НДА пазначана, што яны займаюцца жаночымі пытаннямі). На сёлетняга 1 кастрычніка ў краіне ўвогуле было зарэгістравана 2224 грамадскія аб’яднанні. Пяць гадоў таму ў РБ было 2214 недзяржаўных арганізацый. І з іх 38 – жаночых. Між іншым, паводле вынікаў даследаванняў лабараторыі "Новак”, большасць жаночых асацыяцый
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
754
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.11.2009
|
|
Канстытуцыйны суд у Кувейце прызнаў права жанчынам рабіць сабе пашпарт без згоды мужа. Суддзі прызналі, што закон, паводле якога пад заяваю жанчыны аб атрыманні гэтага дакумента павінен быць подпіс яе мужа, парушае гарантаваную законам свабоду і роўнасць абодвух палоў. Рашэнне Канстытуцыйнага суда канчатковае. Справа была ўзнятая пасля скаргі адной з жанчын, муж якой не дазволіў ёй выехаць з краіны.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
870
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.11.2009
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|