|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 22 23 24 25 26 ... 36 37 »
У Рэспубліцы Карэя за апошнія гады адбылося рэзкае павелічэнне колькасці жанчын-дзяржслужачых. Павысілася іх доля сярод дыпламатаў. Павялічылася колькасць жанчын-пракурораў. Адсотак паліцыянтак таксама вырас.
Дамы склалі 45,2% ад агульнай колькасці дзяржаўных службоўцаў. Каб патрапіць на працу ў дзяржструктуры ў Паўднёвай Карэі, прэтэндэнты здаюць экзамены. Міністэрства па пытаннях дзяржаўнага кіравання і бяспекі падтрымлівае павелічэнне долі жанчын у дзяржорганах. Саіскальніцам падаецца больш шанцаў, калі на іспыце колькасць паспяховых прэтэндэнтак не перавышае 30% ад агульнай колькасці
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
722
|
Добавил:
viator
|
Дата:
30.09.2008
|
|
У брытанскай сталіцы прайшоў вераснёўскі тыдзень моды. Ягонаму адкрыццю спадарожнічала акцыя пратэсту. Група з сарака ўкормленых астравіцянак зладзіла палымяныя танцы перад Музеем прыродазнаўчай гісторыі. Акцыя была праведзеная пад дэвізам “Плоскія мадэлі захапілі свет”. Удзельніц несанкцыянаванай танцавальнай акцыі ледзь не арыштавалі паліцыянты.
Насуперак пратэстам грамадскасці і асуджэнням з боку медыкаў, дызайнеры не вельмі імкнуцца выпускаць фактурных жанчын на подыум.
Два гады назад пасля паказу ў Лос-Анжэлесе памерла мадэль – яна важыла ўсяго 36 кілаграмаў. Пасл
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
842
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
Невялікая цэнтральнаафрыканская краіна Руанда з’яўляецца адзінай у свеце дзяржавай, у якой у парламенце жанчыны пераважаюць над мужчынамі. На апошніх выбарах жаночы пол заваяваў 55 адсоткаў месцаў у агульнанацыянальным прадстаўнічым органе. Гэта больш, чым у парламентах Швецыі (47%), Кубы (43,2%) ці Нямеччыны (каля 32%). Такі вынік не стаў нечаканасцю. З пачатку дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя руандыйкі актыўна змагаюцца за свае правы, у тым ліку палітычныя. На дэмакратычных выбарах у кастрычніку 2003 года жанчыны занялі ў Палаце дэпутатаў 48,8% месцаў і ў Сенаце – 34,6%.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
714
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
Паніжэнне нараджальнасці прымушае шукаць новыя формы дэмаграфічнай прапаганды. Фатограф з Расіі Алег Давыдаў своеасабліва асвятліў тэму і дапамог закамплексаваным будучым мамам адчуць, што “жывоцік” упрыгожвае. Свой праект “Цяжарнасць як творчасць” ён рэалізаваў на стадыёне.
Некалькі дзесяткаў жанчын запоўнілі спартыўны аб’ект энергіяй весялосці і прыгажосці. Былі і групы падтрымкі – гэта супружнікі, бацькі, старэйшыя дзеці, сяброўкі. Як і любая пачынаючая фотамадэль, многія будучыя мамы крыху хваляваліся і саромеліся, але патрапіўшы ў такую асаблівую атмасферу, вырашыліся надзець купа
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1028
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
Паважанага веку жыхар Нігерыі Мухамед Бел Абубакар па загадзе ўлад вымушаны тэрмінова развесціся практычна з усімі сваімі супружніцамі. А жонак у гэтага мусульманскага прапаведніка і лекара, вядомага ў роднай афрыканскай краіне, усяго... 86.
Шарыяцкі суд абяцаў пакараць яго за пралюбадзейства пажыццёвым турэмным зняволеннем або нават смяротным пакараннем, калі ён будзе працягваць пярэчыць рашэнню ўлад. Нялёгкі выбар трэба зрабіць Мухамеду – пакінуць сабе толькі чатырох сябровак, з кім ён правядзе рэшту дзён у каханні, вернасці і радасці. Менавіта такую максімальную колькасць жонак можа мець мужчына паводле ісламскіх законаў.
Шлюбаразводны працэс запатрабаваў і велізарных капіталаўкладанняў ад
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
688
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
У сталіцы Польшчы прайшоў “Грамадскі тыдзень”, у межах якога адбыліся шматлікія імпрэзы, якія прапагандуюць дзейнасць некамерцыйных арганізацый, у тым ліку працу жаночых аб’яднанняў.
Галоўным мерапрыемствам стаў традыцыйны Агульнапольскі форум няўрадавых ініцыятыў. Сёлета ён ладзіўся ў пяты раз. На працягу двух дзён сотні грамадскіх актывістаў з усёй краіны абмяркоўвалі сучасны стан і стратэгію развіцця польскага “трэцяга сектара”. Прычым гаворка ішла не столькі пра дасягненні няўрадавых аcацыяцый, колькі аб праблемах і магчымасцях іх рашэння. Напрыклад, удзельнікі дыскутавалі пра пераадо
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
729
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
Шведcкая палітычная дзяячка Ева-Брыт Свенсан стварыла законапраект, які забараняе прапаганду сексу, дыскрымінацыі ды няроўнасці. Аўтарка юрыдычнага новаўвядзення, якое робіць больш жорсткімі рэкламныя нормы, з’яўляецца сяброўкай Еўрапейскага парламента і лічыць, што такія законы павінны з’явіцца ва ўсіх 27 краінах Еўрасаюза. Па меркаванні палітыка, для кантролю над сексуальнай рэкламай павінны быць створаны адмысловыя органы, якія працуюць па прынцыпу поўнай нецярпімасці да “медыя-выяў, якія сексуальна зневажаюць і абражаюць кабет”.
Еўрапейскі камітэт па правах жанчын настойвае на разгляд
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1282
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
Пасада псіхолага ўведзена ў жаночых кансультацыях Свярдлоўскай вобласці (Расія). Галоўная задача новых супрацоўнікаў – адважваць ад аборту.
Цяпер у Свярдлоўскай вобласці на кожнае народжанае дзіця прыпадае 1,1 аборта. Медыкі ставяць на мэце давесці суадносіны хаця б да ўзроўню 1 да 1, а праз год – 1 на 0,5. За гэтымі лічбамі стаяць сотні чалавечых жыццяў. Галоўны ўрач Свярдлоўскага абласнога цэнтра планавання і рэпрадукцыі сям’і Алена Нікалаева паведаміла журналістам: “Часцей за ўсё аборты робяць жанчыны 25 – 30-гадовага ўзросту. Многія маюць сумневы адносна свайго рашэння спыніць жыццё ў
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
716
|
Добавил:
viator
|
Дата:
28.09.2008
|
|
У Варшаве (Польшча) прайшоў пяцідзённы трэнінг “Рэалізацыя магчымасцяў Факультатыўнага пратакола CEDAW як інструмента для абароны і прасоўвання правоў жанчын”. Навучанне праводзілася для прадстаўніц міжнароднай жаночай кааліцыі КАRАТ з Беларусі, Украіны, Малдовы, Кыргызстана, Грузіі ды Польшчы.
На трэнінгу былі зроблены прэзентацыі пра становішча жанчын у вышэйзгаданых краінах. У прыватнасці, прадстаўлены матэрыялы пра канкрэтныя выпадкі дыскрымінацыі. Беларускі паведамілі пра пагаршэнне пасля рэфармавання сістэмы аховы здароўя доступу да медыцынскіх паслуг сяльчанак у Чарнобыльскай зоне.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
721
|
Добавил:
viator
|
Дата:
26.09.2008
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|