|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 21 22 23 24 25 ... 36 37 »
У Варшаве (Польшча) пачаўся Фестываль вясёлкавых сем’яў. Гомасексуальныя пары ўпершыню выйдуць на вуліцы разам з дзецьмі. Паводле ацэнак арганізацый па абароне правоў секс-меншасцяў, у Польшчы геі і лесбіянкі выхоўваюць каля 50 тысяч дачок і сыноў.
“Гомасексуалы выхоўваюць і будуць выхоўваць сваіх дзяцей. Грамадства вельмі рознае, таму неабходна казаць пра змены, якія ў ім адбываюцца, і вучыць людзей талерантнасці,” – гаворыць пра мэту Фестывалю вясёлкавых сем’яў старшыня агульнапольскай “Кампаніі супраць гамафобіі” Роберт Бедрань. У межах імпрэзы адбудуцца выставы, прагляд фільмаў, лекцыі. Пройдзе чытанне замежных казак пра сем’і і дзяцей “нетрадыцыйнай” арыентацыі. Запланаваны таксама юрыдычны семі
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
1627
|
Добавил:
viator
|
Дата:
22.10.2008
|
|
Пракуратура займаецца матэрыяламі на чатырох жыхароў Баранавічаў (Берасцейская вобласць, Беларусь), якіх вінавацяць у зводніцтве, сутэнёрстве і гандлі людзьмі.
Справа жанчыны, што падазраецца ў гандлі людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, пачалася ў 2007 годзе. Тады яе абвінавачвалі ў продажы 24-гадовай дзяўчыны ў Вільню (Летува). Але, як высвятляецца, працавала яна спачатку не адна, а з былым мужам і яшчэ адной сямейнай парай. Больш за тое, злачынны бізнес чацвёркі распачаўся ў 1995 годзе.
Саўдзельнікі прадавалі ў Польшчу, Нямеччыну ды Летуву маладых жанчын, часцей за
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
742
|
Добавил:
viator
|
Дата:
20.10.2008
|
|
На гэтым тыдні ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханеса Рау прайшоў Другі фестываль нефармальнай адукацыі.
Удзельнікі мерапрыемства сустракаліся, каб разгледзець феномен гэтай з’явы, яе значэнне для развіцця асобы і соцыума. Яны прадставілі свае праграмы і праекты, абмеркавалі перспектывы асветніцкай сферы ў Беларусі.
Па словах Дзмітрыя Карпіевіча, старшыні грамадскага аб’я
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
691
|
Добавил:
viator
|
Дата:
14.10.2008
|
|
Камісія па гендэрнай роўнасці стане часткай урада Кітайскай рэспублікі (КР) на Тайвані. Гэта адбудзецца падчас рэфармавання кабінета міністраў. Плануецца скараціць колькасць урадавых ведамстваў з 39 да 26. У выніку застануцца 14 міністэрстваў, сем радаў і пяць незалежных арганізацый. Будзе створана шэсць новых ведамстваў, у тым ліку камісія па гендэрнай роўнасці.
Узнікненне гэтага органа не з’яўляецца выпадковасцю: дэмакратычныя ўлады КР надаюць вялікую ўвагу становішчу мужчын і жанчын у грамадстве. Па рашэнні гендерных праблем Тайвань лічыцца лідэрам у Азіі.
<
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
721
|
Добавил:
viator
|
Дата:
13.10.2008
|
|
У адзін з самых напружаных і драматычных перыядаў гісторыі сучаснага Ізраіля старшынёй кіруючай партыі “Кадыма” абрана жанчына, міністарка замежных спраў Цыпі Ліўні.
Цяпер яна занятая працэсам фармавання новага ўрада краіны. Ліўні апынулася ў няпростай сітуацыі: акрамя захавання кааліцыі і фармавання новага кабінета міністраў, перад ёй стаіць задача не дапусціць расколу ў кіруючай партыі. Паўнавартасны ўрад павінен быць створаны не пазней за 3 лістапада. Калі ў Ліўні гэта атрымаецца, яна стане другой жанчынай у прэм’ерскім фатэлі за ўсю 60-гадовую гісторыю Ізраіля. Першай была Голда Меір, якая ўзначальвала ўрад з 1969 па 1974 год.
Цыпора Ліўні нарадзілася ў сям’і выхадцаў з Беларусі 50 гадо
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
748
|
Добавил:
viator
|
Дата:
13.10.2008
|
|
Абвешчаны лаўрэаты ўзнагароды “За дастойны лад жыцця”, якая прысуджаецца шведскім фондам “Right Livelihood Award”. Гэтая прэмія ўручаецца, каб “ушанаваць і падтрымаць тых, хто знайшоў вырашэнне галоўных праблем нашага часу”. Сёлетняя ўзнагарода – 2 мільёны шведскіх крон (прыкладна 200 тысяч €) –адзначыла поспехі ў незалежнай журналістыцы, барацьбе за мір і падтрыманні сацыяльнай справядлівасці.
Прэмія падзелена паміж чатырма лаўрэатамі: сям’ёй Джаганхатанаў (Індыя), Эмі Гудман (ЗША), Монікай Хаузер (ФРГ) і Ашай Хаджы (Самалі). Джаганхатаны стварылі арганізацыю “LAFTI”, што змагаецца за сацыяльную справядлівасць і ўстойлівае развіццё. Журналістка Эмі Гудман заснавала тэле- і радыёпраграму “Дэмакратыя цяпе
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
771
|
Добавил:
viator
|
Дата:
09.10.2008
|
|
У Швейцарыі прынятае сапраўды гістарычнае рашэнне – праз 226 гадоў рэабілітавана апошняя забітая ў Еўропе ведзьма. Ганна Гельдзі была абезгалоўлена ў 1782 годзе. Яна працавала прыслужніцай у доме паважанага суддзі Іягана-Якаба Тшудзі і зацяжарыла ад гаспадара. Каб выратаваць сям’ю ад ганьбы, прадстаўнік Феміды ініцыяваў працэс. Гельдзі абвінавачвалася ў тым, што яна сурочыла й атруціла 8-гадовую дачку гаспадара, даючы малако з падмяшанымі голкамі. Ад гэтага напою дзяўчынка стала калаціцца час ад часу, у яе пачаліся сутаргі.
Пад катаваннямі прыслужніца прызналася, што з’яўляецца вядзьмаркай. Судовы прысуд прывялі ў выкананне. У пераважнай большасці выпадкаў ведзьмаў спальвалі жыўцом на вогнішчы, і адс
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
753
|
Добавил:
viator
|
Дата:
09.10.2008
|
|
У дакументах, што засведчваюць асобу, 21-гадовая лесбіянка Бішну Адхікары з Непала запісана чалавекам “трэцяга полу”. Гэтая маладая жыхарка невялікай горнай краіны сама жадала быць афіцыйна залічанай у гэтую катэгорыю. Дзеля гэтага яна зрабіла запыт да ўладаў. Чыноўнікі прапанавалі запісаць яе мужчынам, паколькі, па іх меркаванню, дзяўчына выглядае вельмі мужчынападобна. Аднак заяўніца адмовілася і працягвала настойваць на атрыманні настолькі своеасаблівай класіфікацыі.
Бішну Адхікары з’яўляецца сяброўкай магутнай арганізацыі “Блакітны дыямент”. Гэтая НДА займаецца маніторынгам захавання правоў чалавека і праводзіць кампанію за роўныя правы для геяў і лесбіянак у гетэрасексуальным грамадстве.
<
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
777
|
Добавил:
viator
|
Дата:
08.10.2008
|
|
Прэм’ер-міністарка з’явіцца ў Ізраілі магчыма ўжо на пачатку кастрычніка, пасля Новага года па яўрэйскім каляндары.
Але ультраартадаксальныя ізраільскія газеты адмаўляюцца публікаваць фатаграфіі Цыпі Ліўні і пазбягаюць згадваць поўнае імя новай лідэркі кіруючай партыі. У якасці прычыны называецца захаванне рэлігійнай сціпласці. Імя Ліўні – “Цыпі”, вытворнае ад “Цыпора”, што азначае “птушка”.
“Мы маглі бы напісаць “спадарыня Ц. Ліўні” або толькі “спадарыня Ліўні”, але імя “Цыпі” занадта фамільярнае. Зварот да жанчыны па імені (а тым больш па псеўданіме) непрымальна”, – кажа рэдактар вельмі ўплывовай ультраартадаксальной газеты “А-Модыа”. Стратэгічны дарадчык па сувязях з грамадскасцю Аўраам Кро
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
840
|
Добавил:
viator
|
Дата:
02.10.2008
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|