Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 15:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 29 30 31 32 33 ... 36 37 »
Ватыканская кангрэгацыя дактрыны веры выдала дэкрэт, каб аўтаматычна адлучалі ад царквы любую кабету, якой захочацца атрымаць святарскі сан. Тое ж тычыцца і кожнага біскупа, які б такіх “святарак” высвеціў.
Справакавалі грозную заяву апошнія выпадкі з амерыканскімі каталічкамі. У траўні святаркаю абвясціла сябе Кейт Рэдыг з Вайноны ў штаце Мінесота. У леташнім лістападзе падобны казус адбыўся ў Сент-Луісе (штат Місуры).
Дэкрэт, як сцвярджаецца, мае “абсалютны”, “паўсюдны” і “неадкладны” характар. Ён тычыцца і лаціннікаў, і католікаў іншых абрадаў. Калі ўжо адлучылі, то прыняць назад ва ўлонне царквы можа толькі папа рымскі.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялаў www.baznica.info
Категория: Навіны | Просмотров: 765 | Добавил: viator | Дата: 18.07.2008 | Комментарии (0)

Жанчыны гатовыя ўзяць на сябе клопат аб дзецях, бацьках, вядзенне хатняй гаспадаркі, пры гэтым ужо ніхто не сумняваецца ў іх здольнасцях дасягнуць поспеху ў кар’еры, і прычына таго, што толькі нешматлікія дамы апынаюцца “ў стырна” кампаній, у тым, што жанчыны не любяць змагарнага асяроддзя і папросту пазбягаюць канкурэнцыі.
Заходнія даследчыкі Мурэль Нідэрлі і Ліса Вэстэрлунд, правёўшы ролевыя гульні з удзелам мужчын і жанчын, устанавілі, што пазбяганне канкурэнцыі закладзена ў жаночай прыродзе: проста дамы такія.
Брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя “Бі-бі-сі” правяла даследаванне, папрасіўшы аўдыторыю распавесці, як жанчыны і мужчыны па-рознаму рэагуюць на розныя сітуацыі ў жыцці. В ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 735 | Добавил: viator | Дата: 16.07.2008 | Комментарии (0)

12 ліпеня варшаўская “Газэта выборча” паведаміла, што ўпершыню ў гісторыі Францыі ўлады адмовілі ў мясцовым грамадзянстве па культурна-рэлігійных прычынах.
32-гадовая мараканка, якая мае трох дзяцей і мужа-француза, некалькі гадоў намагаецца атрымаць французскі пашпарт. Першы раз улады адхілілі яе кандыдатуру, тлумачачы, што жанчына зусім не інтэгруецца ў французскае грамадства.
Мараканка стала судзіцца, але вярхоўны адміністрацыйны суд краіны адхіліў яе петыцыю. Суддзі падкрэслілі, што рэлігійныя й культурныя погляды, якія мае грамадзянка Марока, моцна супярэчаць рэспубліканскім каштоўнасцям, у прыватнасці, прынцыпу раўнапраўя мужчын і жанчын.
Жанчына носіць бурку – строй, які поўнасцю за ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 700 | Добавил: viator | Дата: 15.07.2008 | Комментарии (0)

Нарвежскія жанчыны пачалі беспрэцэдэнтную атаку супраць засілля мужчын у бізнесе. Калі дамы атрымаюць перамогу, мноству ўплывовых мужчын пагражае прымусовае звальненне.
Для саўладальніка банка “Netfonds Holding” надышлі чорныя дні. Урад вінаваціць яго ў парушэнні закона, паводле якога 40% месцаў у радзе дырэктараў любой нарвежскай фірмы павінны займаць жанчыны. “Netfonds Holding” апынуўся ў першым апублікаваным чорным спісе з 12 кампаній, дзе гэтае правіла не выконваецца.
“Я працую ў мужчынскім свеце, – перажывае банкір. –  Паводле закона я павінен перадаваць месцы ў радзе дырэктараў дамам-прафесіяналкам, але іх складана адшукаць у фінансавым сектары. Гэтае вялікае выпрабаванне для ўсяго ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 715 | Добавил: viator | Дата: 14.07.2008 | Комментарии (0)

Ва ўсім свеце жанчынам плацяць менш, чым мужчынам, і гэтаму не ў змозе перашкодзіць ні эмансіпацыя, ні фемінізацыя, ні законы. Працадаўцы нашмат часцей аддаюць перавагу мужчынам, аднак, па меркаванні экспертаў, гэта – не дыскрымінацыя, а нармальны стан рынку: мужчыны ў нас кіруюць, а жанчыны выконваюць.
З маленства хлапчукі гуляюць “у вайну”, б’юцца аж да перамогі, а большасць бацькоў спяць і бачаць, што з сыночка вырасце вялікі чалавек. Выгляд хлопчыка, які бавіцца з лялькамі або які займаецца гафтам, выклікае ў навакольных пераважна негатыўныя рэакцыі – ад шматзначнага пераморгвання да стану панікі.
Дзяўчынцы падрыхтаваная зусім іншая роля: яе, як правіла, з дзяцінства рыхтуюць стаць не кіраўнічкай, а жон ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 787 | Добавил: viator | Дата: 13.07.2008 | Комментарии (0)

У Латвіі й Літве жанчыны ў адсоткавых адносінах займаюць больш кіруючых пастоў, чым у іншых краінах Еўрасаюза. Такія вынікі апытання статыстычнага бюро “Еўрастат”.
У Латвіі жанчыны займаюць 40,6% кіруючых пастоў, а ў Літве – 40,7%. У сярэднім па ЕС гэты паказчык складае 32,6 працэнтаў. Аднак, як адзначае прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Латвіі, жанчынам у Еўропе па-ранейшаму недастаткова даступныя вядучыя пасты ў палітыцы і прадпрымальніцтве.
У цяперашні час сярод дэпутатаў парламентаў краін ЕС жанчыны складаюць толькі 24%, падобны падзел існуе таксама на міністэрскіх пасадах. На найбуйнейшых прадпрыемствах прыватнага сектара 9 з 10 чальцоў праўленняў і двое з трох кіраўнікоў прадпрыемстваў – мужчыны. Аднак істот ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 743 | Добавил: viator | Дата: 13.07.2008 | Комментарии (0)

Арганізацыя “Праграма ацэнак міжнароднай палітыкі” (“Program on International Policy Attitudes”), якая дзейнічае пры універсітэце Мэрыленда апублікавала вынікі апытання аб цяперашнім становішчы жанчын. Апытанне было праведзены ў 16 краінах свету, уключаючы ЗША, Расію, Украіну й Азербайджан.
Пераважная большасць лічаць, што жанчыны павінны мець аднолькавыя правы з мужчынамі. Аднак ад краіны да краіны колькасць рэспандэнтаў, якія падтрымліваюць гэты пункт гледжання, змяняецца – да прыкладу, у Мексіцы і Вялікабрытаніі іх 98%, а ў Індыі – 60%. Таксама адрозніваюцца меркаванні адносна таго, наколькі правы жанчын важныя для іх краін. Пераважная большасць насельніцтва ЗША, Інданезіі, Францыі, Кітая, Турцыі, Вялікабрытаніі і Мексікі вельмі высока ставіць значэнне гэтага фактару. У Расіі такіх поглядаў прытрымваюцца толькі 35%, ва ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 753 | Добавил: viator | Дата: 27.05.2008 | Комментарии (0)

Адсутнасць свабоды слова, карупцыя ды складанае становішча жанчын – гэта, паводле меркаванняў еўрадэпутатаў, самыя вялікія праблемы Турэцкай рэспублікі.
Еўрапейскі парламент прыняў рапарт, у якім ацэньваецца стан падрыхтоўкі Турцыі да членства ў Еўрасаюзе. Брусель у ім заахвочвае Анкару працягваць рэформы, дзякуючы якім у краіне будзе створаны плюралістычнае грамадства і дэмакратычная свецкая дзяржава.
Еўрадэпутаты падкрэслілі, што народаўладдзе ўжо ўзяло верх над спробамі войска ўмешвацца ў палітычныя справы. У Турцыі неабходна ўстанавіць поўны кантроль парламента над вайскова ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 761 | Добавил: viator | Дата: 25.05.2008 | Комментарии (0)

Інтэрактыўная псіхатэхніка пад агульнай назвай “Тэатр прыгнечаных” была прадстаўлена ў якасці прагрэсіўнага педагагічнага метаду вызваленчага руху ў межах модуля “Гендэр у культуры і грамадстве” Мабільнай акадэміі міра “Амнібус 1325” у Стамбуле (Турцыя). Заснавальнікам гэтай псіхатэхнікі з’яўляецца бразільскі палітзняволены Аўгуста Бааль. Яго вулічны “Тэатр прыгнечаных” узнімаў праблемы прыгнятання ды гвалту. Гэта прадстаўленне, якое не мае сцэны, рэпертуару, нават трупы. Групка валанцёраў, сярод якіх няма прафесійных акцёраў, разыгрывае імправізаваныя сцэнкі канфліктных сітуацый і імкнецца змяніць нешта ў іх. Потым у дзею прыцягваюць гледачоў, якія могуць прапанаваць сваё выйсце з канфлікту, змяніць сцэнарый і выканаць любую ролю.
Сцэна можа прайгравацца шмат разоў, і кожны з гледачоў у любы момант мае права спыніць дзею ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 660 | Добавил: viator | Дата: 25.05.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.