Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 29.04.2024, 02:42

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 61-70
Страницы: « 1 2 ... 5 6 7 8 9 ... 16 17 »

 
 
Сардэчна вітаю прыхільнікаў нашага радыё!
Ад усёй душы дзякую аўтарам карэспандэнцыі, якая прыйшла цягам мінулага тыдня на віцебскую абаненцкую скрынку. Асаблівую падзяку за пастаянную тэлефонную сувязь шлю Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны!
Гэты слухач таксама прыслаў ліст з рэакцыяй на маю мінулую перадачу. Давайце паслухаем:
"…некалькі слоў на сюжэт "Рэдакцыйнай пошты” ад 27 лютага. Юрась Сцяпанаў зачытваў меркаванні Алеся Шустоўскага пра пазыўныя Польскага радыё. Асабіста я лічу, што музычны ўступ, альбо пазыўныя, змяняць не мае сэнсу. Падкрэсліваю: гэта маё асабістае меркаванне. Іншыя слухачы маюць права на свае версіі”. Канец цытавання.
Натуральна, астатнія прыхільнікі нашага радыё могуць прытрымлівацца адрознай думкі. Калі вы, дарагія слухачы, пажадаеце яе агучыць, то сардэчна прашу выказвацца. Пішыце на віцебскую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас прагучыць напрыканцы рубрыкі.
Цяпер "Пара слоў для DX-істаў”.
Амаль тыдзень назад, 28 лютага, Руская рэдакцыя Міжнароднага радыё Тайваня спыніла трансляцыю на частаце 6120 кілагерц з 17.00 да 18.00 UTC. МРТ перайшло на 9840 кГц. Новая змена будзе дзейнічаць некалькі тыдняў: да завяршэння бягучага зімовага сезону вяшчання.
Пераходжу да спартыўнага раздзела.
Прэса аб праграме | Просмотров: 659 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 06.03.2010 | Комментарии (0)

У Польшчы сярод беспрацоўных па-ранейшаму лідзіруюць маладыя жанчыны. Полькі надалей маюць праблемы з вяртаннем на працу пасля нараджэння дзіцяці. Сітуацыю не змяніў нават перагляд працоўнага кодэкса.
Дыскрымінацыя маладых маці з’яўляецца амаль агульнай з’явай: жанчын перасоўваюць на ніжэйшыя пасады, пазбаўляюць кар’ернага росту альбо ствараюць дадатковыя праблемы, калі тыя бяруць бюлетэні па хваробе дзіцяці.
– Даволі часта здараецца так, што маці вяртаецца на працу толькі дзеля таго, каб на наступны дзень быць звольненай, – паведаміў юрыст Вальдэмар Гуйскі, спецыяліст па працоўным кодэксе.

Польскі досвед | Просмотров: 804 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.03.2010 | Комментарии (0)

На гэтае пытанне на старонках выдання "Dziennik. Gazeta Prawna” адказала прафесарка варшаўскай эканамічнай ВНУ Ірэна Катоўска, аўтарка рапарту "Грамадскі дыягназ”.
Гэтыя сумныя звесткі звязаны з адменай усеагульнага воінскага абавязку ў Польшчы. Ужо няма пудзіла для адзінокіх ці бяздзетных мужчын, і цяпер у ВНУ стараецца паступіць толькі той, хто сапраўды хоча. Гэта паказвае крохкасць сістэмы, на якой грунтаваўся працэс вышэйшай адукацыі: замест таго, каб вучыцца для сябе і сваёй будучыні, мужчыны масава шлі ў ВНУ толькі таму, каб не трапіць у армію. 2/3 маладых жанчын у Польшчы з’яўляюцца студэнткамі, а больш за палову мужчын выбіраюць працу, а не вучобу. Гэта матэрыяльна выгодна, але на кароткі час. У будучыні мужчыны стануць менш канкурэнтаздольнымі на рынку працы і ў выніку прайграюць ад рашэння не працягваць вучобу.


Польскі досвед | Просмотров: 762 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.03.2010 | Комментарии (0)

Польскія міністэрствы аховы здароўя і працы адмаўляюцца ад жорсткіх прынцыпаў выплаты аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці. Змены загадаў увесці кіраўнік ураду Дональд Туск.
Згодна з законам аб сямейнай дапамозе і распараджэннем міністра аховы здароўя, з лістапада 2009 года бацькі, якія хадайнічалі пра аднаразовую дапамогу пасля нараджэння дзіцяці, былі прымушаныя прадставіць пасведчанне, што маці з 10 тыдня цяжарнасці знаходзілася пад кантролем гінеколага і была мінімум на трох лекарскіх аглядах. Але шмат полек не паспелі трапіць да ўрача перад дзесятым тыднем. Ім адмовілі ў выплаце 1 тысячы злотых.
Польскі досвед | Просмотров: 741 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.03.2010 | Комментарии (0)

Міжнародная няўрадавая арганізацыя "Dress for Success” ("Сукенка для поспеху”), якая дапамагае жанчынам вярнуцца на рынак працы, пачала дзейнасць у Польшчы. НДА купляе касцюмы і абутак, плаціць за прафесійны макіяж і наведванне стаматолага, вучыць культурна выказвацца, весці перамовы з наймальнікам, правільна складаць CV (curriculum vitae). Арганізацыя працуе з дзяўчынамі з выпраўленчых устаноў, з жанчынамі, якія выйшлі з турмы, з ахвярамі побытавага гвалту.


Польскі досвед | Просмотров: 824 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.03.2010 | Комментарии (0)

Арыенціровачныя дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць, што летась у Польшчы адбылася рэкордная колькасць разводаў – амаль 72 тысячы. Такая ж лічба ўжо фіксавалася ў 2006 годзе. Тэндэнцыя на паніжэнне, якая назіралася ў 2007 і 2008 гадах, затармазілася.
Сучасная сям’я становіцца дагаворам, які мае рысы эмацыйнага кантракта. Калі гаснуць пачуцці і з’яўляюцца праблемы, два чалавекі лёгка ідуць на фармальны развод. Такія прычыны, як неабходнасць выхоўваць дзяцей ці наяўнасць агульнага жытла, не ўплываюць на гэтае рашэнне. Быць маці-адзіночкай ці бацькам-адзіночкам – гэта ўжо не праблема, а часам нават і перавага: напрыклад, яна дае першынство пры залічэнні ў дзіцячы садок.
Польскі досвед | Просмотров: 714 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.03.2010 | Комментарии (0)

…і таму маці не вяртаюцца на сваю ранейшую працу. Толькі два працэнты дзяцей да трох гадоў маюць месца ў яслях. На думку палітыкаў і экспертаў, калі б у Польшчы было больш такіх устаноў, жанчыны, якія нарадзілі дзіця, маглі б прадоўжыць прафесійную кар’еру. Гэта карысна адбілася б на эканоміцы.
Вялікая актыўнасць жанчын на рынку працы неабходная не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропе. Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек прапанаваў вярнуцца да ўзораў пяцідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, калі, напрыклад, дзіцячыя яслі былі пры фабрыках.
Польскі досвед | Просмотров: 721 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 03.03.2010 | Комментарии (0)

Истоки китайского «бинтования ног», как и традиции китайской культуры в целом, восходят к седой древности. В X веке в Китае было положено начало физической, духовной и интеллектуальной дегуманизации женщин, выразившееся в таком явлении, как обычай «бинтования ног». Институт «бинтования ног» расценивался как необходимый и прекрасный и практиковался почти десять веков. Правда, редкие попытки «освобождения» ступни всё же предпринимались, однако художники, деятели интеллектуальной сферы и обладавшие властью женщины, противившиеся обряду, были «белыми воронами». Их скромные потуги были обречены на провал: «бинтование ног» стало политическим институтом. Он отражал и увековечивал низшее, по сравнению с мужчинами, положение женщин в социальном и психологическом плане: «бинтование ног» жёстко привязывало женщин к определённой сфере с определёнными функциями – объектов секса и кормилиц детей.
Роўнасць і традыцыі | Просмотров: 11745 | Author: Андреа Дворкин | Добавил: viator | Дата: 01.03.2010 | Комментарии (0)

Польская моладзь вельмі мала ведае пра секс. Гэта вынікае з падрыхтоўкі да рапарта пра сексуальнае жыццё палякаў. Ягоным аўтарам з’яўляецца нефармальная група сексуальных адукатараў “Пантон” (Grupa Edukatorów Seksualnych “Ponton”).
“Лета – гэта час, калі маладыя людзі выязджаюць, ўлюбляюцца ды часта ўваходзяць у рызыкоўныя сексуальныя кантакты,” – гаворыць Альгерд Вейнер, дырэктар фірмы, якая выпускае прэзерватывы. Пасля канікулаў колькасць захворванняў венерычнымі хваробамі вырастае на 15%.
Менавіта таму да моладзі была накіраваная адукацыйная кампанія групы “Пантон” пад назовам “Пакаштуй жыцця” (“Smakuj życie”). Улетку ў яе межах у курортных мясцінах па ўсёй Польшчы прайшлі канцэрты, турніры, конкурсы. Падчас імпрэзаў моладзь магла размаўляць з сексолагамі ды атрымліваць бясплатныя прэзерватывы.
Польскі досвед | Просмотров: 885 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 17.10.2009 | Комментарии (0)

Міністэрства аховы здароўя Польшчы заканчвае распрацоўку распараджэння, якое вызначае новыя стандарты родаў.
Павялічэнне ролі акушэркі, магчымасць нараджаць дома ды лепшы догляд за жанчынай і плодам да родаў – гэта толькі некаторыя з палажэнняў, якія змешчаны ў распараджэнні міністра аховы здароўя.
У дакуменце з’віўся новы пункт, у якім гаворыцца, што жанчына мае права вырашаць разам з лекарам, дзе і як яна будзе нараджаць. Такім чынам зменіцца роля рожаніцы: яна не будзе ўспрымацца як аб’ект, а стане суб’ектам.
Якія правы мае нараджаючая жанчына? Права на інфармацыю: лекар абавязаны падрабязна абмеркаваць план родаў.
Польскі досвед | Просмотров: 718 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 07.10.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.