Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 03.05.2024, 01:48

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 28 29 30 31 32 ... 36 37 »
Грэчаскі апеляцыйны суд фактычна прызнаў, што жанкі маюць права быць ніжэйшымі ростам за мужчынаў. Факт зусім невідавочны, бо ў Грэцыі, напрыклад, нормы росту для першых і другіх пры паступленні ў паліцыю нядаўна зраўнялі.
Заканадаўства патрабавала для кандыдатаў у паліцыянты мець рост не ніжэй 170 см, у паліцыянткі – не ніжэй 165 см. Фемінісцкія арганізацыі закідалі грэчаскі МУС папрокамі ў дыскрымінацыі, таму міністэрства ўзяло і зраўняла нормы, але паводле мужчынскага стандарта.
Маладой даме, якой захацелася працаваць ў паліцыі, адмовілі на той падставе, што яна мае акурат 1 ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 670 | Добавил: viator | Дата: 31.07.2008 | Комментарии (0)

25 ліпеня ў сталіцы Швецыі распачаўся Прайд-фестываль, які будзе працягвацца 10 дзён – да 3 жніўня. Мяркуецца, што гэтая імпрэза геяў, лесбіянак, бісексуалаў і транссексуалаў прывабіць рэкордную колькасць наведвальнікаў, бо менавіта Стакгольм прымае сёлета агульнакантынентальны Еўрапрайд.
У праграме свята секс-меншасцяў больш за 800 мерапрыемстваў: канцэрты, сустрэчы, выставы, музейныя экспазіцыі,  кінафестываль і шматлікія семінары. Тэма сёлетняга прайда – “Шведскі грэх – пераадольваючы межы”.
Да фестывалю рыхтаваліся не толькі арганізатары і шматлікія ўдзельнікі. Каб паказаць, што Стакгольм адкрыты для ўсіх, на флагштоках па ўсёй сталіцы каралеўства лунаюць вясёлкавыя сцягі. Падобнымі сімвалам ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 791 | Добавил: viator | Дата: 27.07.2008 | Комментарии (0)

У Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР) расце “гендэрная дыспрапорцыя” – так на мове навукі завецца дысбаланс палоў, найвастрэйшая праблема, аб якой заявіла штогадовая канферэнцыя мясцовых дэмографаў. Прадстаўнік Дзяржкамітэта па дэмаграфіі Кітая, Чжан Вэй-цын, лічыць: “Прычына – у афіцыйнай забароне на другое дзіця і ў традыцыі – даць спадкаемца сям’і. Шматлікія жанчыны пазбаўляюцца ад цяжарнасці, калі даведваюцца, што чакаецца дзяўчынка”.
У КНР мужчын шлюбнага узросту на 18 мільёнаў чалавек больш, чым жанчын. Праз 10 гадоў, упэўненыя эксперты, колькасць “халасцякоў паняволі” ў Кітаі павялічыцца а ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 717 | Добавил: viator | Дата: 24.07.2008 | Комментарии (0)

Польскае міністэрства аховы здароўя рыхтуе пастанову, згодна з якой гомасексуалістам, а таксама мужчынам, якія часам наведваюць прастытутак, будзе забаронена здаваць кроў. Ініцыятыва пастановы зыходзіць ад Нацыянальнага цэнтра крыві.
Праект пастановы нарабіў шуму ў асяроддзі гомасексуалістаў, якія публічна выступілі з заявай пра дыскрымінацыю сексуальных меншасцяў. Яны заявілі, што працягнуць здаваць кроў, а пра арыентацыю будуць маўчаць. Роберт Бедрань, адзін з арганізатараў грамадскай “Кампаніі супраць гамафобіі”, на пытанне, ці стане ён адзначаць у анкеце сваю арыентацыю, адказвае: “Канечне, я не буду казаць праўды пра арыентацыю, бо калі на шалях жыццё якога-небудзь чалавека і дрэннае права, то я буд ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 787 | Добавил: viator | Дата: 24.07.2008 | Комментарии (0)

Шведскі ўрад выдаткоўвае 210 мільёнаў крон (каля 21 мільёна €) на барацьбу з гандлем людзьмі, так званым трафікінгам, і сацыяльную дапамогу яго ахвярам. 16 ліпеня міністр па пытаннях інтэграцыі і гендэрнага раўнапраўя Швецыі Ніамка Сабуні прадставіла “План па процідзеянню прастытуцыі і гандлю людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі”. Дакумент уключае 36 захадаў: ад павелічэння падтрымкі ахвярам і адукацыі медыцынскіх работнікаў да больш жорсткага заканадаўства ў дачыненні да злачынцаў і павелічэнне фінансавых рэсурсаў паліцыі. Прадстаўлены план прадугледжвае права паліцыі карыстацца ў расследаванні спраў па гандлі людзьмі падслухоўваннем, а таксама правакацыйнымі мерамі. Акрамя гэтага, шведскі ўрад плануе пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва.
“Мы павінны больш супрацоўнічаць з краінамі Балтыйскага рэгіёна ў тым, што тычыцц ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 861 | Добавил: viator | Дата: 23.07.2008 | Комментарии (0)

Паводле дадзеных германскага Федэральнага агенцтва па працы, сярод 171 тысяч занятых у службах бяспекі пятую частку складаюць прадстаўніцы жаночага полу.
У Нямеччыне, як і ў шматлікіх іншых краінах свету, камерцыйныя секьюрыці ўсё часцей прыцягвацца да аховы аб’ектаў і фізічных асоб, а таксама для забеспячэння парадку на буйных мерапрыемствах. Прыватныя фірмы адказваюць за бяспеку ў цягніках і самалётах, на вакзалах і ў школах. Гэтая галіна хутка расце і шукае падмацаванне, у тым ліку і сярод жанчын.
Дамы, якія прайшлі навучанне, заўсёды знаходзяць працу – і на ахове аб’ектаў, і для забеспячэння бяспекі на мерапрыемствах, і нават у якасці целаахоўніц. Гэтае звязана з тым, што яны ўмеюць разраджаць становішча. Нядзіўна, што для павышэння эфектыўнасці патрульныя каманды робяць змяшанымі.
У 2003 годзе гэтая праф ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 679 | Добавил: viator | Дата: 22.07.2008 | Комментарии (0)

Беларусы – нацыя адукаваных жанчын. На працягу шматлікіх гадоў у краіне захоўваецца тэндэнцыя, калі адукацыйны ўзровень жанчын вышэй, чым мужчын, чаго не скажаш аб зарплаце.
Як паведамлила БЕЛТА, у 2007 годзе сярод працуючых дам 54 працэнты мелі вышэйшую і сярэднюю адмысловую адукацыю, сярод мужчын – 37%. У агульнай колькасці працоўных пераважаюць мужчыны (57 адсоткаў), у агульнай колькасці службоўцаў – жанчыны (67%),.
Па вялікім рахунку, рост адукаванасці жанчын сведчыць аб тым, што беларусы ў цэлым становяцца адукаваней. Прычына простая – у Беларусі жанчын больш, чым мужчын. Па стан ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1158 | Добавил: viator | Дата: 21.07.2008 | Комментарии (0)

Колькасць жанчын у пецярбургскай міліцыі стала расце. Пра гэтае заявіла псіхолаг Фрунзенскага РУУС Ганна Ямава.
Па словах Ямавай, цяпер калектыў пастарунка на 60% складаецца з мужчын і на 40 адсоткаў – з жанчын, прычым прапорцыя паступова павялічваецца на карысць дам. У раёне некаторы час назад быў створаны асобны жаночы ўзвод. Міліцыянткі, якія знаходзяцца на патрульна-паставой службе, звычайна патрулююць вуліцы Пецярбурга разам з калегамі мужчынскага полу. Як паказваюць даследаванні, у такіх змяшаных патрулях у праваахоўнікаў зніжаецца псіхалагічнае напружанне.
Апроч таго, адзначыла Ямава, жанчыны добра пераносяць цяжкасці службы. Псіхолаг прывяла ў якасці прыкладу намесніцу камандзіра ўзвода. Яна м ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 798 | Добавил: viator | Дата: 20.07.2008 | Комментарии (0)

Еўрапейская камісія пагражае Эстоніі судом і штрафамі, калі краіна не адменіць прыняты яшчэ ў 1992 годзе спіс прафесій, забароненых для жанчын. Гэты пералік з’яўляецца дадаткам да закона аб працоўнай дамове і налічвае 229 пунктаў.
Дагэтуль эстонскім дзяўчатам і кабетам нельга было займацца асфальтаўкладкай, ліцейнымі, бетоннымі і дахавымі работамі. Не пускалі іх карчаваць і сячы лес, часаць каменне, пераносіць будынкі ды забіваць скаціну.
Мясцовыя жанкі абураюцца. Найболей – забаронай на марскія прафесіі. Суднамеханік – закрыты для жанчын занятак, а на спецыяльнасць “штурман” бяруць у ВНУ 1 – 2  дзяўчыны на год.
Элерын Урбалу, выпускніца марской акадэміі, кажа, што ў суседняй Ф ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 752 | Добавил: viator | Дата: 18.07.2008 | Комментарии (1)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.