|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 26 27 28 29 30 ... 36 37 »
Часопіс “American Journal of Preventive Medicine” апублікаваў шакуючыя вынікі пра хатні гвалт у Злучаных Штатах Амерыкі: траціна мужчын адчулі яго на сабе.
Пад тэрмінам “хатні гвалт” у ЗША разумеюць збіванні, абразы, зневажэнні, пагрозы, насмешкі, прымус да сексу ды іншыя дзеянні з боку мужоў/жонак або сужыцеляў/сужыцелек. Раней лічылася, што больш за ўсё ад сямейных тыранаў пакутуюць жанчыны. Аднак аўтары даследавання сцвярджаюць, што жыццё вельмі шматлікіх мужчын ЗША цяжкае і беспрасветнае.
Па-першае, мужчыны пакутуюць ад “жаночай самаўпраўнасці” досыць часта: 5% пацярпелі ад хатняга гвалту сваіх “палавінак” на працягу апошняга года, 10% – цягам мінулай пяцігодкі, 29% – калі-небудзь ў жыцці.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
737
|
Добавил:
viator
|
Дата:
29.08.2008
|
|
Для кіргізскіх старшакласнікаў ладзіліся семінары “Выкраданне нявестаў: традыцыя ці злачынства?”, на якіх тлумачылася, што так рабіць нельга. Заняткі праводзілася студэнтамі амерыканскага універсітэта ў Цэнтральнай Азіі. Праграма семінараў складалася з лекцыі пра парушэнне правоў чалавека і гендэрную няроўнасць, а таксама з паказу дакументальнага фільма пра чатыры рэальныя выпадкі крадзяжу нявестаў. Апроч таго, была падпісаная “Клятва супраць выкрадання для жанчын і мужчын”. Навучанне фінансавалася Бюро па пытаннях культуры і адукацыі дзяржаўнага дэпартамента (міністэрства замежных спраў) ЗША. У мерапрыемствах узялі ўдзел больш за 200 вучняў з усіх абласцей Кыргызстана. Праблема крадзяжу нявестаў не
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
711
|
Добавил:
viator
|
Дата:
25.08.2008
|
|
20 жніўня ў менскім Музеі гісторыі беларускага кіно адчынілася выстава бісера і баціка “Палітра душы”. У экспазіцыі прадстаўленыя больш за 100 работ, большасць з якіх аўтарскія.
Куратар і ўдзельніца выставы Марына Духан адзначыла, што сярод экспанатаў ёсць творы з бісера Алены Артынскай, Алесі Яраш, Вольгі Трэцьяковай, Таццяны Некрашэвіч, Таццяны Жураўлевіч і іншых майстроў. Бацік (роспіс па шоўку) прадстаўляюць Алена Суроўцава й Людміла Шышчэнкава ды інш. Сярод удзельніц “Палітры душы” ёсць уладальніцы дыпломаў і ўзнагарод міжнародных выставаў дэкаратыўна-ужытковага мастацтва.
У экспазіцыі паказаныя работы майстрыц з грамадскага аб’яднання “Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын”. Гэтая арг
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
885
|
Добавил:
viator
|
Дата:
25.08.2008
|
|
Асобыя паліклінікі, прызначаныя для імігрантаў, якія спавядаюць розныя рэлігіі, будуць адчынены ў шведскай сталіцы Стакгольме.
Прынамсі, дзве медыцынскіх установы ўжо гатовыя змяніць прывычную арыентацыю і дапасаваць метады дыягностыкі і лячэння пацыентаў да асаблівасцяў іх рэлігійных перакананняў ці этнічных прынцыпаў, – паведамляе газета “Дагенс медыцын”. Для некаторых імігрантаў (у прыватнасці, для жанчын-мусульманак) візіт да шведскага лекара часам з’яўляецца надзвычай праблематычным.
Старшыня сацыял-дэмакратычнага саюза жанчын Налін Пекгуль крытычна аднеслася да ідэі асобых паліклінік. З яе слоў вынікае, што можа паўтарыцца гісторыя з мусульманскімі прыватнымі школамі, у якіх паводле статута могуць вучыцца усе жадаючыя, але насамрэч практычна няма дзяцей, што спавядаюць хрысціянства.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
776
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2008
|
|
Па ўсёй Азіі ў сярэднім мужчын болей за жанчын. Асабліва гэтая тэндэнцыя бачная сярод моладзі. Недахоп жанчынаў найбольш выразны ў Кітаі, Індыі, Паўднёвай Карэі, Грузіі, Арменіі і Азербайджане, дзе на 100 дзяўчынак прыходзіцца не меней за 108 хлопчыкаў. Нармальная сітуацыя, калі суадносіны складаюць 100 да 103.
У некаторых раёнах Кітая і Індыі на 100 дзяўчынак нараджаецца больш за 120 хлопчыкаў. А ўсё з-за традыцыйных уяўленняў, што мець дачку невыгодна: у дзяўчат трэба ўкладаць грошы, яны не прыносяць прыбытку, бо сыходзяць жыць да бацькоў мужа. Практыка выбарачных абортаў шырока ўжывалася ў васьмідзесятыя гады. Сёння ў Індыі не забаронена рабіць аборт, але нельга загадзя высвятляць пол дзіцяці
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
723
|
Добавил:
viator
|
Дата:
24.08.2008
|
|
У балтыйскіх дамачак “за 40” спыталі, які ўзрост яны лічаць парою найбольшага росквіту для жанчыны. Латвійкі сказалі – “35”, летувіскі (літоўкі) – “37” , а эстонкі дык і ўвогуле “40”. Праўда, і тым, і другім, і трэцім падаецца, што астатнія (пэўна, мужчыны) гэтага шчаслівага перыяду не бачаць, заніжаючы жаночае “акмэ” да нейкіх там 30 гадкоў. Стаўленне да ўласнага ўзросту кабеты выяўлялі пад час Інтэрнет-апытання ў межах кампаніі “Pro-age”, зладжанага ў краінах Балтыі вядомай гандлёвай маркай “Dove” (англа-нямецкага канцэрна “Unilever”). Прыбалтыйскія жанкі прадэманстравалі ў адказах на дзіва высокую ўпэўненасць у паспяховасці свайго ўзросту і задаволенасць жыццём (болей за палову апытаных). Апісваючы ўласны
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
793
|
Добавил:
viator
|
Дата:
23.08.2008
|
|
18 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адчынілася тэматычная кніжная выстаўка “Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю нявольнікамі і яе ліквідацыі. Ён штогод адзначаецца 23 жніўня па рэкамендацыі ЮНЕСКА у памяць аб паўстанні нявольнікаў на Гаіці ў 1791 годзе, якое паклала пачатак працэсу ліквідацыі сістэмы рабства.
Нявольніцтва з’яўляецца беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Нягледзячы на тое, што рабства было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно па-ранейшаму існуе
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
772
|
Добавил:
viator
|
Дата:
21.08.2008
|
|
Дзеці, якія нарадзіліся ў Японіі з выкарыстаннем спермы донараў, заявілі, што хочуць увядзення юрыдычнай сістэмы, якая дазволіла б ім ідэнтыфікаваць іх біялагічных бацькоў.
Гэтыя дзеці звярнуліся з такім заклікам на міжнародным сімпозіуме, што праходзіў у горадзе Йокагама каля Токіо.
Прафесарка універсітэта Тэдзукаяма Мары Саімура, якая была арганізатаркай сімпозіума, паведаміла, што такія краіны, як Вялікабрытанія і Нарвегія, забараняюць ананімнае прадастаўленне спермы ды маюць сістэмы, што дазваляюць дзіцяці высветліць, хто з’яўляецца яго бацькам. Яна сказала, што Японія павінна прыняць аналагічныя законы.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
795
|
Добавил:
viator
|
Дата:
18.08.2008
|
|
Жорсткі кантроль, пагрозы, збіванне і нават забойства ад рукі сваяка-мужчыны – гэта не сцэнарый галівудскага трылера, а суровая рэчаіснасць шматлікіх жанок, якія жывуць у патрыярхальных супольнасцях у самых розных кутках свету. Так званыя “злачынствы гонару”, гэта значыць, пакаранне дзяўчат і жанчын, якія згубілі цнатлівасць да шлюбу, былі згвалтаваныя ці выйшлі замуж без згоды сямейнікаў, здараюцца ў Бангладэш, Егіпце, Іарданіі, Палесцінскай аўтаноміі, Сірыі, Ліване, Турцыі ды іншых краінах.
Схавацца ад гэтага жаху, атрымаць прытулак у іншай краіне не заўсёды проста.
Жаночыя грамадскія арганізацыі Швецыі, якія дапамагаюць такім жанчынам, лічаць, што ў каралеўстве вельмі цяжка атрымаць прытула
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
738
|
Добавил:
viator
|
Дата:
17.08.2008
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|