Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 22.12.2024, 20:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 27 28 29 30 31 ... 36 37 »
Рэвалюцыя, пра немінучасць якой так доўга казалі сацыёлагі, псіхолагі і дызайнеры, адбылася – на вуліцах французскіх гарадоў з’явіліся мужчыны ў спадніцах. Праўда, пабачыць іх пакуль удалося толькі ў вітрынах буцікоў і на старонках газет. А яшчэ – на спецыялізаваным сайце www.i-hej.com, які належыць асацыяцыі з няхітрай назвай “Мужчыны ў спадніцы”.
Афіцыйная дата народзінаў гэтай арганізацыі – чэрвень 2007 года, а лозунг – вяртанне манапалізаванага дамамі элемента адзення ў мужчынскі гардэроб. Пры гэтым асаблівы акцэнт робіцца менавіта на спаднічным рэнесансе, а зусім не на рэвалюцыі. Хоць для неазнаёмленай большасці рымскія гладыятары ў скураных спадніцах, грэчаскія фі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 781 | Добавил: viator | Дата: 17.08.2008 | Комментарии (0)

Ужо сёлетняй восенню на дарогах Швецыі з’явіцца першы знак у духу раўнапраўя палоў. Урад даручыў дарожнаму ўпраўленню краіны да 1 кастрычніка 2008 года распрацаваць указальнік “Пешаходны пераход” з жаночай постаццю замест мужчынскай.
Летась знак з жаночай сілуэтам ужо быў выраблены ў муніцыпалітэце Хеслехольм (губерня Сконе), дзе бацькі горада вырашылі выправіць перакос у гендэрным пытанні на пераходах вуліц і дарог падуладнай ім тэрыторыі.
Агульнапрыняты “Пешаходны пераход” уяўляе сабой сіні квадрат з белым трохкутнікам дарогі, праз якую па чорным пункціры крочыць чорны мужчынскі сілуэт. У Швецыі яго завуць “спадар, які ідзе”. У Хеслехольме быў прапанаваны новы дызайн, на якім дарогу пераходзіць жан ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 768 | Добавил: viator | Дата: 10.08.2008 | Комментарии (0)

Улетку людзі звычайна спрабуюць схавацца ад спякоты, пакідаючы пры гэтым на целе мінімальную колькасць вопраткі. Аднак не ўсім гэта даспадобы. У Іране ісламская паліцыя нораваў збіраецца актывізаваць пераслед жанчын, якія парушаюць мусульманскія звычаі.
Яна будзе сачыць, каб іранкі не з’яўляліся на вуліцы ў “непрыстойным выглядзе”, гэта значыць, з аголенымі часткамі цела. Непрыемнасці з’явяцца не толькі ў жанчын, але і ў крамаў, якія гандлююць адзеннем, якое не адпавядае нормам ісламу. Такім чынам, у Іране вядзецца барацьба з “разбэшчваннем грамадства”.
Пасля перамогі ў 1979 годзе ў гэтай краіне ісламскай рэвалюцыі, жанчынам загадваюць закрывацца прасторнай адзежай, якая цалкам хавае контуры ц ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 770 | Добавил: viator | Дата: 10.08.2008 | Комментарии (0)

Шматлікія ўкраінкі скарачаюць свой дэкрэтны водпуск. Кіраўнікі кампаній тлумачаць раннія выхады з дэкрэту нежаданнем саміх працаўніц страціць кваліфікацыю.
Дэмографы перакананыя, што жанчыны змушаныя так паступаць у асноўным з-за нежадання псаваць кар’еру, пабудаваць якую ім было нялёгка.
Па меркаванні псіхолагаў, для некаторых актыўных дам доўгі водпуск па дагляду за дзіцём можа ператварыцца ў сапраўднае пакаранне. Спецыялістка цэнтра псіхалогіі сям’і “Лелека” Таццяна Гаўрылава перакананая, што даволі часта “мама наступае на горла ўласнай песні, калі сядзіць дома” ўвесь тэрмін ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 744 | Добавил: viator | Дата: 09.08.2008 | Комментарии (0)

Вось ужо 23 гады запар японскія жанчыны маюць самую высокую ў свеце працягласць жыцця, тымчасам мужчыны займаюць трэцяе месца пасля Ісландыі ды Ганконга (Сянгана).
Міністэрства аховы здароўя Японіі паведаміла, што летась сярэдняя даўжыня жыцця мясцовых кабет склала 85,99, а мужчын – 79,19 гадоў. Для абодвух палоў гэты паказчык вырас прыкладна на 0,2 гады, і з’яўляецца самым высокім на дадзены момант.
Сярэдняя працягласць жыцця мужчын і жанчын расце на выспах з 2000 года. Выключэннем стаў 2005 год, калі ўспышка грыпу прывяла да зніжэння гэтага паказчыка.
Медыцынскае в ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 780 | Добавил: viator | Дата: 09.08.2008 | Комментарии (0)

Уладальніцамі каля 13 адсоткаў кампаній на Блізкім Усходзе з’яўляюцца жанчыны.
Па меркаванні главы Сусветнага банка Роберта Зеліка, арабскія кабеты пры спрыяльных умовах могуць быць паспяховымі прадпрымальніцамі і ўплывовымі палітыкамі. Кіраўнік фінансавай установы таксама дадаў, што няма ніякіх істотных адрозненняў фірмаў, што належаць жанкам, ад тых, якімі валодаюць мужчыны, у тым ліку па памерах, аб’ёму вытворчасці і велічыне інвестыцый.
 
Наталля Шніпава па матэрыялах сайта www.lenta.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 748 | Добавил: viator | Дата: 08.08.2008 | Комментарии (0)

Прамое ўказанне на палавую скіраванасць напояў выяўляецца ў назвах для мужчын (бальзам “Для мужчын”, а гэтак жа гарэлкі “Мужык”, “Мужыцкая”, “Мужчынскі капрыз”, “Мужчынскі клуб”, “Мужчынская гутарка” і “Мужчынская каштоўнасць”).
“Жаночая” семантыка багацей (“Жанчынам Расіі”, “Жаночы сюрпрыз”, “Доўгань Жаночая № 5”, “За мілых дам. Ад Міхаіла Шуфуцінскага”, “Скандынавія Жаночая”, “Баба” і “Бабін бунт”).
Моцнасць настоек, якія пазіцыянуюцца як “жаночыя”, звычайна ніжэй за 40%. Аднак і ў “саракаградусным” сегменце рынка можна знайсці напоі, створаныя адмыслова для жанчын. Гарэлка “ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 801 | Добавил: viator | Дата: 07.08.2008 | Комментарии (0)

Бізнес як сфера дзейнасці агрэсіўных і рызыкоўных “альфа-самцоў”. Гэткі сексісцкі, але надзвычай распаўсюджаны ў грамадстве міф наважылася разбурыць група амерыканскіх даследчыкаў-эканамістаў.
Каманда пад кіраўніцтвам Даніэла Турбана зыходзіла з таго, што сацыяльныя забабоны адносна бізнеса могуць насамрэч абмяжоўваць рэальныя магчымасці абодвух палоў. У практычным сэнсе гаворка ідзе пра тое, што жанчынам звычайна цяжэй даецца рашэнне абраць для сябе прадпрымальніцкую кар’еру.
Дзеля вывучэння маштабаў, у якіх распаўсюджаны забабоны, даследчыкі прапанавалі групе студэнтаў-эканамістаў прачытаць колькі фіктыўных бізнес-планаў і ацаніць іх магчымую паспяховасць. Адны з гэтых прыдуманых прадпрымальніцкіх сюжэтаў змяшчалі ўказанні на пол таго, хто ў ім удзельнічаў, іншыя былі “нейтральнымі” .
Вынік аказаўся ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 736 | Добавил: viator | Дата: 06.08.2008 | Комментарии (0)

Апытанне, праведзенае сярод больш, чым двух тысяч дарослых жыхароў у васьмі самых вялікіх гарадах Кеніі, прадэманстравала, што каля 1/4 рэспандэнтаў жыве ў палігамных саюзах. Адкрыта ці таемна.
Тым не менш, большасць кенійцаў – звыш 72 адсоткаў – дэкларуе, што жыве ў манагамных сем’ях.  Палігамныя саюзы даспадобы кожнаму трэцяму кенійцу. У большай ступені такой пазіцыі прытрымліваюцца мужчыны, хаця сярод жанчын таксама шмат прыхільніц падобных шлюбаў.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах польскага часопіса “Niedziela”
Категория: Навіны | Просмотров: 766 | Добавил: viator | Дата: 05.08.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.