|
Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 23 24 25 26 27 ... 36 37 »
Дзяўчыны з аматарскай футбольнай каманды “De Rakt” у Нідэрландах маюць намер забіваць галы ў спадніцах, замяніўшы традыцыйныя шорты. Па словах удзельніц клуба, у спадніцах яны выглядаюць нашмат элегантней. Гэтая дэталь адзення прыдае ім больш жаноцкі выгляд у параўнанні з кансерватыўнымі канкурэнткамі. Акрамя таго, у кароценькіх спаднічках гуляць нашмат зручней, чым у шортах. Футбалісткі ў адзін голас заявілі, што не стануць больш насіць штонікі.
Федэрацыя футбола Галандыі дазволіла дзяўчынам гуляць у спадніцах, якія, аднак, павінны быць надзетыя на традыцыйныя шорты. Гэта яшчэ адна перамога каманды, хоць і гардэробная. Новаўвядзенне можа пакласці пачатак новай эры ў гісторыі жаночага футбола.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
743
|
Добавил:
viator
|
Дата:
26.09.2008
|
|
Упершыню на Беларусі творчыя дзяўчыны зладзілі “Паэтычны дзявочнік”. Ён прайшоў у Менскай гарадской бібліятэцы імя Цёткі. Пяць прыгожых ўдзельніц творчай вечарыны прэзентавалі свае новыя кніг паэзіі. Для захавання гендэрнага балансу і новых формаў рэкламы былі запрошаны і таленавітыя мужчыны. Паэткі “выдавалі замуж” свае кнігі, а хлопцы выконвалі “паэтычны стрыптыз”.
Вечарыну зладзілі Юлія Новік, Таццяна Нілава, Вольга Чайкоўская, Марыйка Мартысевіч і Віка Трэнас. Для большасці паэтак прэзентацыя сваіх выданняў была першай у жыцці. “Паэтычны дзявочнік” – крэатыўная ідэя Вікі Трэнас.
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
902
|
Добавил:
viator
|
Дата:
26.09.2008
|
|
Сумныя лічбы медыцынскай статыстыкі: больш за паўтара мільёна польскіх сем’яў не могуць мець дзяцей. Для выпраўлення сітуацыі адчынены першы ў краіне цэнтр сурагатных маці.
Гэтую “краму дзяцей” узначальвае 32-гадовая медсястра Эльжбета Шыманьска. Складзены цэннік на “матчыны паслугі”. У прэйскуранце цэнтра ўказана, што кошт выношвання дзіцяці будзе вагацца ад 30 да 45 тысяч злотых (прыблізна 13 – 20 тысяч долараў). У цэнтра ўжо з’явіліся заказчыкі.
Вялікая група жанчын пагадзілася прайсці медыцынскае абследаванне, у тым ліку на наяўнасць генетычных захворванняў, і прадаставіць
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
714
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.09.2008
|
|
Паўднёваафрыканская жанчына, якая знаходзілася ў стадыі разводу некалькі гадоў, вывесіла спіс грахоў уласнага мужа. Свой аўтамабіль яна пакінула на адной з вуліц горада і прымацавала на ім лісты паперы з падрабязнасцямі яго здрады.
Плакат дамы з ПАР абвяшчаў: “Калі мой супружнік, які неўзабаве стане былым мужам, думае, што ён можа: спаць з таннымі жанчынамі, купляць ім ніжнюю бялізну, паіць іх віном і частаваць у лепшых рэстаранах, вазіць іх на раскошны адпачынак, прымаць “узбуджальныя” таблеткі супраць эрэктыльнай дысфункцыі, выпіваць штовечар і не плаціць мне ўтрымання, як патра
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
740
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.09.2008
|
|
Колькасць жанчын, якія праходзяць службу ў войсках розных краін свету, пастаянна расце і даходзіць у некаторых еўрапейскіх дзяржавах да 10% ад агульнага ліку асабовага складу. Жанчыны носяць пагоны нават у мусульманскіх краінах.
Па дадзеных Міністэрствы абароны Беларусі, у нашым войску служыць больш за 4 тысячы прадстаўніц жаночага полу. Афіцэрскія пагоны цяпер носяць амаль тры сотні жанчын, больш за тысячу сталі прапаршчыцамі, каля 2700 праходзяць службу па кантракце на пасадах салдатаў і сяржантаў. Сярэдні ўзрост афіцэраў жаночага полу складае 29 гадоў. Большая частка з іх служыць у якасці ваенных лекараў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў вайсковых камісарыят
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
666
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.09.2008
|
|
З пашпартоў грамадзянак Саудаўскай Аравіі неўзабаве знікнуць фатаграфіі. Адбіткі пальцаў заменяць здымкі ў дакументах.
У ісламскім каралеўстве крайне строга выконваюцца нормы шарыяту і мусульманскай маралі. Жанчынам нельга паказваць свой непакрыты твар незнаёмым мужчынам. Шматлікія жыхаркі каралеўства менавіта па гэтай прычыне не маюць наогул ніякіх дакументаў, якія сведчаць аб асобе.
Магчыма, новаўвядзенне зробіць жыццё мусульманак прасцейшым, павялічыўшы ступень іх незалежнасці, не парушаючы пры гэтым законы шарыяту і нормы рэлігійнай маралі. Бо штодня дамы церпяць ад нязручнасцяў у дзяржаўных установах, штат якіх складаюць практычна выключна мужчыны, што абцяжарвае ідэнтыфікацыю жанчын і за
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
747
|
Добавил:
viator
|
Дата:
16.09.2008
|
|
Якія прычыны нізкай нараджальнасці ў Беларусі ды як можна палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне? Пра гэта журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа Аляксандр Папко запытаўся ў сацыёлагаў і медыкаў.
Член Нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы Людміла Пеціна перакананая, што прычына нізкай нараджальнасці заключаная ў празмернай занятасці жанчыны на працы. Другая прычына – нетрываласць маладых сем’яў і вялікая колькасць разводаў. Людміла Пеціна сказала ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа: “Сёння пераважная большасць жанчын працуе. Вельмі мала
...
Чытаць далей »
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
677
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.09.2008
|
|
Міністэрства юстыцыі Кітайскай рэспублікі (КР) на Тайвані абвергла інфармацыю пра намер урада дазволіць рэгістрацыю шлюбаў за пасярэдніцтвам Інтэрнета.
Кіраўнік дэпартамента прававых спраў пры мінюсце Чжан Цын-юнь падкрэсліў, што рэгістрацыя шлюба з дапамогай Сусветнага сеціва была б зручнай, але адначасова выклікала б шэраг праблем. У прыватнасці, узніклі б складанасці з ідэнтыфікацыяй жаніха і нявесты, пацверджаннем іх свабоднай волі на ўступленне ў сямейны саюз, а таксама з устараненнем сітуацыі заключэння “імпульсіўных” шлюбаў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
741
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.09.2008
|
|
Паводле інфармацыі тайваньскага дабрачыннага фонду “Сад надзеі”, на выспе павялічваецца колькасць падлеткавых цяжарнасцей. Гэтая выснова зроблена на аснове росту тэлефанаванняў цяжарных дзяўчын да 16 гадоў на “гарачую лінію” дапамогі. За апошні год пазванілі 1312 чалавек, і яшчэ 141 звярнуліся за падтрымкай па электроннай пошце, паведаміла кіраўніца фонду Цзі Хуэй-жун. Больш за палову тэлефанаванняў зрабілі дзяўчыны ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. 10% тых, хто пазваніў, няма і шаснаццаці. 30% зваротаў у фонд па электроннай пошце былі ад моладзі да 16 гадоў.
Категория:
Навіны
|
Просмотров:
745
|
Добавил:
viator
|
Дата:
15.09.2008
|
| |
|
|
Каляндар навінаў |
« Декабрь 2024 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
Статыстыка |
|
|