Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 05:52

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 24 25 26 27 28 ... 36 37 »
155 тысяч Br. Менавіта столькі каштуе сярэднестатыстычнай беларусцы кожны выпадак хатняга гвалту. Летась у краіне зафіксавана 2734 падобныя здарэнні. Такім чынам, страты ўсіх пацярпелых жанчын ацэньвацца ў суму, што перавышае 2,4 мільярды рублёў (г. зн. болей за 1 мільён 125 тысяч $). Аднак, гэта прыблізныя разлікі, зробленыя Асацыяцыяй маладых хрысціянскіх жанчын (YWCA Belarus) у межах адмысловага даследавання.
Як сцвярджаюць прадстаўніцы гэтай грамадскай арганізацыі, рэальная карціна гвалту больш складаная, і шмат кім з жанчын нават не ўсведамляецца. Бо часам ён мае настолькі тонкі характар, што яго надзвычай цяжка распазнаць. Напрыклад, псіхалагічны ціск – запалохванне ці пастаянная знявага. Або такое ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 659 | Добавил: viator | Дата: 15.09.2008 | Комментарии (0)

Рэспубліканцы сцвярджаюць, што вылучэнне Сары Пэйлін у якасці віцэ-прэзідэнткі дапаможа Джону Макейну дамагчыся перамогі ў лістападаўскіх выбарах прэзідэнта ЗША. Пэйлін – маці пецярых дзяцей, якая ўпершыню займае пост губернатара – заве сябе рэфарматаркай, якая не баіцца ісці насуперак сваёй партыі.
З’явіўшыся на вастрыні ўвагі краіны зусім нядаўна, Пэйлін ужо паспела абрынуцца з рэзкай крытыкай на супернікаў-дэмакратаў: “Вось што я думаю з нагоды выбараў. Ёсць кандыдаты, якія выкарыстаюць змены, каб пабудаваць кар’еру. А ёсць такія, як Джон Макейн, хто выкарыстоўвае кар’еру, каб дамагчыся змен”.
Вынікі апытанняў грамадскай думкі паказваюць на тое, што абранне Сары Пэйлін у пару да кандыдата ў прэзідэ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 707 | Добавил: viator | Дата: 15.09.2008 | Комментарии (0)

У Беларусі з’явіўся рускамоўны дапаможнік “Уклад сродкаў масавай інфармацыі ў рашэнне праблем гандлю людзьмі: зборнік матэрыялаў для журналістаў”.
У кнізе прыведзены канкрэтныя прыклады працы па асвятленні ў СМІ праблемы гандлю людзьмі, даюцца парады маладым журналістам, якія ўпершыню будуць займацца тэмай гвалту, выказаны практычныя рэкамендацыі па этыцы і бяспецы.
Якім чынам можна бясплатна замовіць выданне, чытайце ў інфармацыі ў раздзеле “Абвесткі” на нашым сайце.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах рассылкі
Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі
Категория: Навіны | Просмотров: 735 | Добавил: viator | Дата: 14.09.2008 | Комментарии (0)

Упершыню ў гісторыі Зялёнага кантынента пост генерал-губернатара краіны заняла кабета. Квентын Брус афіцыйна прысягнула ў якасці намесніцы брытанскага прастола ў будынку федэральнага парламента ў Канберы.
Ураджэнка штата Квінсленд у 1962 годзе атрымала ступень бакалаўра мастацтваў, а праз тры гады – дыплом юрысткі. Тады ж Брус стала першай кабетай штата, якую дапусцілі да ўлады. Сваю прафесійную кар’еру будучая губернатарка прысвяціла абароне жанчын і дзяцей, адстойваючы іх правы й інтарэсы.
Новая намесніца з’яўляецца ўзорам сямейнага шчасця. Яна замужам больш за 40 гадоў, нарадзіла дзвюх дачок і трох сыноў, мае пяць унукаў.
 
Юрый Сцяпанаў па матэрыялах ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 694 | Добавил: viator | Дата: 11.09.2008 | Комментарии (0)

Пад такім загалоўкам варшаўская газета “Dziennik” надрукавала артыкул пра тое, што палякі на Інтэрнет-парталах прапануюць жанчынам з Усходу фіктыўнае сужонства. Ахвотней за ўсё яны бяруць азіятак, але дзяўчыны з-за ўсходняй мяжы краіны – Беларусі, Украіны, Расіі – таксама карыстаюцца попытам. Каб толькі былі маладыя і прыгожыя. Калісьці фіктыўны шлюб быў простым спосабам, каб атрымаць грамадзянства. Цяпер жа ён мае другі – цёмны – бок: палякі, якія яго прапануюць, замест грошай патрабуюць сексу. “Прапанова простая – зварыш абед, прыбярэш, абагрэеш ложак, а я табе даю ўтрыманне, польскае грамадзянств ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 1717 | Добавил: viator | Дата: 11.09.2008 | Комментарии (0)

Мэр Маунт-Айзы (штат Квінсленд, Аўстралія) Джон Малоні запрасіў у горад непрыгожых жанчын для барацьбы з дэмаграфічным крызісам. Паводле статыстыкі за 2006 год, у гэтым буйным цэнтры па здабычы поліметалічных і медных руд жыве ўсяго 819 дзяўчын ва ўзросце ад 20 да 24 гадоў пры агульнай колькасці насельніцтва ў 21 тысячу чалавек. “Ахвочыя жанчыны могуць прыехаць у Маунт-Айзу, дзе іх чакае шчасце”, – адзначыў гарадскі галава.
Ініцыятыва Джона Малоні была раскрытыкавана, з-за нагоды чаго мэр выступіў з заявай, у якой растлумачыў сваю пазіцыю. “Сапраўды, прыгажосць з’яўляецца толькі абгорткай ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 835 | Добавил: viator | Дата: 09.09.2008 | Комментарии (0)

Гендэр – тое ж, што і тэндэр. Так лічаць шматлікія жыхаркі вёсак Паўднёвага Казахстана. Насельніцтва аб раўнапраўі мужчын і жанчын мала што ведае.
Гендэрологі высвятлялі ўзровень ведаў жыхароў. Аказалася, што для многіх тэрмін “гендэр” мала чым адрозніваецца ад слова “тэндэр”.
Палова  апытаных ведаюць, што такое гендэрная палітыка і гендэрная роўнасць.
45% чулі гэтыя выразы, але не цямяць, што яны азначаюць.
Для 5% рэспандэнтаў “гендэр” наогул зусім незразумелы.
 
Наталля Шніпава, Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу сайта www.newsfactory.kz
Категория: Навіны | Просмотров: 657 | Добавил: viator | Дата: 09.09.2008 | Комментарии (0)

Цягам найбліжэйшых гадоў пакаленне бэбі-бума – а гэта каля 77 мільёнаў амерыканцаў – увойдзе ў пенсійны ўзрост. Прыблізна траціна з іх плануюць працягнуць бясплатна працаваць на карысць грамадства ў якасці валанцёраў. Іх здароўе лепей, чым у папярэдніх пакаленняў, працягласць жыцця – даўжэй, і, акрамя гэтага, у іх высокая матывацыя: ім карціць дапамагаць іншым людзям добрымі справамі.
Супрацоўніца Вашынгтонскага інстытута гарадской гаспадаркі Шыла Зідлеўскі, сааўтарка даследавання “Армія добраахвотнікаў”, адзначыла ў інтэрв’ю “Голасу Амерыкі”, што прыток валанцёраў пенсійнага ўзросту будзе мець у ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 694 | Добавил: viator | Дата: 09.09.2008 | Комментарии (0)

Паліцыя Саудаўскай Аравіі правяла расследаванне, у выніку якога арыштавала 56-гадовага мужа шасці жонак. Паводле дадзеных праваахоўных органаў, яго супружніцамі былі тры мясцовыя жыхаркі і тры йеменкі. Насельнік правінцыі, што мяжуе з Йеменам, адмаўляецца прызнаць абвінавачванне і сцвярджае, што раней ўжо развёўся з дзвюма жанчынамі.
Ісламскія законы дазваляюць мець некалькі жонак, але не больш за чатыры.
 
Наталля Шніпава па матэрыялах сайта www.mixzona.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 751 | Добавил: viator | Дата: 07.09.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.