Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 23.12.2024, 01:42

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 25 26 27 28 29 ... 36 37 »
Напрыканцы жніўня амерыканскі часопіс “Forbes” назваў сотню самых уплывовых жанчын планеты.
З палітыкаў у першую сотню спісу часопіса “Forbes” патрапілі дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, прэм’ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка, губернатарка Санкт-Пецярбурга (Расія) Валянціна Мацвіенка, міністарка замежных спраў Ізраіля Ціпі Ліўні, а таксама былая “першая лэдзі” ЗША Хілары Клінтан. Але першая – Ангела Меркель.
Федэральную канцлерку Нямеччыны, 54-гадовую Ангелу Меркель, амерыканскі часопіс трэці год запар прызнае самой уплывовай жанчынай свету. У заслугу Меркель пастаўлены росквіт нямецкай эканомікі, рост валавога ўнутранага прадукта Германіі, паніжэнне ўзроўню беспрацоўя ў краіне, раўнав ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 727 | Добавил: viator | Дата: 07.09.2008 | Комментарии (0)

Іракскія ўлады маюць намер абвясціць тэрміновы набор жанчын для працы ў паліцыі ў сувязі з ростам у апошні час тэрактаў, здзейсненых смяротніцамі.
У сталіцы краіны Багдадзе на ўваходах у дзяржаўныя ўстановы, на шматлюдныя рынкі і ў крамы будуць усталяваныя дадатковыя 120 кантрольных пунктаў для праверкі жанчын. Гэтыя захады робяцца таму, што арганізацыя “Аль-Каіда” пачала актыўна выкарыстоўваць для правядзення тэрактаў смяротніц, якія лёгка могуць прайсці праз КПП.
Паводле дзейсных у Іраку грамадскіх норм, мужчыны не могуць абшукваць супрацьлеглы пол. Акрамя таго, свабодны крой жаночай мусульманскай вопраткі – абаі – робіць непрыкметным для навакольных замацаваную на целе выбухоўку.
За ўвесь пасляваенны перыяд у Іраку было здзейснена самаменш 44 тэрарыстычных актаў з удзелам жанчын-смяротніц. Сярэдні ўзрост ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 697 | Добавил: viator | Дата: 05.09.2008 | Комментарии (0)

Міністэрства ўнутраных спраў Кітайскай рэспублікі (КР) на Тайвані падрыхтавала праект аб грашовай дапамозе маладым сям’ям, якія здымаюць жытло ці жадаюць яго набыць.
У адпаведнасці з новай праграмай, пачынаючы з наступнага года, урад будзе выдзяляць до 3600 новых тайваньскіх долараў (НТД) (каля 117 долараў ЗША) для маладых сямей, якія, не маючы свайго жылля, вымушаны яго арэндаваць. Кабінет міністраў абавязаўся аказваць дапамогу па арэндзе жылля на працягу двух гадоў. Жадаючым набыць жылплошчу ў крэдыт улады Тайваня могуць выплаціць поўную суму працэнтаў з банкаўскай пазыкі памерам у 2 мі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 748 | Добавил: viator | Дата: 04.09.2008 | Комментарии (0)

Кар’ера Эн Данвудзі магла б паслужыць наглядным дапаможнікам дзеля дэманстрацыі роўнасці мужчын і жанчын ў амерыканскай арміі. Яе сям’я служыць Злучаным Штатам з 1862 года. Прапрадзядуля, дзядуля, брат, сястра, пляменніца і муж удзельнічалі ў баявых дзеяннях, а бацька Эн Данвуды – ветэран  трох войнаў. Сп-ня Данвудзі вырашыла пайсці ў войска на пару гадоў пасля каледжа ў 1975 годзе, але даволі хутка зразумела, што жадае застацца ва ўзброеных сілах.
Эн Данвудзі – адна з нешматлікіх жанчын, якія атрымалі званне генерал-лейтэнанта. Першай такой ваеннаслужачай стала Клаўдыя Кенедзі.
Прапанова Джорджа Буша зрабіць жанчыну генералам прагучала як адказ на чуткі пра палавую дыскрымінацыю ў арміі. ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 703 | Добавил: viator | Дата: 04.09.2008 | Комментарии (0)

У Варшаве з’явіліся фірмы, якія ладзяць разводныя вечарыны. З музыкай, танцамі, стрыптызам, тостамі за новае жыццё. У варшаўскіх фірм замоваў – на квартал наперад.
Менеджэр адной з іх распавёў, што яны калісьці вырашылі зрабіць эксперымент ды надрукавалі аб’яву, але прайшло пару месяцаў і фірму накрыла хваля замоваў. Найперш вечарынамі цікавяцца маладыя людзі, якія пражылі разам якіх год ці два ды не бралі касцельнага шлюбу. Часцей да фірм звяртаюцца жанчыны. Шмат хто пасля 30 і з дзецьмі.
Жанчына і мужчына перажываюць развод па-рознаму. Для мужчыны гэтая падзея – канец нейкага этапа жыцця і пераход да новага. У яго з’яўляецца чарговая каханка ці нават жонка, новыя дзеткі. Мужчына часта ўспрымае разв ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 744 | Добавил: viator | Дата: 01.09.2008 | Комментарии (0)

Калі верыць рэзультатам онлайнавага апытання, каля 32% мужчын Кітайскай рэспублікі на Тайвані не хочуць мець дзяцей.
У выніку даследавання, якое было праведзена сайтам www.1111.com.tw, высветлілася, што 31,74% бяздзетных жанатых і нежанатых тайваньцаў зусім не імкнуцца ўзяць на сябе цяжар бацькоўства.
З іх больш за 57% заявілі, што не могуць дазволіць сабе гэтае дарагое задавальненне, каля 35 адсоткаў – што не хочуць абцяжарваць сябе лішнімі турботамі, болей за 30% – што не ўпэўненыя ў якасці адукацыі.
Звыш 1/5 апытаных бацькоў прызналіся, што ні ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 707 | Добавил: viator | Дата: 01.09.2008 | Комментарии (0)

За 7 месяцаў бягучага года органамі ЗАГС беларускай сталіцы было зарэгістравана 7842 шлюбы, але адначасова зафіксавана 4702 выпадкі разводаў. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць запісаў аб шлюбе скарацілася амаль на 10%, а агульная колькасць разводаў павялічылася на 2 адсоткаў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net
 
Категория: Навіны | Просмотров: 670 | Добавил: viator | Дата: 30.08.2008 | Комментарии (0)

Падчас перадвыбарнай барацьбы за пост прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі надзея Рэспубліканскай партыі – прэтэндэнт Джон Макейн – выбраў у якасці кандыдатуры на пост віцэ-прэзідэнта Сару Пэйлін.
Макейн прадставіў Пэйлін у хадзе перадвыбарнага ралі 29 жніўня ў штаце Агайо, дзе канкурэнцыя між прэтэндэнтамі вельмі вострая, на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі, у якой удзельнічалі звыш адзінаццаці тысяч чалавек. Па словах Макейна, гэтая жанчына – менавіта тая асоба, што патрэбная краіне, каб дапамагчы яму змагацца з нязменнай старой вашынгтонскай палітыкай.
Пэйлін заявіла, ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 674 | Добавил: viator | Дата: 30.08.2008 | Комментарии (0)

У Латвійскай рэспубліцы дзейнічае рашэнне ўрада аб павелічэнні пенсійнага ўзросту для жанчын з 61,5 да 62 гадоў.
Раней для латвіек планка сыходу на заслужаны адпачынак рэгулярна павышалася на шэсць месяцаў. Зараз у Міністэрстве дабрабыту краіны запэўніваюць, што гэты рост скончыўся.
Такім чынам, зараз жанчыны прыроўненыя да мужчын, якія таксама сыходзяць на пенсію ў 62 гады.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялаў www.rus.delfi.lv
Категория: Навіны | Просмотров: 761 | Добавил: viator | Дата: 30.08.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.